“Кожны мае права на свабоду мірных сходаў…”
З арт. 20 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
Нягледзячы на тое, што права на свабоду сходаў гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, шматлюдныя і тым больш санкцыянаваныя масавыя мерапремствы адбываюцца ў нашай краіне вельмі рэдка – тры разы на год.
Калі хочаце паназіраць, якім чынам рэалізуецца права на свабоду сходаў у Беларусі, якія асаблівасьці правядзеньня масавага мерапрыемства паводле нацыянальнага заканадаўства, у якіх выпадках гэтае права можа быць абмежаванае – далучайцеся да сумеснага назіраньня Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Гэльсынскага камітэту!
Мы прапануем прайсьці навучаньне па назіраньні як форме грамадзкага кантролю ўвечары 29 кастрычніка (аўторак, з 19.00 да 20.30), а таксама паўдзельнічаць у назіраньні за традыцыйным шэсьцем і мітынгам памяці продкаў «Дзяды» 3 лістапада (нядзеля).
Для ўдзелу ў назіраньні неабходна:
1. запоўніць заяўку;
2. прайсьці трэнінг па назіраньні 29 кастрычніка – па выніках можна будзе атрымаць пасьведчаньне назіральніка ад БГК;
3. прыняць удзел у назіраньні 3 лістапада з запаўненьнем анкеты назіральніка.
Да таго ж, назіральнікі павінны прытрымлівацца прынцыпаў назіраньня, пазначаных у анкеце.
Увага! Грамадскае назіраньне адбываецца на добраахвотнай аснове, як функцыя і асабістая пазыцыя ўдзельнікаў, і не аплочваецца арганізатарамі!
Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся на электронную скрыню: viasnapryjdzie@gmail.com.
Паводле licviny.info
Цэтлікі: грамадзкі маніторынг правядзеньня мірных сходаў, назіраньне за масавымі мерапрыемствамі