2009 11/02
Асамблея НДА

Асамблея НДА

У суботу, 7 лютага адбыўся ўстаноўчы сход Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў, падчас якога быў зацьверджаны статут асацыяцыі і прынятыя іншыя неабходныя для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі дакумэнты. Заснавальнікамі выступіў шэраг грамадзкіх арганізацыяў розных кірункаў дзейнасьці з усёй Беларусі. У прыватнасьці, Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі Хэльсынскі камітэт”, Грамадзкае аб’яднанне “Цэнтар па правах чалавека”, Гарадзкое грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар «Супольнасьць», Грамадзкае аб’яднаньне шматдзетных сем’яў Верхнядзьвінскага раёну “Сям’я” ды інш. У выпадку пасьпяховага праходжаньня рэгістрацыі іншыя грамадзкія арганізацыі будуць запрошаныя афіцыйна далучыцца.

Гэта ўжо ня першая спроба зарэгістраваць Асамблею. Дакумэнты на рэгістрацыю падавалі ў Міністэрства юстыцыі яшчэ ў 2002 годзе, адмову ініцыятары стварэньня атрымалі з парушэньнем вызначаных законам тэрмінаў – праз паўтара гады. За гэты некароткі час некаторыя з арганізацыяў-заснавальнікаў былі ліквідаваныя ў прымусовым парадку зь ініцыятывы Міністэрства юстыцыі, іх юрыдычнае зьнішчэньне было абвешчана падставай для адмовы ў рэгістрацыі.

Паводле рассылкі belngo.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>