2013 25/10

Грамадзкі актывіст з Салігорска Уладзімер Шыла

Салігорскі грамадpкі актывіст Уладзімtр Шыла зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту сталася забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам правядзеньня пікету да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.

Першапачаткова салігорац спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным роўні. У красавіку 2013 году Уладзімер Шыла зьвярнуўся з адпаведнай скаргай у суд Салігорскага раёну, але мясцовая Фэміда ўстала на бок чыноўнікаў. Напрыканцы траўня актывіст зьвярнуўся з касацыйнай скаргаю ў Менскі абласны суд. Там аднавіць свае парушаныя правы ў спадара Шылы таксама не атрымалася. Не дапамог у гэтым пытаньні нават зварот у Канстытуцыйны Суд.

Пасьля таго, як усе нутраныя сродкі эфэктыўнай і даступнай праўнай абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэньне аб пошуку справядлівасьці на міжнародным роўні. Пры падтрымцы мясцовых праваабаронцаў з Беларускага Гэльсынскага камітэту была падрыхтаваня скарага ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Уладзімер Шыла просіць, каб Камітэт прызнаў факт парушэньня Рэспублікай Беларусь ягоных правоў у адпаведнасьці з часткай 2 артыкула 19 (свабоднае выказваньне свайго меркаваньня) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст таксама хоча дамагчыся ад ААН рэкамэндацыі для Рэспублікі Беларусь аб выплаце яму грашовай кампэнсацыі за атрыманую шкоду, выкліканую парушэньнем ягоных першасных правоў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Комитет ООН по правам человека направлена ​​очередная жалоба

Солигорский активист Владимир Шило обратился в Комитет ООН по правам человека ООН с жалобой на Республику Беларусь. Поводом для обращения стал запрет Солигорском районным исполнительным комитетом проведения пикета в День Воли в марте этого года.

Первоначально салигорац пытался добиться правды на национальном уровне. В апреле 2013 года Владимир Шило обратился с соответствующей жалобой в суд Солигорского района, но местная Фемида встала на сторону чиновников. В конце мая активист обратился с кассационной жалобой в Минский областной суд. Там восстановить свои нарушенные права в господина Шило тоже не получилось. Не помог в этом вопросе даже обращение в Конституционный Суд.

После того, как все внутренние средства эффективной и доступной правовой защиты активистам были исчерпаны, он принял решение о поиске справедливости на международном уровне. При поддержке местных правозащитников из Белорусского Хельсинкского комитета была подготовлена ​​жалобе в Комитет ООН по правам человека.

Владимир Шило просит, чтобы Комитет признал факт нарушения Республикой Беларусь его прав в соответствии с частью 2 статьи 19 (свободное выражение своего мнения) и статьей 21 (свобода мирных собраний) Международного пакта о гражданских и политических правах. Активист также хочет добиться от ООН рекомендации для Республики Беларусь о выплате ему денежной компенсации за полученную ущерб, вызванную нарушением его первичных прав.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга”

  1. busy_lawyer says:

    у него одиночный пикет был заявлен?

  2. Alaksiej says:

    Так. І замаўляў мерапрыемства на спэцыяльна вылучанай для гэтага гарадзкімі ўладамі пляцоўцы ў Салігорску сам Уладзімер Шыла – тут можна падрабязьней прачытаць пра гэта.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>