2013 28/10

Валянцін Стэфановіч на адкрыцці ІІІ Беларускага праваабарончага форума

У сваім выступе на форуме 26 кастрычніка намесьнік кіраўніка ПЦ “Вясна” распавёў пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад моманту правядзеньня апошняга форуму ў 2010 годзе.

З моманту правядзеньня апошняга форуму праваабаронцаў у верасьні 2010г. мінула тры гады. Якім чынам зьмянілася сытуацыя з правамі чалавека за гэты час?

Пачынаючы свой выступ, я б хацеў прыгадаць агульны кантэкст на фоне якога праходзіў 2-гі форум беларускіх праваабронцаў у верасьні 2010г. Гэты пэрыяд часу, 2008-2010г., які адзначыўся зьніжэньнем агульнага роўню палітычных рэпрэсыяў і пэўнымі зьменамі рыторыкі ўладаў, шмат хто пасьпяшаўся назваць пэрыядам “лібэралізацыі”. Трэба аднак адзначыць, што ніякіх сыстэмных зьменаў, найперш на заканадаўчым узроўні, за гэты пэрыяд мы так і не пабачылі. Зьменаў, якія б маглі сьведчыць аб сур’ёзных намерах уладаў зьмяніць нутрыпалітычны курс і правядзеньні лібэральных палітычных рэформаў у краіне. Аднак агульны кантэкст даваў пэўныя надзеі няхай на павольнае, але паляпшэньне сытуацыі. Надзею на паступовае, павольнае дрэйфаваньне Беларусі ў кірунку Эўропы і магчымай трансфармацыі ў хаця б кіраваную мадэль дэмакратыі ў будучым.

Выбары прэзыдэнта, якія адбываліся на больш-менш лагодным фоне скончыліся разгонам дэманстрацыі пратэсту на пл.Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010г. Гэтыя падзеі адзначылі вяртаньне ўладаў краіны да звыклай рэпрэсыўнай мадэлі кіраваньня, перакрэсьліўшы ўсе спадзяваньні на магчымую адлігу. Наступствы гэтай небывалай дагэтуль хвалі масавых рэпрэсыяў мы адчуваем і зараз.

Менавіта на фоне ўзмацненьня палітычных рэпрэсыяў і прайшлі апошнія тры гады, пік якіх прыпаў на 2011г. – менавіта тады па краіне пракацілася хваля арыштаў, ператрусаў, адміністратыўных затрыманьняў. Аб’ектамі перасьледу й ціску з боку ўаладаў сталі не толькі палітычныя апанэнты дзеючай улады, але і незалежныя журналісты ды рэдакцыі незалежных СМІ, праваабронцы і праваабарончыя арганізацыі. Ператрусы прайшлі на офісах Праваабарончага цэнтру “Вясна”, БГК, Цэнтру па правах чалавека, у прыватных кватэрах праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Алега Гулака, Раісы Міхайлоўскай, Алены Танкачовай, Насты Лойкі.

У першую ж ноч пасьля завяршэньня галасаваньня 7 з 10 кандыдатаў, якія прымалі ўдзел у выбарах, былі зьбітыя і затрыманыя, зьмешчаныя ў СІЗА КГБ, дзе большасьць зь іх працягвалі ўтрымліваць фактычна ўвесь пэрыяд папярэдняга сьледства. Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле Крымінальнага кодэксу “масавыя беспарадкі”. Беспрэцэдэнтная колькасьць асобаў, якія ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА КГБ і МУС, а пазьней у папраўчых установах, стала сур’ёзным выклікам для ўсёй праваабарончай супольнасьці краіны.

Зараз можна толькі здагадвацца, што паслужыла матывацыяй да такіх дзеяньняў улады, аднак сёньня мы можам з упэўненасьцю сьцьвярджаць пра значны рэгрэс у галіне правоў чалавека пасьля падзеяў 19-га сьнежня 2010г. Па сваіх масштабах і наступствах поствыбарчыя рэпрэсыі 2011г. у Беларусі суразмерныя з найгоршымі часамі станаўленьня рэжыму А. Лукашэнкі ў 1996-1999гг.

Нягледзячы на датэрміновае вызваленьне праз памілаваньне большасьці палітычных вязьняў у жніўні 2011г., праблема палітычных зьняволеных застаецца нявырашанай – за кратамі працягваюць знаходзіцца 9 палітычных зьняволеных – Мікалай Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў, Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Алесь Васьковіч, Арцём Пракапенка, Андрэй Гайдукоў. У дачыненьні да вызваленых як мінімум 33 чалавек дзейнічаюць разнастайныя меры абмежавальнага характару ў сувязі з непагашанай судзімасьцю – ад прафіляктычнага да прывентыўнага нагляду, што дазваляе спэцслужбам кантраляваць грамадзка-палітычную дзейнасьць дадзеных асобаў. Акрамя таго, непагашаная судзімасць пазбаўляе права балятавацца ў якасьці кандыдатаў на выбарах усіх узроўняў.

Крымінальны палітычна-матываваны перасьлед застаецца актуальнай праблемай сучаснай Беларусі з 1996 году і, відавочна, будзе заставацца такой у бліжэйшым будучым.

За гэтыя тры гады мы з вамі сталі сьведкамі ўдасканаленьня найгоршых незаконных мэтадаў дзейнасьці беларускіх спэцслужбаў: прывентыўныя адвольныя затрыманьні, незаконныя адмінстратыўныя арышты (яскравы прыклад “ругань матам” удзельнікаў штотыднёвых маўклівых акцыяў), выкарыстаньне катаваньняў і псіхалягічнага ціску на зьняволеных з мэтай атрыманьня прашэньняў аб памілаваньні, незаконнае абмежаваньне права свабоднага перамяшчэньня, цэнзура й г.д.

Прычым вельмі часта незаконная з пункту гледжаньня нацыянальнага заканадаўства практыка (пра міжнароднае права я тут і не ўзгадваю) праз пэўны пэрыяд ейнай апрабацыі становіцца нормай дзеючага заканадаўства. Такім чынам гэтым незаконным практыкам надаецца нібыта “законны” выгляд. Так было з усеагульнай дактыляскапіяй усіх вайсковаабавязаных у краіне, з практыкай затрыманьня “за бязьдзеяньне” ўдзельнікаў маўклівых акцыяў пратэсту, забаронай агітацыі за байкот апошніх парлямэнцкіх выбараў 2012г.

Трэба адзначыць відавочна рэпрэсыўны характар зьменаў у заканадаўстве краіны за апошнія тры гады. Гэта і зьмены, і дапаўненьні ў Крымінальны кодэкс, зьмены ў закон аб палітычных партыях, грамадзкіх аб’яднаньнях, аб мірных сходах. У Крымінальным кодэксе значнай “мадыфікацыі” быў падвергнуты артыкул “здрада радзіме”, а таксама дадзеная глава кодэксу была дапоўненая новым складам злачынства – усталяваньне супрацоўніцтва са спэцыяльнай службай, ворганамі бясьпекі альбо ворганам выведкі замежнай дзяржавы (без прыкметаў здрады радзіме), крыміналізацыя атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі, адказнасьць за заклікі да правядзеньня несанкцыянаваных сходаў, калі іх правядзеньне пацягнула гібель людзей ці прычыненьне значнае шкоды.

Асноўныя фундамэнтальныя грамадзка-палітычныя свабоды, такія як свабода мірных сходаў, асацыяцыяў, выказваньня меркаваньня, распаўсюду і атрыманьня інфармацыі, носяць скрайне лімітаваны характар. Гэтыя абмежаваньні ўстаноўленыя як на заканадаўчым узроўні, гэтак і існуючымі практыкамі. Закон аб масавых мерапрыемствах фактычна робіць немагчымым правядзеньне легальных міных сходаў, а апошнія зьмены ў закон, якія былі прынятыя ў 2011 годзе, прыраўнялі да масавых мерапрыемстаў, якія патрабуюць дазволу на іх правядзеньне ад мясцовых ворганаў улады, нават сумеснае бязьдзеяньне грамадзянаў. Закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях, аб палітычных партыях робіць магчымым дыфэрэнцыяваны падыход пры рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, утрымлівае набор штучных бюракратычных прапановаў на шляху рэалізацыі свабоды асацыяцыяў на практыцы. Праблема крыміналізацыі дзейнасьці ад імя незарэгістраваных арганізацыяў застаецца ўсё яшчэ актуальнай. Нягледзячы на тое, што ў пэрыяд з 2008 па сёньняшні дзень ні водная справа, узбуджаная па арт.193-1 КК не была даведзеная да суду, гэты артыкул Крымінальнага кодэксу актыўна выкарыстоўваецца ў мэтах застрашэньня, ціску на актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Ворганы пракуратуры і КДБ актыўна працягваюць выносіць афіцыйныя папярэджаньні “аб недапушчальнасьці парушэньня закону”, дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Не лепшым чынам выглядае сытуацыя і з свабодай выказваньня меркаваньня. Мы з вамі неаднаразова зьяўляліся сьведкамі цэнзуры ў краіне, наяўнасьці на практыцы разнастайных “чорных сьпісаў”— музыкаў, мастакоў, літаратурных твораў. Вельмі актыўна ў апошні час ў мэтах цэнзуры ўлады сталі выкарыстоўваць Закон аб супрацьдзеяньні эстрэмізму. Менавіта экстрэмісцкім быў у судовым парадку прызнаны фотаальбом “Прэс-фота Беларусі 2012”, а кніга літаратурнай крытыкі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” – “наносячай шкоду іміджу Рэспублікі Беларусь”.

Варта таксама адзначыць, што сытуацыя з распаўсюдам інфармацыі, з правам на ейнае атрыманьне таксама ўтрымлівае шэраг праблемных момантаў, гэта і спробы катролю інтэрнэту (блякаваньне сайтаў ці доступу да іх у дзяржаўных установах), праблемы з акрэдытацыяй журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, наяўнасьць у Крымінальным кодэксе дыфамацыйных скаладаў злачынства (абраза прэзыдэнта, паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта, абраза службовай асобы, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Нярэдкімі зьяўляюцца выпадкі затрыманьняў, зьбіцьця праваахоўнымі ворганамі журналістаў, якія выконваюць свае прафэсыйныя абавязкі падчас рознага кшталту грамадзка значных мерапрыемстваў.

Асаблівую занепакоенасьць выклікае стан пэнітэнцыярнай сыстэмы, адсутнасьць грамадзкага кантролю за дзейнасьцю МУС і іншых спэцслужбаў, што зьяўляецца сур’ёзнай перашкодаю на шляху змаганьня з катаваньнямі ды іншымі жорсткімі й бесчалавечнымі мэтадамі абыходжаньня.

Некаторыя акты нацыянальнага заканадаўства, якія рэгулююць рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў, не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, што неаднаразова было засьведчана заключэньнямі міжнародных экспэртных групаў і арганізацыяў, Венецыянскай камісыяй Рады Эўропы ў прыватнасьці.

Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы і постсавецкай прасторы, якая дагэтуль на практыцы выкарыстоўвае сьмяротнае пакараньне. У пэрыяд так званай “лібэралізацыі” мы чулі з вуснаў высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў пра тое, што Беларусь непасрэдна падыйшла да ўвядзеньня мараторыя на выкананьне сьмяротных прысудаў. Найперш гэта абгрунтоўвалася рэзкім зьмяншэньнем колькасьці сьмяротных прысудаў ад 1999г. У парлямэнце нават была створаная дэпутацкая група па вывучэньні магчымасьці ўвядзеньня мараторыя. Аднак падобна, што размовы гэтыя скончыліся разам з “лібэралізацыяй”, а пасьля тэракту ў менскім мэтро дзяржаўныя СМІ наадварот пачалі праводзіць лютую прапаганду ідэяў неабходнасьці захаваньня такога віду пакараньня. Справа Канавалава-Кавалёва ў гэтым кантэксьце зьяўляецца вельмі паказальнай, ня толькі таму, што яна ўскалыхнула беларускае грамадзтва, прымусіўшы яго задумацца над праблемай сьмяротнага пакараньня, але і таму, што яшчэ раз яскрава прадэманстравала ўсе хібы праўнай сыстэмы і працэдураў выкананьня сьмяротных прысудаў: адсутнасьць магчымасьцяў дадатковых пераглядаў судовых прысудаў Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь да ўступленьня іх у законную сілу, хуткае прывядзеньне прысуду ў выкананьне, нявыдача целаў расстраляных сваякам і неўказаньне месцаў пахаваньня. Усім гэтым фактам была дадзеная належная ацэнка КПЧ ААН, які ўпершыню прызнаў парушэньне Беларусьсю права на жыцьцё расстралянага ў 2012г. У.Кавалёва. Варта адзначыць, што гэта быў ужо другі прысуд, які быў прыведзены ў выкананьне насуперак экстраным мерам абароны, якія былі прынятыя КПЧ ААН. Беларусь такім чынам працягвае абраную палітыку ігнараваньня і грэблівага стаўленьня да сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.

Гэта зьяўляецца яшчэ адным актуальным выклікам для беларускай праваабарончай супольнасьці, паколькі робіць задзейнічанне гэтых мэханізмаў дзеля абароны правоў чалавека малаэфэктыўнымі. Афіцыйная пазыцыя МЗС Беларусі адносна рашэньняў КПЧ ААН заключаецца ў непрызнаньні абавязовага характару дадзеных рашэньняў, што зьяўляецца грубым парушэньнем палажэньняў першага факультатыўнага пратаколу да МПГПП, ратыфікаванага Беларусьсю. Беларусь адрыта ігнаруе і іншыя мэханізмы ААН: не прызнае мандат спэцдакладчыка, прызначанага Радай па правах чалавека ААН, не выконвае рашэньне Працоўнай групы па адвольных затрыманьнях, не даводзіць да ведама грамадзянаў прынятыя КПЧ ААН рашэньні шляхам іхнага апублікаваньня ў дзяржаўных СМІ, парушае пэрыядычнасьць прадстаўленьня справаздачаў аб выкананьні МПГПП. Не лепей выглядае сытуацыі і ў АБСЭ: непрызнаньне мандату спэцдакладчыка па Беларусі, прызначанага ў межах “Маскоўскага мэханізму” АБСЭ яскравы таму прыклад.

Малаэфэктыўнасьць выкарыстаньня міжнародных мэханізмаў па абароне правоў чалавека назіраецца на фоне малаэфэктыўнасьці мэханізмаў нацыянальных. У краіне не створаныя эфэктыўныя мэханізмы абароны правоў чалавека: няма Назіральнай рады, у тым ліку радаў грамадзкага кантролю за месцамі прымусовага ўтрыманьня грамадзянаў, адсутнічае інстытут амбудсмэну. Інстытут адвакатуры за апошні пэрыяд стаўся яшчэ больш залежным ад Міністэрства юстыцыі, а адвакаты, якія займалі прынцыповую пазыцыю па шэрагу палітычна матываваных справаў, у тым ліку па падзеях 19 сьнежня, былі дэманстратыўна пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзыяў ці выключаныя з калегіі адвакатаў. Завяршае гэтую невясёлую карціну судовая сыстэма, якая застаецца скрайне залежнай ад выканаўчай галіны ўлады і таксама не зьяўляецца эфэктыўным інструмэнтам абароны правоў чалавека на нацыянальным роўні.

Трэба адзначыць, што сама рыторыка ўладаў да пытаньняў правоў чалавека носіць зьдзекліва-папулістычны характар. Усё часьцей з вуснаў кіраўнікоў некаторых дзяржаваў, у тым ліку і нашай, мы чуем спробы рэвізіі прынцыпаў унівэрсальнасьці правоў чалавека, сьцвярджэньні пра тое, што правы чалавека зьяўляюцца вынаходніцтвам заходняй цывілізацыі ды нібыта наносяць шкоду “адметным” і “адрозным” ад іншых грамадзтваў традыцыйным і ўстояным стагодзьдзямі каштоўнасьцям, традыцыям і таму “іх” стандарты правоў чалавека “чуждыя” для нас, бо ўяўляюць пагрозу для нашага грамадзтва. Варта адзначыць, што такога кшталту рыторыка гучыць у асноўным з вуснаў кіраўнікоў тых дзяржаваў, якія найчасьцей падвяргаюцца крытыцы з боку міжнароднай супольнасьці ў сувязі з грубымі ды сыстэматычнымі парушэньнямі правоў чалавека. Вельмі часта пад “захаваньнем традыцыйных каштоўнасьцяў” хаваецца звычайная дыскрымінацыйная палітыка ўладаў у дачыненьні да меншасьцяў.

Уся гэта рыторыка адбываецца на фоне палітыкі стыгматызацыі праваабронцаў і праваабарончага руху ў цэлым. Гэтыя тэндэнцыі характэрныя для ўсёй постсавецкай прасторы, але асабліва яскрава прысутнічае ў Расеі (“замежныя агенты”) і ў Беларусі, краінах Цэнтральнай Азіі. У Беларусі ўлады на працягу некалькіх гадоў прымалі захады, скіраваныя на маргіналізацыю праваабарончых арганізацыяў — выпіхвалі ў нелегальнае поле праз пазбаўленьне дзяржаўнай рэгістрацыі, крыміналізавалі дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў, рабілі немагчым атрыманьне легальнага зьнешняга і нутранага фінансаваньня праваабрончай дзейнасьці, крыміналізавалі атрыманьне зьнешняй дапамогі. Справа Алеся Бяляцкага зьяўляецца наўпростым вынікам гэтай мэтаскіраванай палітыкі ўладаў.

Рэзюмуючы свой выступ, я б ацаніў сытуацыю з правамі чалавека як стабільна кепскую, са шматлікімі сыстэмнымі праблемамі, вырашэньне якіх патрабуе паўнавартасных нутрыпалітычных рэформаў. Аднак, ці магчыма гэта ў краіне, дзе народ пазбаўлены магчымасьці ўдзелу ў кіраваньні краінай праз свабодныя і дэмакратычныя выбары, у краіне, дзе адсутнічае канкурэнтная публічная палітыка як такая, дзе няма палітычнага плюралізму і бракуе галоснасьці ў дзейнасьці дзяржаўных ворганаў, а ўся нікім не кантраляваная ўлада сканцэтраваная ў адных руках цягам амаль 20 год? Вядома, гісторыя ведае шмат прыкладаў трансфармацыі ў дэмакратыі й горшых палітычных рэжымаў, якія адбываліся пад узьдзеяньнем пэўных нутраных і зьнешніх фактараў.

Я магу сказаць толькі тое, што кансэрвацыя вышэй апісанай сытуацыі ў краіне – вось што сапраўды ўяўляе пагрозу для разьвіцьця грамадзтва, вядзе да ягонае дэградацыі, а не міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Итоги III Белорусского правозащитного форума. Выступление Валентина Стефановича на открытии мероприятия

Валянцін Стэфановіч, ПА "Вясна", Менск

Валянцін Стэфановіч, ПА “Вясна”, Менск

В своем выступлении на форуме 26 октября заместитель главы ПЦ “Весна” рассказал о ситуации с правами человека в Беларуси с момента проведения последнего форума в 2010 году.

С момента проведения последнего форума правозащитников в сентябре 2010 прошло три года. Каким образом изменилась ситуация с правами человека за это время? Начиная свое выступление, я бы хотел вспомнить общий контекст на фоне которого проходил 2-й форум белорусских правозащитников в сентябре 2010. Этот период времени, 2008 – 2010г., который ознаменовался снижением общего уровня политических репрессий и определенными изменениями риторики властей, многие поспешили назвать периодом “либерализации”. Стоит однако отметить, что никаких системных изменений, прежде всего на законодательном уровне, за этот период мы так и не увидели. Изменений, которые могли бы свидетельствовать о серьезных намерениях властей изменить внутриполитический курс и проведении либеральных политических реформ в стране. Однако общий контекст давал определенные надежды пусть на медленное, но улучшение ситуации. Надежду на постепенное, медленное дрэйфаванне Беларуси в направлении Европы и возможной трансформации в хотя бы управляемую модель демократии в будущем.

Выборы президента, которые происходили на более-менее спокойным фоне закончились разгоном демонстрации протеста на пл. Независимости в Минске 19 декабря 2010. Эти события отметили возвращение властей страны к привычной репрессивной модели управления, перечеркнув все надежды кандидатов на возможную оттепель. Последствия этой небывалой доселе волны массовых репрессий мы ощущаем и сейчас.

Именно на фоне усиления политических репрессий и прошли последние три года, пик которых пришёлся на 2011 г. – именно тогда по стране прокатилась волна арестов, обысков, административных задержаний. Объектами преследования и давления со стороны валадав стали не только политические оппоненты действующей власти, но и независимые журналисты и редакции независимых СМИ, правозащитники и правозащитные организации. Обыски прошли на офисах Правозащитного центра «Весна», БХК, Центра по правам человека, в частных квартирах правозащитников Алеся Беляцкого, Олега Гулака, Раисы Михайловской, Елены Тонкачевой, Анастасии Лойко.

В первую же ночь после завершения голосования 7 из 10 кандидатов, участвовавших в выборах, были избиты и задержаны, помещены в СИЗО КГБ, где большинство из них продолжали удерживать фактически весь период предварительного следствия. Впервые в новейшей истории Беларуси была возбуждено уголовное дело по статье Уголовного кодекса “массовые беспорядки”. Беспрецедентное количество лиц, содержавшихся под стражей в СИЗО КГБ и МВД, а позже в исправительных учреждениях, стала серьезным вызовом для всего правозащитного сообщества страны.

Сейчас можно только догадываться, что послужило мотивацией к таким действиям власти, однако сегодня мы можем с уверенностью утверждать о значительном регрессе в области прав человека после событий 19-го декабря 2010. По своим масштабам и последствиям поствыборной репрессии 2011 г. в Беларуси соизмеримы с наихудшими временами становления режима А.Лукашенко в 1996-1999 гг.

Несмотря на досрочное освобождение через помилование большинства политических узников в августе 2011 года, проблема политических заключенных остается нерешенной – за решеткой продолжают находиться 9 политических заключенных – Николай Статкевич, Алесь Беляцкий, Эдуард Лобов, Николай Автухович, Николай Дедок, Игорь Олиневич, Алесь Васькович, Артем Прокопенко, Андрей Гайдуков. В отношении освобожденных как минимум 33 человек действуют разнообразные меры ограничительного характера в связи с непогашенной судимостью – от профилактического до превентивных надзора, что позволяет спецслужбам контролировать общественно-политическую деятельность данных лиц. Кроме того, непогашенная судимость лишает права баллотироваться в качестве кандидатов на выборах всех уровней.

Уголовное политически-мотивированное преследование остается актуальной проблемой современной Беларуси с 1996 года и, очевидно, будет оставаться таковой в ближайшем будущем.

За эти три года мы с вами стали свидетелями совершенствования наихудших незаконных методов деятельности белорусских спецслужб: превентивные произвольные задержания, незаконные административной аресты (яркий пример “ругань матом” участников еженедельных молчаливых акций), использование пыток и психологического давления на заключённых с целью получения прошений о помиловании, незаконное ограничение права свободного передвижения, цензура и т.д.

Причём очень часто незаконная с точки зрения национального законодательства практика (про международное право я здесь даже и не напоминаю) через определенный период её апробации становится нормой действующего законодательства. Таким образом этим незаконным практикам придаётся якобы “законный” вид. Так было с всеобщей дактилоскопией всех военнообязанных в стране, с практикой задержания “за бездействие” участников молчаливых акций протеста, запретом агитации за бойкот последних парламентских выборов 2012.

Надо отметить явно репрессивный характер изменений в законодательстве страны за последние три года. Это и изменения, и дополнения в Уголовный кодекс, изменения в закон о политических партиях, общественных объединениях, о мирных собраниях. В Уголовном кодексе значительной “модификации” была подвергнута статья “измена родине”, а также данная глава кодекса была дополнена новым составом преступления – установление сотрудничества со специальной службой, органами безопасности или органам разведки иностранного государства (без признаков измены родине), криминализация получения и использования иностранной безвозмездной помощи, ответственность за призывы к проведению несанкционированных собраний, если их проведение повлекло гибель людей или причинение значительного ущерба.

Основные фундаментальные гражданско-политические свободы, такие как свобода мирных собраний, ассоциаций, выражения мнения, распространения и получения информации, носят крайне лимитированный характер. Эти ограничения установлены как на законодательном уровне, так и существующими практиками. Закон о массовых мероприятиях фактически делает невозможным проведение легальных мирных собраний, а последние изменения в закон, которые были приняты в 2011 году, приравняли к массовым мероприятиям, требующим разрешения на их проведение от местных органов власти, даже совместное бездействие граждан. Закон об общественных объединениях, о политических партиях делает возможным дифференцированный подход при регистрации общественных объединений и политических партий, содержит набор искусственных бюрократических предложений на пути реализации свободы ассоциаций на практике. Проблема криминализации деятельности от имени незарегистрированных организаций остается всё ещё ​​актуальной. Несмотря на то, что в период с 2008 по сегодняшний день ни одно дело, возбужденное по ст.193-1 УК не было доведено до суда, эта статья Уголовного кодекса активно используется в целях устрашения, давления на активистов гражданского общества. Органы прокуратуры и КГБ активно продолжают выносить официальные предупреждения “о недопустимости нарушения закона”, деятельности от имени незарегистрированной организации.

Не лучшим образом выглядит ситуация и со свободой выражения мнения. Мы с вами неоднократно являлись свидетелями цензуры в стране, наличия на практике всевозможных “чёрных списков” – музыкантов, художников, литературных произведений. Очень активно в последнее время в целях цензуры власти стали использовать Закон о противодействии экстремизму. Именно экстремистским был в судебном порядке признан фотоальбом “Пресс-фото Беларуси 2012″, а книга литературной критики Алеся Беляцкого “Асьвечаныя Беларушчынай” – “наносящими ущерб имиджу Республики Беларусь”.

Следует также отметить, что ситуация с распространением информации, с правом на её получение также содержит ряд проблемных моментов, это и попытки контролем интернета (блокировка сайтов или доступа к ним в государственных учреждениях), проблемы с аккредитацией журналистов, работающих на иностранные СМИ, наличие в Уголовном кодексе диффамационных составов преступления (оскорбление президента, клевета в отношении президента, оскорбление должностного лица, дискредитация Республики Беларусь). Нередки случаи задержаний, избиения правоохранительными органами журналистов, выполняющих свои профессиональные обязанности во время разного рода общественно значимых мероприятий.

Особую обеспокоенность вызывает состояние пенитенциарной системы, отсутствие общественного контроля за деятельностью МВД и других спецслужб, что является серьезным препятствием на пути борьбы с пытками и другими жестокими и бесчеловечными методами обращения.

Некоторые акты национального законодательства, регулирующие реализацию гражданских и политических прав, не соответствуют международным стандартам в области прав человека, неоднократно было засвидетельствовано заключениями международных экспертных групп и организаций, Венецианской комиссией Совета Европы в частности.

Беларусь остается последней страной Европы и постсоветского пространства, которая до сих пор на практике применяет смертную казнь. В период так называемой “либерализации” мы слышали из уст высокопоставленных государственных чиновников о том, что Беларусь вплотную подошла к введению моратория на исполнение смертных приговоров. Прежде всего это обосновывается резким уменьшением количества смертных приговоров от 1999. В парламенте даже была создана депутатская группа по изучению возможности введения моратория. Однако похоже, что разговоры эти закончились вместе с “либерализацией”, а после теракта в минском метро государственные СМИ наоборот начали проводить яростную пропаганду идей необходимости сохранения такого вида наказания. Дело Коновалова-Ковалева в этом контексте является очень показательной, не только потому, что она всколыхнуло белорусское общество, заставив его задуматься над проблемой смертной казни, но и потому, что ещё раз продемонстрировала все недостатки правовой системы и процедур исполнения смертных приговоров: отсутствие возможностей дополнительных пересмотров судебных приговоров Верховного Суда Республики Беларусь до вступления их в законную силу, быстрое приведение приговора в исполнение, невыдача тел расстрелянных родственникам и неуказание мест захоронения. Всем этим фактам была дана надлежащая оценка КПЧ ООН, который впервые признал нарушение Беларусью право на жизнь расстрелянного в 2012г. В.Ковалева. Стоит отметить, что это был уже второй приговор, который был приведён в исполнение вопреки экстренном мерам защиты, которые были приняты КПЧ ООН. Беларусь таким образом продолжает выбранную политику игнорирования и пренебрежительного отношения к своим международным обязательствам в области прав человека.

Это является ещё одним актуальным вызовом для белорусского правозащитного сообщества, поскольку делает задействование этих механизмов для защиты прав человека малоэффективными. Официальная позиция МИД Беларуси относительно решений КПЧ ООН состоит в непризнании абавязовага характера данных решений, что является грубым нарушением положений первого факультативного протокола к МПГПП, ратифицированного Беларусью. Беларусь открыто игнорирует и другие механизмы ООН: не признает мандат спецдокладчика, назначенного Советом по правам человека ООН, не выполняет решение Рабочей группы по произвольным задержаниям, не доводить до сведения граждан приняты КПЧ ООН решения путем их опубликования в государственных СМИ, нарушает периодичность представления отчётов о выполнении МПГПП. Не лучше выглядит ситуации и в ОБСЕ: непризнание мандата спецдокладчика по Беларуси, которое в рамках “Московского механизма” ОБСЕ яркий тому пример.

Малоэффективность использования международных механизмов для защиты прав человека наблюдается на фоне малоэффективности механизмов национальных. В стране не созданы эффективные механизмы защиты прав человека: нету Наблюдательного совета, в том числе советов общественного контроля за местами принудительного содержания граждан, отсутствует институт омбудсмена. Институт адвокатуры за последний период стал ещё более зависимым от Министерства юстиции, а адвокаты, которые занимали принципиальную позицию по ряду политически мотивированных дел, в том числе по событиям 19 декабря, были демонстративно лишены адвокатских лицензий или исключены из коллегии адвокатов. Завершает эту невеселую картину судебная система, которая остается крайне зависимой от исполнительной ветви власти и также не является эффективным инструментом защиты прав человека на национальном уровне.

Надо отметить, что сама риторика властей к вопросам прав человека носит издевательски-популистский характер. Всё чаще из уст руководителей некоторых государств, в том числе и нашего, мы слышим попытки ревизии принципов универсальности прав человека, утверждения о том, что права человека являются изобретением западной цивилизации и якобы наносят вред “отличительным” и “отличающимся” от других обществ традиционным и устоявшимся веками ценностям, традициям и поэтому “их” стандарты прав человека “чужды” для нас, так как представляют угрозу для нашего общества. Следует отметить, что такого рода риторика звучит в основном из уст руководителей тех государств, которые чаще всего подвергаются критике со стороны международного сообщества в связи с грубыми и систематическими нарушениями прав человека. Очень часто под “сохранением традиционных ценностей” скрывается обычная дискриминационная политика властей в отношении к меньшинствам.

Вся эта риторика происходит на фоне политики стигматизации правозащитников и правозащитного движения в целом. Эти тенденции характерны для всего постсоветского пространства, но особенно ярко присутствует в России (“иностранные агенты”) и в Беларуси, странах Центральной Азии. В Беларуси власти в течение нескольких лет принимали меры, направленные на маргинализацию правозащитных организаций – выталкивали в нелегальное поле через лишение государственной регистрации, крыминализавали деятельность незарегистрированных организаций, делали немагчым получение легального внешнего и внутреннего финансирования правозащитной деятельности, криминализировали получение внешней помощи. Дело Алеся Беляцкого является прямым результатом этой целенаправленной политики властей.

Резюмируя свое выступление, я бы оценил ситуацию с правами человека как стабильно плохую, с многочисленными системными проблемами, решение которых требует полноценных внутриполитических реформ. Однако, возможно ли это в стране, где народ лишен возможности участия в управлении страной через свободные и демократические выборы, в стране, где отсутствует конкурентная публичная политика как таковая, где нет политического плюрализма и не хватает гласности в деятельности государственных органов, а вся никем не контролируемая власть сканцэтраваная в одних руках в течение почти 20 лет? Конечно, история знает много примеров трансформации в демократию и худших политических режимов, которые происходили под воздействием определенных внутренних и внешних факторов.

Я могу сказать только то, что консервация выше описанной ситуации в стране – вот что действительно представляет угрозу для развития общества, ведёт к его деградации, а не международные стандарты в области прав человека.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота №2: Алесь Лапіцкі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>