2013 29/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка спрабуе праз Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў (ААН) атрымаць інфармацыю аб прычынах знаходжаньня асабістых дадзеных у «сьпісачных базах дадзеных па даручэньні праваахоўных ворганаў».

Дзеля гэтага палітык сёньня зьвярнуўся з індывідуальнай скаргаю ў Камітэт па правах чалавека.

“Я цягам году спрабаваў атрымаць гэтую інфармацыю ўнутры краіны. Аднак, па вэрсыі судоў, парадак і праўныя падставы ўнясеньня асабістых дадзеных у “сьпісачныя базы дадзеных па даручэньні праваахоўных ворганаў”, ці так званыя чорныя сьпісы, а таксама выключэньне зь іх, адносяцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджваньня ў адпаведнасьці з законам «Аб інфармацыі, інфарматызацыі ды абароне інфармацыі», – кажа лідар гомельскіх левых.

З высновамі судоў палітык не пагаджаецца, таму што Канстытуцыя наўпрост дазваляе грамадзяніну атрымаць інфармацыю, якая закранае ягоныя правы. Той жа нацыянальны закон, на які спасылаюцца суды, ўтрымлівае нормы аб прыярытэце Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, паводле якога дзяржава таксама абавязаная прадаставіць інфармацыю, якая кранае асабістыя правы грамадзяніна.

“Я прыклаў у матэрыялы справы акт аб затрымцы цягніка, складзены памежнікам, а таксама ягоны рапарт, дзе напісана, што мае дадзеныя знаходзяцца ў гэтых сьпісах, але суды, уключаючы Вярхоўны, зрабілі выгляд, што гэтых дакумэнтаў не існуе. Паглядзім, што скажа беларускі бок Камітэту па правах чалавека ААН”, – падвёў рысу У. Сякерка.

Нагадаем, у кастрычніку 2012 года памежнікі зьнялі Уладзіміра Сякерку з цягніка «Чарнігаў-Гомель», патлумачыўшы свае дзеяньні тым, што грамадзянін знаходзіцца ў нейкіх «сьпісачных базах дадзеных па даручэньні праваахоўных ворганаў». Такая фармулёўка была адлюстраваная ў акце ды ў рапарце, складзенымі па факце высадкі з цягніку палітыка. Спробы разабрацца – у якіх сьпісах і чаму ён знаходзіцца, прывялі да таго, што апазыцыянэра абвінавацілі ў непадпарадкаваньні патрабаваньням службовых асобаў. Суд пасьля пакараў яго штрафам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

О наличии черных списков на белорусском границе узнают в ООН

Уладзімер Сякерка, Гомель

Председатель Гомельской областной организации Белорусского партии левых «Справедливый мир» Владимир Топорик пытается через Организацию Объединенных Наций (ООН) получить информацию о причинах нахождения личных данных в «списочной базах данных по поручению правоохранительных органов». Для этого политик сегодня обратился с индивидуальной жалобой в Комитет по правам человека.

“Я в течение года пытался получить эту информацию внутри страны. Однако, по версии судов, порядок и правовые основания внесения личных данных в “списочные базы данных по поручению правоохранительных органов”, или так называемые чёрные списки, а также исключения из них, относятся к информации ограниченного распространения в соответствии с законом «Об информации, информатизации и защите информации», – говорит лидер гомельских левых.

С выводами судов политик не соглашается, потому что Конституция прямо позволяет гражданину получить информацию, которая затрагивает его права. Тот же национальный закон, на который ссылаются суды, содержит нормы о приоритете Международного Пакта о гражданских и политических правах, согласно которому государство также обязано предоставить информацию, которая задевает личные права гражданина.

“Я приложил в материалы дела акт о задержке поезда, составленный пограничником, а также его рапорт, где написано, что мои данные находятся в этих списках, но суды, включая Верховный, сделали вид, что этих документов не существует. Посмотрим, что скажет белорусская сторона Комитету по правам человека ООН”, – подвел черту В. Сякерка.

Напомним, в октябре 2012 года пограничники сняли Владимира Сякерку с поезда «Чернигов-Гомель», объяснив свои действия тем, что гражданин находится в каких-то «списочных базах данных по поручению правоохранительных органов». Такая формулировка была отражена в акте и в рапорте, составленноми по факту высадки с поезда политика. Попытки разобраться – в каких списках и почему он находится, привели к тому, что оппозиционера обвинили в неподчинении требованиям должностных лиц. Суд после наказал его штрафом.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>