Не забірай жыцьцё!
2013 31/10

Улады Беларусі не выканалі аніводнага рашэньня Камітэту ААН па правах чалавека. Скарга беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў на дзеяньні ўраду ў адрас гэтай міжнароднай арганізацыі пакуль застаецца без адказу.

За апошнія 16 гадоў Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў беларускіх грамадзян пацярпелымі, як мінімум, па 36 скаргах. Ураду Беларусі былі накіраваныя адпаведныя загады з патрабаваньнем аднавіць парушаныя правы й прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны. Але ані воднае з прынятых Камітэтам ААН рашэньняў беларускімі ўладамі выканана не было. Лідэры грамадзянскай супольнасьці паспрабавалі зьмяніць сытуацыю, накіраваўшы калектыўную скаргу супраць Беларусі ў адрас Камітэту, але яна пакуль застаецца без адказу – паведамляе www.dw.de.

Ліст у Камітэт ААН

Міхаіл Пастухоў, Менск

Міхаіл Пастухоў, Менск

У сярэдзіне траўня шэраг палітыкаў, праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў, сярод якіх такія знакавыя для краіны фігуры як былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў і экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб, зьвярнуліся зь лістом у Камітэт ААН па правах чалавека, у якім заклікалі гэтую міжнародную арганізацыю паўплываць на беларускія ўлады.

У тэксьце ліста гаварылася, што вось ужо на працягу больш чым дзесяці гадоў Беларусь “неабгрунтавана ды з выклікам ігнаруе рашэньні Камітэту ААН у адносінах да сваіх грамадзянаў, чые правы і свабоды былі парушаныя дзяржавай”. – Колькасьць ахвяраў беларускага беззаконьня расьце, таму сытуацыя мае патрэбу ў прынцыповай ацэнцы й прыняцьці канкрэтных рашэньняў, – адзначаецца ў лісьце.

Заяўнікі прапаноўвалі прыняць праграму мераў, накіраваных на забесьпячэньне выкананьня рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці стварыць пры МЗС спэцыяльную камісыю з удзелам ахвяраў парушэньняў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак пасьля паўгода чаканьня ніякага адказу з ААН яны не атрымалі.

“Магчыма, проста няма чаго адказаць, бо ніякіх рычагоў узьдзеяньня на наш урад у ААН няма”
, – мяркуе Мечыслаў Грыб і прызнаецца, што аўтары ліста спадзяваліся зусім на іншы зыход. – З савецкіх часоў, – кажа палітык, – так павялося, што беларусы ня вельмі заклапочаныя захаваньнем сваіх правоў і не схільныя пісаць скаргі на ўладу заможных. “Зараз яны фактычна не спадзяюцца й на адзіную міжнародную інстанцыю, якая забясьпечвае справядлівасьць. Гэта на руку сёньняшняму рэжыму”, – лічыць ён.

Маўчаньне ў адказ

“На жаль, гэта падобна на бяссільле ААН”, – так катэгарычна ацэньвае доўгае маўчаньне Камітэту ААН былы намесьнік старшыні Гомельскага гарвыканкаму, а цяпер сустаршыня кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка, які таксама падпісаўся пад зваротам. Тым ня менш, – лічыць палітык, – нельга проста згаджацца з патавай сытуацыяй. – Абмяркоўваць дзеяньні беларускіх уладаў павінны і іншыя арганізацыі, якія маюць дачыненьне да гэтай тэмы, напрыклад, спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Віктар Карняенка не выключае, што наступным магчымым крокам можа стацца зварот з падобным лістом у апарат Генэральнага сакратара ААН.

У пачатку году, – нагадвае ён, – грамадзяне Беларусі, парушэньне правоў якіх пацьвердзіў Камітэт ААН па правах чалавека, стварылі аргкамітэт новай грамадзкай арганізацыі, якая мае намер змагацца з практыкай ігнараваньня цяперашнім кіраўніцтвам краіны сваіх міжнародных абавязальніцтваў. Да канца году павінен прайсьці ейны ўстаноўчы сход, і затым пададзены дакумэнты на рэгістрацыю. Ужо ад імя гэтай структуры будзе весьціся далейшая праца.

Стратэгічныя цяжбы

Яшчэ адзін падпісант заявы, кіраўнік гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка заўважае, што за апошнія паўгады, пакуль усе чакалі адказу на ліст, колькасьць зарэгістраваных зваротаў з Беларусі ў Камітэт ААН па правах чалавека павялічылася яшчэ на дзесятак. Створаная ім праваабарончая структура як раз дапамагае беларусам пісьменна аформіць падобныя скаргі. Трэба, – лічыць ён, – каб сабралася крытычная маса такіх зваротаў, і тады ААН сур’ёзна зоймецца Беларусьсю. – Пакуль жа, – кажа спадар Судаленка, – атрыманы адказ толькі з беларускага МЗСу, куды таксама была накіраваная копія ліста. Як і раней, сутнасьць адказу ў тым, што ўрад краіны адмаўляецца выконваць рашэньні Камітэта ААН, матывуючы гэта рэкамэндацыйным іхным характарам, не абавязковым для выкананьня.

– Але й тут, – лічыць праваабаронца, – беларускі бок хітруе, бо раз у чатыры гады Менск абавязаны прадстаўляць у Раду ААН па правах чалавека Унівэрсальны пэрыядычны агляд, у якім павінен інфармаваць аб прынятых мерах для паляпшэньня становішча ў галіне правоў чалавека. “У Беларусі абавязкова спытаюць, чаму яна ігнаруе рашэньні Камітэту ААН”, – упэўнены Судаленка.

Даклад раз у чатыры гады

Валянцін Стэфановіч, ПА "Вясна", Менск

Валянцін Стэфановіч, ПА “Вясна”, Менск

Аднак намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч вымушаны канстатаваць, што Беларусь ігнаруе свае абавязальніцтвы й па справаздачах. Напрыклад, даклад аб выкананьні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у апошні раз быў падрыхтаваны Менскам у 1997 годзе, і з таго часу – ані разу.

Рычагоў ўплыву на беларускі ўрад у дадзеным выпадку таксама няма.

Таму шэраг праваабарончых НДА тры гады таму падрыхтавалі свой ​​альтэрнатыўны варыянт такога дакладу, адным з аўтараў якога стаўся й сам Стэфановіч. Наступную справаздачу, – кажа ён, – Беларусь павінна будзе прадставіць у 2014 годзе. Прыкладна да гэтага ж часу праваабаронцы зноў падрыхтуюць свой ​​альтэрнатыўны варыянт.

– Што ж датычыцца эфэктыўнай абароны правоў грамадзянаў, то сам прынцып ААН, – кажа Стэфановіч, – разлічаны на добрасумленнасьць выкананьня ўзятых на сябе абавязальніцтваў. “Для праваабаронцаў стратэгічна важна выкарыстоўваць магчымасьці міжнародных структураў, але калі казаць пра абарону правоў простага абывацеля, то асаблівага сэнсу ў звароце ў ААН няма. На жаль, эфэкт наўрад ці будзе супастаўны з выдаткаванымі намаганьнямі”, – лічыць праваабаронца й юрыст ПЦ “Вясна”.


*
*
(Паведамленьне, рас.)


Беларусь продолжает открыто игнорировать международные обязательства и решения КПЧ ООН

Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Власти Беларуси не выполнили ни одного решения Комитета ООН по правам человека. Жалоба белорусских политиков и правозащитников на действия правительства в адрес этой международной организации пока остается без ответа.

За последние 16 лет Комитет ООН по правам человека признал белорусских граждан потерпевшими, как минимум, по 36 жалобам. Правительству Беларуси были направлены соответствующие предписания с требованием восстановить нарушенные права и привести национальное законодательство в соответствие с международными обязательствами страны. Но ни одно из принятых Комитетом ООН решений белорусскими властями выполнено не было. Лидеры гражданского общества попытались изменить ситуацию, направив коллективную жалобу против Беларуси в адрес Комитета, но она пока остается без ответа – сообщает www.dw.de.

Письмо в Комитет ООН

В середине мая ряд политиков, правозащитников и общественных активистов, среди которых такие знаковые для страны фигуры как бывший судья Конституционного суда Михаил Пастухов и экс-председатель Верховного Совета Мечислав Гриб, обратились с письмом в Комитет ООН по правам человека, в котором призвали эту международную организацию повлиять на белорусские власти.

В тексте письма говорилось, что вот уже на протяжении более чем десяти лет Беларусь “необоснованно и вызывающе игнорирует решения Комитета ООН по отношению к своим гражданам, чьи права и свободы были нарушены государством”. – Число жертв белорусского беззакония растёт, поэтому ситуация нуждается в принципиальной оценке и принятии конкретных решений, – отмечается в письме.

Заявители предлагали принять программу мер, направленных на обеспечение выполнения решений Комитета ООН по правам человека в Беларуси, в частности создать при МИД специальную комиссию с участием жертв нарушений Международного пакта о гражданских и политических правах. Однако после полугода ожидания ответа из ООН они не получили.

“Возможно, просто нечего ответить, ведь никаких рычагов воздействия на наше правительство в ООН нет”
, – полагает Мечислав Гриб и признается, что авторы письма надеялись совсем на иной исход. – С советских времен, – говорит политик, – так повелось, что белорусы не очень озабочены сохранением своих прав и не склонны писать жалобы на власть имущих. “Сейчас они фактически не надеятся и на единую международную инстанцию​​, которая обеспечивает справедливость. Это на руку нынешнему режиму”, – считает он.

Молчание в ответ

“К сожалению, это похоже на бессилие ООН”, – так категорично оценивает долгое молчание Комитета ООН бывший заместитель председателя Гомельского горисполкома, а ныне сопредседатель кампании “За справедливые выборы” Виктор Корниенко, который также подписался под обращением. Тем не менее, – считает политик, – нельзя просто соглашаться с патовой ситуацией. – Обсуждать действия белорусских властей должны и другие организации, имеющие отношение к этой теме, например, спецдокладчик ООН по ситуации с правами человека в Беларуси. Виктор Корниенко не исключает, что следующим возможным шагом может стать обращение с подобным письмом в аппарат Генерального секретаря ООН.

В начале года, – напоминает он, – граждане Беларуси, нарушение прав которых подтвердил Комитет ООН по правам человека, создали оргкомитет новой общественной организации, которая намерена бороться с практикой игнорирования нынешним руководством страны своих международных обязательств. До конца года должно пройти её учредительное собрание, и затем поданы документы на регистрацию. Уже от имени этой структуры будет вестись дальнейшая работа.

Стратегические тяжбы

Ещё один подписчик заявления, руководитель гомельского Центра стратегическое тяжбы Леонид Судаленко отмечает, что за последние полгода, пока все ждали ответа на письмо, количество зарегистрированных обращений из Беларуси в Комитет ООН по правам человека увеличилось ещё на десяток. Созданная им правозащитная структура как раз помогает белорусам грамотно оформить подобные жалобы. – Нужно, – считает он, – чтобы собралась критическая масса таких обращений, и тогда ООН серьезно займётся Беларусью.

– Пока же, – говорит Судаленко, – получен ответ только из белорусского МИДа, куда также была направлена ​​копия письма. Как и ранее, суть ответа в том, что правительство страны отказывается выполнять решения Комитета ООН, мотивируя это рекомендательным их характером, не обязательным для выполнения.

– Но и здесь, – считает правозащитник, – белорусская сторона лукавит, ведь раз в четыре года Минск обязаны представлять в Совет ООН по правам человека Универсальный периодический обзор, в котором должен информировать о принятых мерах для улучшения положения в области прав человека. “У Беларуси обязательно спросят, почему она игнорирует решения Комитета ООН”, – уверен Судаленко.

Доклад раз в четыре года

Однако заместитель председателя правозащитного центра «Весна» Валентин Стефанович вынуждены констатировать, что Беларусь игнорирует свои обязательства и по отчётам. Например, доклад о выполнении Международного пакта о гражданских и политических правах в последний раз был подготовлен Минском в 1997 году, и с тех пор – ни разу.

Рычагов влияния на белорусское правительство в данном случае тоже нет.

Поэтому ряд правозащитных НПО три года назад подготовили свой ​​альтернативный вариант такого доклада, одним из авторов которого стал и сам Стефанович. – Следующую отчёт, – говорит он, – Беларусь должна будет представить в 2014 году. Примерно к этому же времени правозащитники вновь подготовят свой ​​альтернативный вариант.

– Что же касается эффективной защиты прав граждан, то сам принцип ООН, – говорит Стефанович, – рассчитан на добросовестное исполнение взятых на себя обязательств. “Для правозащитников стратегически важно использовать возможности международных структур, но если говорить о защите прав простого обывателя, то особого смысла в обращении в ООН нет. К сожалению, эффект вряд ли будет сопоставим с затраченными усилиями”, – считает правозащитник и юрист ПЦ “Вясна”.

Паводле www.dw.de,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>