2009 11/02
Рада Эўропы

Рада Эўропы

У студзені 2008 г. у складзе Рады Эўропы быў створаны Экспэртны Савет па праве НДА. Асноўная мэта гэтай інстытуцыі — дасьледваць нацыянальнае заканадаўства эўрапейскіх дзяржаваў, якое тычыцца функцыянаваньня НДА і мэтады яго імплэмэнтацыі.

У 2009 г. Экспертны Савет ладзіць дасьледваньне на тэму “Сыстэма ўнутранага кіраваньня ў НДА”, разглядаючы пытаньні самакіраваньня, мэнэджмэнту, працэсу прыняцьця рашэньняў, умяшальніцтва ў дзейнасьць НДА з боку ўладаў.

Дасьледваньне будзе засноўвацца, сярод іншага, на анкетным апытаньні. Сябры беларускіх НДА (у тым ліку фондаў і г. д.) ласкава запрашаюцца да запаўненьня анкеты (на ангельскай мове).

Просьба запоўніць анкету да 14 лютага 2009 г. і даслаць яе каардынатару Экспэртнага Савета Джэрэмі МакБрайду на электронны адрас: jmcbride@monckton.com.

Анкету й апісаньне праекту глядзіце ў даданых файлах “Questionnaire_Internal_Governance-2009.doc” і “Law on Public Associations.htm“. Там жа можна знайсьці Закон аб грамадзкіх асацыяцыях Рэспублікі Беларусь на ангельскай мове, які можа дапамагчы вам з выкарыстаньнем ангельскіх юрыдычных тэрмінаў.

Паводле рассылкі belngo.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>