2013 02/11
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

01 лістападу 2013 з 10-00 да 12-40 у будынку Жодзінскага гарадзкога суду праходзіла першае паседжаньне па разглядзе судовае справы па забароне гарадзкімі ўладамі 04 жніўня мірнага пікетаваньня ў падтрымку палітвязьня, вядомага праваабаронцы, старшыні закрытага ўладамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.

Паседжаньне вёў судзьдзя Іван Грынкевіч пры сакратарцы Афанасьевай. Зацікаўлены бок па справе прадстаўляла загадчыца юрыдычным адзьдзелам Жодзінскага гарвыканкаму Вольга Вэргель.

Адметнасьцю дадзенай справы ёсьць тое, што заяўнікі па ёй, праваабаронцы Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, аспрэчваюць чарговую адмову ім у рэалізацыі права на пікетаваньне ва ўмовах дзеяньня новай для Жодзіна пастановы мясцовае ўлады ад 27 ліпеня 2012 году за №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіне”. На практыцы, як у гэтым пераканаліся заяўнікі, дадзены дакумэнт значна ўскладніў працэдуру падачы заяўкі, зрабіў яе проста невыканальнай і толькі перашкаджае ў рэалізацыі гараджанамі іхных неад’емных правоў на публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў і мірныя сходы. У адпаведнасьці з новым палажэньнем арганізатары да заяўкі ў выканкам павінны прыкладаць дадаткова і копіі дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі. Але апошнія не заключаюць такіх дамоваў да моманту атрыманьня адпаведнага дазволу з выканкаму на правядзеньне масавага мерапрыемства.

У сувязі з гэтым заяўнікі просяць суд вывучыць абставіны адмовы ў правядзеньні пікетаваньня, знайсьці вінаватых (калі такія маюцца), а таксама паставіць перад вышэйшымі судовымі інстанцыямі (ВС і Канстытуцыйным судом) пытаньне пра неадпаведнасьць, у прыватнасьці, патрабаваньняў п.5 Рашэньня №1020 спэцыялізаванаму Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, арт.35 і арт.23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арт.21 і арт.19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пасьля прадстаўленьня заяўнікамі сваёй пазыцыі й патрабаваньняў у паседжаньні суду прадстаўніца выканкаму прапанавала спыніць разгляд справы з-за ейнай быццам бы непадсуднасьці, матывуючы гэта тым, што выканкам (як яна прапанавала суду лічыць), аказваецца, зусім і не забараняў заяўленае пікетаваньне і ягонае рашэньне неабходна было аспрэчваць у дасудовым парадку праз Менаблвыканкам.

Пасьля прадстаўленьня пазыцыяў, задачы пытаньняў і дыскусыі, суд прыняў да выкананьня шэраг хадайніцтваў з боку заяўнікоў. У выніку ў наступнае судовае паседжаньне, якое адбудзецца 08 лістапада 2013 году, выклікаюцца прадстаўнікі Жодзінкіх ГАЎС, ЖКГ і Гарадзкой лякарні… У тым ліку будзе прыцягнуты для вывучэньня пастаўленых заяўнікамі пытаньняў пратакол з прынятымі цалкам пазамінулым судом заўвагамі да яго (гэтыя дакумэнты можна убачыць тут),  а таксама прадстаўленыя кіраўнікамі ГАЎС, ЖКГ і ГТМА афіцыйныя адказы на запыты суду адносна заключэньня дамоваў ды іншыя неабходныя для агляду ў судовым паседжаньні дакумэнты.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ноябрь начался новым судебным процессом в Жодино

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

01 ноября 2013 с 10-00 до 12-40 в здании Жодинского городского суда проходило первое заседание по рассмотрению судебного дела по запрету городскими властями 4 августа мирного пикетирования в поддержку политзаключённого, известного правозащитника, председателя закрытого властями правозащитного центра “Весна” Алеся Беляцкого и других политзаключённых.

Заседание вёл судья Иван Гринкевич при секретаре Афанасьевой. Заинтересованную сторону по делу представляла заведующая юридическим отделом Жодинского горисполкома Ольга Вергель.

Особенностью данного дела является то, что заявители по нему, правозащитники Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, оспаривают очередной отказ им в реализации права на пикетирование в условиях действия нового для Жодино постановления местной власти от 27 июля 2012 года за № 1020 «О порядке проведения массовых мероприятий в городе Жодино”. На практике, как в этом убедились заявители, данный документ значительно усложнил процедуру подачи заявки, сделал её просто невыполнимой и только мешает в реализации горожанами их неотъемлемых прав на публичное выражение собственных мнений и мирные собрания. В соответствии с новым положением организаторы до заявки в исполком должны прилагать дополнительно и копии договоров с милицией, медиками и коммунальщиками. Но последние не заключают таких договоров до момента получения соответствующего разрешения из исполкома на проведение массового мероприятия.

В связи с этим заявители просят суд изучить обстоятельства отказа в проведении пикетирования, найти виновных (если таковые имеются), а также поставить перед высшими судебными инстанциями (ВС и Конституционным судом) вопрос о несоответствии, в частности, требований п.5 Решения № 1020 специализированному закону “О массовых мероприятиях”, ст.35 и ст.23 Конституции Республики Беларусь, а также ст.21 и ст.19 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

После представления заявителями своей позиции и требований в заседании суда представительница исполкома предложила прекратить рассмотрение дела из-за её якобы неподсудности, мотивируя это тем, что исполком (как она предложила суду считать), оказывается, вовсе и не запрещал заявленное пикетирование и его решение необходимо было оспаривать в досудебном порядке через Миноблисполком.

После представления позиций, задачи вопросов и дискуссии, суд принял к исполнению ряд ходатайств со стороны заявителей. В результате в следующее судебное заседание, которое состоится 8 ноября 2013 года, вызываются представители Жодинского ГОВД, ЖКХ и Городской больници … В том числе будет привлечён для изучения поставленных заявителями вопросов протокол с принятыми полностью позапрошлым судом замечаниями к нему (эти документы можно увидеть здесь), а также представленные руководителями ГОВД, ЖКХ и ГТМА официальные ответы на запросы суда относительно заключения договоров и другие необходимые для обзора в судебном заседании документы.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Лістапад распачаўся новым судовым працэсам у Жодзіне (дакумэнты)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>