2013 05/11
Юры Рубцоў, шлях на Курапаты, "Дзяды-2013", Менск

Юры Рубцоў, “Дзяды-2013″, Менск

Арышт Юрыя Рубцова пасьля шэсьця ў Курапаты праваабаронцы лічаць незаконным.

4 лістапада суд Савецкага раёна Менску пакараў удзельніка акцыі “Дзяды” Юрыя Рубцова трохсуткавым адміністратыўным арыштам. Судзьдзя Дзьмітрый Паўлючэнка, разгледзеўшы адміністратыўную справу апазыцыйнага актывіста, прызнаў яго вінаватым у “непадпарадкаваньні” супрацоўнікам міліцыі (паводле артыкула 23.4 КаАП РБ).

Падчас адміністратыўнага працэсу сьведкі-міліцыянты, якія затрымлівалі актывіста, патлумачылі, што ён адмаўляўся на іх патрабаваньне сесьці ў машыну, гэта яны і расцанілі як “непадпарадкаваньне”.

Як тлумачыць юрыст ПЦ “Вясна” Уладзімер Лабковіч, затрыманьне спадара Рубцова зьяўляецца адвольным, паколькі ня мае пад сабой законных падставаў.

“Нават тая фармальная падстава, выкарыстаная для прыцягненьня Юрыя Рубцова да адміністратыўнай адказнасьці, яна абсалютна неправамерная і незаконная. Бо калі чытаць артыкул 23.4 КаАП, то ён прадугледжвае, што патрабаваньне службовых асобаў, у дадзеным выпадку – супрацоўнікаў міліцыі, павінны быць правамернымі. То бок, Рубцову яны павінны былі патлумачыць, чаму ён мусіць прайсьці зь імі ў машыну. І, насамрэч, у супрацоўнікаў міліцыі вельмі абмежаваны і вычарпальны пералік падставаў для запрашэньня чалавека кудысьці зь імі прайсьці. Яны абавязкова павінны былі яму патлумачыць: затрымліваецца – за што, прайсьці – для чаго… Бо яны маюць права затрымліваць за правапарушэньні, нейкія дзеяньні, якія могуць да чагосьці там прывесьці. У дадзеным выпадку, як бачна з матэрыялаў адміністратыўнай справы, Рубцова проста папрасілі прайсьці ў машыну і ён меў поўнае права адмовіцца ад такой “прапановы”. Гэтае патрабаваньне было абсалютна неправамернае”, – кажа Уладзімер Лабковіч.

Праваабаронцы лічаць, што насамрэч гэты арышт зьяўляецца нічым іншым як помстай за майку з надпісам “Лукашенко, уходи”: “Улічваючы, што Рубцова абвінавацілі толькі па адным артыкуле – 23.4 КаАП, можна сьцьвярджаць, што “запрашалі” яго не з-за таго, што ён зьдзейсьніў нейкае правапарушэньне. Усё сьведчыць пра тое, што гэта чыстай вады помста за майку. Бо гэтая майка з надпісам сама па сабе дэ-юрэ не падпадае ні пад які артыкул – нават пры нашым абсалютна вычварэнскім заканадаўстве. Бо заклік да любой выбарнай асобы, каб яна сыйшла з сваёй пасады, зьяўляецца абсалютна законным. Таму гэтая майка Рубцова не ўтрымлівае ніякай абразы, зьнявагі…”

Праваабаронца падкрэсьлівае, што ў справе Юрыя Рубцова адміністратыўны арышт – вынік адвольнага затрыманьня.

Нагадаем, што пад час адзначэньня беларускага дня памінаньня продкаў “Дзяды” й пасьля шэсьця ў Курапаты ў Менску быў затрыманы ды на наступны дзень асуджаны судом да 3 сутак пазбаўленьня волі гамельчук Юры Рубцоў, удзельнік санкцыяванай ўладамі акцыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Дзяды-2013″. Власти продолжают практику произвольных задержаний

Уладзімер Лабковіч, ПЦ "Вясна", Менск

Уладзімер Лабковіч, ПЦ “Вясна”, Менск

Арест Юрия Рубцова после шествия в Курапаты правозащитники считают незаконным.

4 ноября суд Советского района Минска приговорил участника акции «Дзяды» Юрия Рубцова к трехсуточному административному аресту. Судья Дмитрий Павлюченко, рассмотрев административное дело оппозиционного активиста, признал его виновным в “неповиновении” сотрудникам милиции (по статье 23.4 КоАП РБ).

Во время административного процесса свидетели-милиционеры которые задерживали активиста, объяснили, что он отказывался на них требование сесть в машину, это они и расценили как «неподчинение».

Как поясняет юрист ПЦ “Вясна” Владимир Лабкович, задержание господина Рубцова является произвольным, поскольку не имеет под собой законных оснований.

“Даже та формальная причина, использована для привлечения Юрия Рубцова к административной ответственности, она абсолютно неправомерна и незаконна. Ведь если читать статью 23.4 КоАП, то он предполагает, что требование должностных лиц, в данном случае – сотрудников милиции, должны быть правомерными. То есть, Рубцову они должны были объяснить, почему он должен пройти с ними в машину. И, на самом деле, у сотрудников милиции очень ограниченный и исчерпывающий перечень оснований для приглашения человека куда-то с ними пройти. Они обязательно должны были ему объяснить: задерживается – за что, пройти – для чего… Ведь они имеют право задерживать за правонарушения, какие-то действия, которые могут к чему-то там привести. В данном случае, как видно из материалов административного дела, Рубцова просто попросили пройти в машину и он имел полное право отказаться от такого «предложения». Это требование было абсолютно неправомерно “, – говорит Владимир Лобкович .

Правозащитники считают, что на самом деле этот арест является ничем иным как местью за майку с надписью “Лукашенко, уходи”: “Учитывая, что Рубцова обвинили только по одной статье – 23.4 КоАП, можно утверждать, что “приглашали” его не из-за того, что он совершил какое-то правонарушение. Все свидетельствует о том, что это чистой воды месть за майку. Ведь эта майка с надписью сама по себе де-юре не подпадает ни под какую статью – даже при нашем абсолютно извращенной законодательстве. Ведь призыв к любой выборной лица, чтобы она ушла из своей должности, является абсолютно законным. Поэтому эта майка Рубцова не содержащий никакого оскорбления, унижения… “

Правозащитник подчёркивает, что в деле Юрия Рубцова административный арест – результат произвольного задержания.

Напомним, что во время празднования белорусского дня поминовения предков “Дзяды” и после шествия в Куропаты в Минске был задержан и на следующий день приговорен судом к 3 суткам лишения свободы гомельчанин Юрий Рубцов, участник санкционированной властями акции.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

4 thoughts on “Дзяды – 2013. Улады працягваюць практыку адвольных затрыманьняў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>