2013 07/11
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Сытуацыю з затрыманьнем на шэсьці ў Курапаты жыхара Гомеля Юрыя Рубцова камэнтуе праваабаронца Леанід Судаленка. Ён лічыць, што беларускія ўлады затрыманьнем і арыштам на трое сутак жыхара Гомеля засьведчылі сваё стаўленьне да правоў чалавека – адвольнае затрыманьне, парушэньне правоў на свабоду і асабістую недатыкальнасьць, на ўдзел у мірным сходзе і як сьледства на свабоду выказваньня меркаваньня. У выніку – незаконны арышт.

“Ці абавязаны быў Юры Рубцоў падпарадкавацца патрабаваньню міліцыянта зьняць цішотку з надпісам сыйсьці ў адстаўку кіраўніку дзяржавы? Адказ відавочны – гэтак жа, як і чаравікі! Факт адсутнасьці на чаравіках прозьвішча прэзыдэнта ніякага значэньня тут ня мае. Няма ў краіне Закону, які забараняе публічна выяўляць палітычныя патрабаваньні. Супрацоўнікі міліцыі ўзялі на сябе адказнасьць за парушэньне артыкула 25 Канстытуцыі, які гарантуе кожнаму свабоду і недатыкальнасць асобы”, – перакананы прававед.

Ён лічыць, што адвольна затрымаўшы грамадзяніна падчас вулічнага шэсьця, дазволенага, дарэчы, і прымусова утрымліваючы яго да суду міліцыянты ўзялі на сябе адказнасьць за парушэньне артыкулаў 33 і 35 Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў, а таксама свабоднае выказваньне меркаваньняў і перакананьняў, бо стварылі перашкоду для рэалізацыі Юрыем Рубцовым сваіх канстытуцыйных правоў.

Праваабаронца перакананы, менавіта гэтыя парушэньні канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзяніна павінен быў зафіксаваць ў пастанове па справе судзьдзя. “Я не знаёмы з пастановай па справе, аднак перакананы, пры ацэнцы законнасьці патрабаваньні міліцыянта зьняць футболку судзьдзя відавочна зыходзіў не з патрабаваньняў закону”, – адзначае Леанід Судаленка.

Ён гатовы аказаць Юры Рубцову дапамогу, калі той пажадае даведацца аб адносінах да незаконнага арышту й затрыманьня іншых беларускіх судзьдзяў, улучаючы судзьдзяў Вярхоўнага суду альбо зьвярнуцца па абарону сваіх правоў у Камітэт па правах чалавека ААН.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник: задержание Юрия Рубцова нарушает фундаментальные права человека

Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Ситуацию с задержанием на шествии в Куропаты жителя Гомеля Юрия Рубцова комментирует правозащитник Леонид Судаленко. Он считает, что белорусские власти задержанием и арестом на трое суток жителя Гомеля засвидетельствовали свое отношение к правам человека – произвольное задержание, нарушение прав на свободу и личную неприкосновенность, на участие в мирном собрании и как следствие на свободу выражения мнения. В результате – незаконный арест.

“Обязан был Юрий Рубцов подчиниться требованию милиционера снять футболку с надписью уйти в отставку главе государства? Ответ очевиден – так же, как и ботинки! Факт отсутствия на ботинках фамилию президента никакого значения здесь не имеет. Нет в стране Закона, запрещающего публично выражать политические требования. Сотрудники милиции взяли на себя ответственность за нарушение статьи 25 Конституции, которая гарантирует каждому свободу и неприкосновенность личности”
, – убежден правовед.

Он считает, что произвольно задержав гражданина во время уличного шествия, разрешенного, кстати, и принудительно удерживая его до суда милиционеры взяли на себя ответственность за нарушение статей 33 и 35 Конституции, которая гарантирует свободу уличных шествий и демонстраций, а также свободное выражение мнений и убеждений, так как создали препятствие для реализации Юрием Рубцовым своих конституционных прав.

Правозащитник убежден, именно эти нарушения конституционных прав и свобод гражданина должен был зафиксировать в постановлении по делу судья. “Я не знаком с постановлением по делу, однако убежден, при оценке законности требования милиционера снять футболку судья явно исходил не из требований закона”, – отмечает Леонид Судаленко.

Он готов оказать Юрию Рубцову помощь, если тот пожелает узнать отношение к незаконному аресту и задержанию других беларуских судей, включая судей Верховного суда или обратиться за защитой своих прав в Комитет по правам человека ООН в конце концов.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>