Не забірай жыцьцё!
2013 09/11
Жодзінскі суд, 08.11.2013

Жодзінскі суд, 08.11.2013

Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …

08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.

У судзе ў якасьці сьведкаў сёньня давалі паказаньні начальнік МГП ГАЎС Жодзінскага выканкаму Сявец, намесьнік галоўнага лекара ГТМА Цыёлта і прадстаўніца ЖКГ Барысенка.

Усе яны разам з судзьдзём, сакратаркаю, праўдстаўніцаю выканкаму В.Вэргель ды іншымі шматлікімі прысутнымі ў гэты час у будынку гарадзкога суду сталі сьведкамі чарговай сымбалічнай акцыі салідарнасьці з асуджаным кіраўніком ПЦ «Вясна» (гл. фота).

Судовае паседжаньне і прыход у суд заяўнікоў у адпаведных цішотках з заклікам «Свабоду Алесю Бяляцкаму!» сталася чарговай магчымасьцю нагадаць і судзьдзям, і шматлікім запрошаным у іншыя судовыя працэсы грамадзянам пра праблему палітвязьняў у Беларусі ды асуджанага да 4,5 гадоў зьняволеньня вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У судзе па хадайніцтве заяўнікоў скарыстоўваліся яшчэ й матэрыялы справы за 2011 год, у якіх Жодзінскі выканкам атрымаў ад суду пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк спэцыяльнае вызначэньне пра недапушчальнасьць парушэньня дзейснага Закона «Аб масавых мерапрыемствах» пры камунікацыі з заяўнікамі. А таксама былі цалкам зацьверджаныя заўвагі на пратакол і такім чынам вынікі 4-х паседжаньняў судовых разьбіральніцтваў адносна забароны гарвыканкамам падобнага ж пікетаваньня, у якіх прадстаўнік мясцовае ўлады Вольга Вэргель зьмяніла свае пачатковыя патрабаваньні да заяўнікоў мірнага сходу зь «неабходнасьці далучаць да заяўкі дамовы з ГАЎС, ЖКГ і Лякарняй» да «неабходнасьці пазначэньня ў заяўцы намеру заключыць такія дамовы».

Гэта было зроблена з-за таго, што заяўнікам па справе ў 2011 годзе ў ходзе судовага разьбіральнітва і дыскусыі ўдалося пераканаць прадстаўніцу зацікаўленага боку й суд у тым, што патрабаваньне далучаць да заяўкі падобныя платныя дамовы не прапісана ў спэцыялізаваным законе, а значыцца не заснавана на законе й не зьяўляецца правамерным. Пры гэтым праваабаронцы адзначалі, што такая працэдура ўскладняе ды абмяжоўвае канстытуцыйна гарантаванае права на мірныя сходы, парушае нормы арт. 35 і арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сувязі з гэтым і, ня гледзячы на абавязковыя для выкананьня Беларусьсю агульнапрызнаныя стандарты права адносна мірных сходаў, адразу пасьля працэса Жодзінскі выканкам хутка прыняў і зацьвердзіў новае рашэньне «Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіне» за №1020 ад 27.07.2012г., у 5 пункце якога, прапісаў абавязковы характар далучэньня да заяўкі плянуемага масавага мерапрыемства копіяў дамоваў з ГАЎС, ЖКГ і мэдыкамі (!).

Аднак, зьвяртаючыся 19 ліпеня 2013 году ў выканкам для рэалізацыі гарантаваных Канстытуцыяй правоў на правядзеньне мірнага сходу 04 жніўня 2013 года, праваабаронцы сутыкнуліся з праблемай невыканальнасьці дадзенага палажэньня ды, не атрымаўшы дазволу на правядзеньне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў выніку, вымушаныя былі правесьці разнастайныя акцыі салідарнасьці з палітвязьнем у горадзе, а пасьля гэтага зьвярнуліся ў суд для высьвятленьня правамернасьці дзеяньняў кіраўніцтва ГАЎС, ЖКГ, Лякарні ды гарвыканкаму, папрасілі суд паставіць перад ВС і Канстытуцыйным судом пытаньне пра невыканальнасьць дадзенага палажэньня, супярэчнасьць яго Канстытуцыі і Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ды незаснаванасьць яго на нацыянальным спэцыяльным законе.

Істотна заўважыць, што ў сувязі з тым, што 08.11.2013г. у судзе стала канчаткова зразумелым, што аспрэчваемае рашэньне выканкаму па недазволе мірнага пікетаваньня (у якім літаральна заяўлена пра адмову разглядаць па сутнасьці пададзеную заяўку з-за не далучэньня да яе дамоваў, патрабуемых п. 5 рашэньня №1020) супярэчыць дзейснаму закону «Аб масавых мерапрыемствах» – заяўнікі ўдакладнілі адзін з пунктаў сваіх пачатковых патрабаваньняў. Яны папрасілі суд прызнаць, што дадзенае рашэньне мясцовых уладаў не заснаванае на законе, неправамернае й таму падлягае адмене. З гэтага рашэньня выканкаму ды паказаньняў зацікаўленага боку ў судзе сапраўды вынікае, што заяўка на пікетаваньне Жодзінскім выканкамам навогул не разглядалася па сутнасьці, а ў самым рашэньні няма ані дазволу, ані забароны заяўленага мерапрыемства, што цалкам супярэчыць патрабаваньням закону.

Такім чынам, 08.11.2012 напрацягу 2,5 гадзінаў у Жодзінскім судзе апытваліся запрошаныя ў суд сьведкі, удакладняліся абставіны справы і патрабаваньні заяўнікоў, далучаліся дакумэнты, задаваліся пытаньні ды заяўляліся дадатковыя хадайніцтвы. Наступнае паседжаньне Жодзінскага суду па справе прызначана на 10-00 12 лістападу 2013 году.

ДАДАТКІ:
Рашэньне Жодзінскага выканкаму адносна заяўкі на правядзеньне пікетаваньня (бел.)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Решение Жодинского исполкома полностью противоречит закону

Второе заседание Жодинского суда по делу об отказе в пикетировании …

08.11.2013 в Жодинском суде под председательством судьи Ивана Гринкевича состоялось второе заседание суда по жалобе правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой относительно отказа Жодинского исполкома дать разрешение на проведение пикетирования в поддержку Алеся Беляцкого и других политзаключенных , которое планировалось провести в этом году 4 августа.

В суде в качестве свидетелей сегодня давали показания начальник МОП ГОВД Жодинского исполкома Севец, заместитель главного врача ГТМО Цыолта и представительница ЖКХ Борисенко.

Все они вместе с судьёй, секретарём, представительницей исполкома В.Вэргель и другими многочисленными присутствующими в это время в здании городского суда стали свидетелями очередной символической акции солидарности с осужденным главой ПЦ «Вясна» (см. фото).

Судебное заседание и приход в суд заявителей в соответствующих футболках с призывом «Свободу Алесю Беляцкому!» стала очередной возможностью напомнить и судьям, и многим приглашённым в другие судебные процессы гражданам о проблеме политзаключённых в Беларуси и осужденного к 4,5 годам лишения свободы известного белорусского правозащитника Алеся Беляцкого.

В суде по ходатайству заявителей использовались и материалы дела за 2011 год, в которых Жодинский исполком получил от суда под председательством судьи Татьяны Троцюк специальное определение о недопустимости нарушения действующего Закона «О массовых мероприятиях» при коммуникации с заявителями. А также были полностью утверждены замечания на протокол и таким образом протокольные итоги 4-х заседаний судебных разбирательств по поводу запрета горисполкомом подобного же пикетирования, в которых представитель местной власти Ольга Вергель изменила свои первоначальные требования к заявителям мирного собрания с «необходимости приобщать к заявке договора с ГОВД, ЖКХ и больницей» до «необходимости указания в заявке намерения заключить такие договоры».

Это было сделано из-за того, что заявителем по делу в 2011 году в ходе судебного разбирательства и дискуссии удалось убедить представителя заинтересованной стороны и суд в том, что требование приобщать к заявке подобные платные договора не прописано в специальном законе, а значит не основано на законе и не является правомерным. При этом правозащитники отмечали, что такая процедура усложняет и ограничивает конституционно гарантированное право на мирные собрания, нарушает нормы ст. 35 и ст. 23 Конституции Республики Беларусь, ст. 21 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

В связи с этим и, не взирая на обязательные для выполнения Беларусью общепризнанных стандартов права относительно мирных собраний, сразу после процесса Жодинский исполком быстро принял и утвердил новое решение «О порядке проведения массовых мероприятий в городе Жодино» за № 1020 от 27.07.2012г., в 5 пункте которого, прописал обязательный характер присоединения к заявке планируемого массового мероприятия копий договоров с ГОВД, ЖКХ и медиками (!).

Однако, обращаясь 19 июля 2013 года в исполком для реализации гарантированных Конституцией прав на проведение мирного собрания 4 августа 2013 года правозащитники столкнулись с проблемой невыполнимости данного положения и, не получив разрешения на проведение пикета в поддержку Алеся Беляцкого в итоге, вынуждены были провести различные акции солидарности с политзаключенным в городе, а после этого обратились в суд для выяснения правомерности действий руководства ГОВД, ЖКХ, Больницы и горисполкома, попросили суд поставит перед ВС и Конституционным судом вопрос о невыпольнимости данного положения, противоречии его Конституции и Международному пакту о гражданских и политических правах и неоснованности его на национальном специальном законе.

Существенно заметить, что в связи с тем, что 08.11.2013г. в суде стало окончательно ясно, что оспариваемое решение исполкома по неразрешении мирного пикетирования (в котором буквально заявлено об отказе рассматривать по существу поданную заявку из-за не присоединения к ней договоров, требуемых п. 5 решения № 1020) противоречит действующему закону «О массовых мероприятиях» – заявители уточнили один из пунктов своих начальных требований. Они попросили суд признать, что данное решение местных властей не основанно на законе, неправомерно и потому подлежит отмене. Из этого решения исполкома и показаний заинтересованной стороны в суде действительно следует, что заявка на пикетирование Жодинским исполкомом вообще не рассматривалась по существу, а в самом решении нет ни разрешения, ни запрета заявленного мероприятия, что полностью противоречит требованиям закона.

Таким образом, 08.11.2012 на протяжении 2,5 часов в Жодинском суде опрашивались приглашённые в суд свидетели, уточнялись обстоятельства дела и требования заявителей, присоединялись документы, задавались вопросы и заявлялись дополнительные ходатайства. Следующее заседание Жодинского суда по делу назначено на 10-00 12 ноября 2013 года.

ПРИЛОЖЕНИЯ:
Решение Жодинского исполкома относительно заявки на проведение пикета (бел.) 

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , ,

2 thoughts on “Рашэньне Жодзінскага выканкама цалкам супярэчыць закону”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>