2009 11/02
Франкфурт-на-Одэры

Франкфурт-на-Одэры

6-18 верасьня 2009 г. Франкфурцкі Эўрапейскі Унівэрсытэт “Viadrina” ладзіць курс па эўрапейскай сыстэме абароны правоў чалавека. Цэтрам увагі курсу будзе зьяўляцца дзейнасьць у вышэй азначанай галіне эўрапейскіх інстытуцыяў — у тым ліку Савету Эўропы, Эўрапейскай Супольнасьці, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ).

Курс будуць чытаць выкладчыкі з 11 эўрапейскіх унівэрсытэтаў. Па сканчэньні курсу яго ўдзельнікам будзе выдадзены сэртыфікат.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты вышэйшых курсаў ці асобы, якія нядаўна скончылі навучаньне.Таксама вітаюцца актывісты міжнародных арганізацыяў ды НДА.

Удзельнікі мусяць адпавядаць наступным патрабаваньням:
– вольна валодаць ангельскай мовай (працоўнай мовай курсаў);
– мець базавае ўяўленьне аб асновах міжнароднага публічнага права;
– быць пасьпяховымі ў сваім навучаньні.

Грашовы ўнёсак за ўдзел — 490 эўра, неабходна ўнесьці да 30 чэрвеня 2009 году. Студэнтам з Усходняй Эўропы могуць быць прапанаваныя гранты на праезд. Падрабязьней на гэты конт можна даведацца па электроннай пошце: jursok@euv-frankfurt-o.de

Форму заяўкі глядзіце ў даданым файле “soschu_formular_2008_doc.doc“.

Болей інфармацыі пра праграму — па адрасе:
http://www.rewi.euv-frankfurt-o.de/de/profil/Projekte/summercourse/coursedesc

Паводле рассылкі belngo.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>