2013 13/11

У Жодзінскім судзе12 лістапада 2013 году з 15-00 у судзе горада Жодзіна пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча праходзіла чарговае паседжаньне па справе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай супраць Жодзінскага выканкаму, які адмовіўся разглядаць заяўку і сарваў пікетаваньне, заплянаванае на 04 жніўня 2013 году ля ўваходу ў Гарадзкі парк культуры і адпачынку ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.

У адказ на фактычную забарону мерапрыемства па горадзе былі праведзены іншыя незабароненыя акцыі з распаўсюдам інфармацыі пра зьняволенага на 4,5 гады па палітычных матывах старшыні ПЦ “Вясна”.

Кожнае новае судовае паседжаньне ў судзе горада Жодзіна ёсьць новай акцыяй салідарнасьці з Алесем Бяляцкім ды іншымі палітвязьнямі Беларусі. Праваабаронцы ў цішотках з заклікам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” удзельнічаюць у працэсе, куды ў якасьці сьведкаў для дачы паказаньняў выклікаліся супрацоўнікі міліцыі ды іншых гарадзкіх службаў.

На гэты раз у судовым працэсе праваабаронцам прыйшлося абвяргаць ілжывыя паказаньні шэрагу сьведкаў-службоўцаў з Жодзінскага ЖКГ, якія падтрымалі вэрсыю выканкаму і відавочна маніпулявалі дакумэнтацыяй. Заяўнікі па справе таксама ўнесьлі дадатковыя дакумэнтальныя пацьверджаньні сваёй пазыцыі, а некаторымі прадстаўленымі фактамі абверглі ілжывыя паказаньні службоўцаў. Яны таксама заявілі шэраг хадайніцтваў аб запытах ва ўстановы, у тым ліку пра далучэньне асобных меркаваньняў КПЧ ААН па Беларусі адносна мірных сходаў, а таксама заключэньня Венецыянскай Камісыі адносна Закона “Аб масавых мерапрыемствах” (з перакладам ад Lawtrend).

На гэты раз практычна ўсе хадайніцтвы ў тым ліку і аб далучэньні дакумэнтаў, важных для разуменьня судом і выканаўчай уладаю крытэраў ацэнкі й трактовак КПЧ ААН адносна свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў, а таксама разуменьня дадзеных міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавека, былі не задаволены судом па розных прычынах: недатычнасьць да непасрэднага прадмету даказваньня, наяўнасьць неафіцыйнага перакладу й г.д.

Суд задаволіў хадайніцтва заяўнікоў і з-за недахопу часу дазволіў ім больш дэталёва азнаёміцца з пратаколам справы ад 2011г., зрабіць зь яе і прадставіць суду на будучым паседжаньні вытрымкі з ілюстрацыяй зьменаў пазыцыі выканкаму напрацягу працэсу ў 2011 годзе з аднаўленьнем ягоных патрабаваньняў да заяўкі з 2012 года яшчэ ў больш жорсткай і невыканальнай форме.

Так, новае рашэньне Жодзінскага выканкаму за №1020 ад 27.07.2012г. патрабуе прыкладаць да заявак на правядзеньне мірных сходаў ужо копіі платных дамоваў з установамі міліцыі, камунальнікаў і мэдыкаў.

Наступнае, апошняе паседжаньне суду па справе ў сувязі з недахопам часу перанесенае. Яно пройдзе аб 11-00 21 лістапада 2013 году.

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас.)

Каждое судебное заседание – акция солидарности с Алесем Беляцким (Жодино)

12 ноября 2013 года с 15-00 в суде города Жодино под председательством судьи Ивана Гринкевича проходило очередное заседание по делу правозащитников ПЦ “Вясна” Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой против Жодинского исполкома, который отказался рассматривать заявку и сорвал пикетирование, запланированное на 4 августа 2013 года у входа в Городской парк культуры и отдыха в поддержку Алеся Беляцкого и других политзаключённых.

В ответ на фактический запрет мероприятия по городу были проведены другие незапрещённые акции с распространением информации об арестованном на 4,5 года по политическим мотивам председателя ПЦ “Вясна”.

Каждое новое судебное заседание в суде города Жодино происходит новая акция солидарности с Алесем Беляцким и другими политзаключёнными Беларуси. Правозащитники в футболках с призывом “Свободу Алесю Беляцкому!” участвуют в процессе, куда в качестве свидетелей для дачи показаний вызывались сотрудники милиции и других городских служб.

На этот раз в судебном процессе правозащитникам пришлось опровергать ложные показания ряда свидетелей- чиновников из Жодинского ЖКХ, поддержавших версию исполкома и явно манипулировавших документацией. Заявители по делу также внесли дополнительные документальные подтверждения своей позиции, а некоторыми представленными фактами опровергли ложные показания чиновников. Они также заявили ряд ходатайств о запросах в учреждения, в том числе о присоединении отдельных мнений КПЧ ООН по Беларуси относительно мирных собраний, а также заключения Венецианской Комиссии относительно Закона “О массовых мероприятиях” (с переводом от Lawtrend).

На этот раз практически все ходатайства в том числе и о присоединении документов, важных для понимания судом и исполнительной властью критериев оценки и трактовок КПЧ ООН относительно свободы мирных собраний и выражения мнений, а также понимания данных международных стандартов права в области прав человека, были не удовлетворены судом по разным причинам: непричастность к непосредственному предмету доказывания, наличием неофициального перевода и т.д.

Суд удовлетворил ходатайство заявителей и из-за нехватки времени позволил им более детально ознакомиться с протоколом дела от 2011г., сделать из него и представить суду на будущем заседании выдержки с иллюстрацией изменений позиции исполкома в течение процесса в 2011 году с восстановлением его требований к заявке с 2012 года в ещё более жесткой и невыполнимой форме.

Так, новое решение Жодинского исполкома за № 1020 от 27.07.2012г. требует прилагать к заявкам на проведение мирных собраний уже копии платных договоров с учреждениями милиции, коммунальщиков и медиков.

Следующее, последнее заседание суда по делу в связи с нехваткой времени перенесено. Оно пройдет о 11-00 21 ноября 2013 года.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота: Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая ў жодзінскім судзе
Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>