2013 13/11

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Сякеркі на правядзеньне мірнага сходу, забараніўшы ў сьнежні 2007 году правесьці ў Гомелі мітынг у знак нязгоды з адменай ільготаў усяму насельніцтву краіны.

Адпаведнае рашэньне КПЧ ААН ад 28 кастрычніка 2013г. ёсьць у Інтэрнэце пакуль на ангельскай мове.

У Камітэт ААН Уладзімер Сякерка паскардзіўся пасьля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Гомельскі гарвыканкам забараніў яму, як і іншым 45 актывістам, правесьці у абласным цэнтры серыю масавых мерапрыемстваў супраць прыняцьця закону аб адмене ільготаў усяму насельніцтву, уключаючы дзяцей ва ўзросьце да 3-х гадоў. Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі тады ад дэмакратаў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў ды хуткай дапамогі.

Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаваньне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыцьцяўленьні права, а не шукаць непатрэбныя альбо неадпаведныя абмежаваньні. А паколькі Урад Беларусі палічыў, што толькі забаронай мірных сходаў можна забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, ахову маральнасьці й здароўя насельніцтва ці абарону правоў і свабодаў іншых асобаў, то парушыў права заяўніка на свабоду правядзеньня мірнага сходу паводле артыкулу 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

На падставе рашэньня Камітэту ААН Урад Беларусі мусіць забясьпечыць «ахвяры парушэньня эфэктыўны сродак праўнай абароны, улучна з поўным пакрыцьцём выдаткаў і належнай кампэнсацыяй», а таксама абавязаны «не дапускаць падобных парушэньняў у будучыні». Акрамя таго, беларускія ўлады абавязаныя «зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку ягонага прымяненьня такім чынам, каб забясьпечыць кожнаму права на свабоду правядзеньня мірных сходаў».

Прынятае рашэньне Урад Беларусі павінен апублікаваць у афіцыйных СМІ і выканаць яго цягам 180 дзён.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН признал нарушение прав Владимира Секерки

Комитет по правам человека ООН признал, что белорусские власти нарушили права председателя Гомельской областной организации Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимира Секерки на проведение мирного собрания, запретив в декабре 2007 года провести в Гомеле митинг в знак несогласия с отменой льгот всему населению страны.

Соответствующее решение КПЧ ООН от 28 октября 2013г. доступно в Интернете пока на английском языке.

В Комитет ООН Владимир Сякерка пожаловался после того, как не нашёл защиты своих прав внутри страны. Гомельский горисполком запретил ему, как и другим 45 активистам, провести в областном центре серию массовых мероприятий против принятия закона об отмене льгот всему населению, включая детей в возрасте до 3-х лет. Местные чиновники потребовали тогда от демократов оплатить услуги милиции, коммунальщиков и скорой помощи.
Комитет по правам человека напомнил, что если государство налагает ограничение на свободу мирного собрания, тогда ему следует содействовать осуществлению права, а не искать ненужные или несоответствующие ограничения. А поскольку Правительство Беларуси посчитало, что только запретом мирных собраний можно обеспечить общественный порядок и безопасность, охрану нравственности и здоровья населения или защиты прав и свобод других лиц, то оно нарушило право заявителя на свободу проведения мирного собрания согласно статье 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

На основании решения Комитета ООН Правительство должно обеспечить «жертве нарушения эффективное средство правовой защиты, включая полное возмещение затрат и надлежащую компенсацию», а также обязано «не допускать подобных нарушений в будущем». Кроме того, белорусские власти обязаны «изменить национальный Закон о массовых мероприятиях и практику его применения таким образом, чтобы обеспечить каждому право на свободу проведения мирных собраний».

Принятое решение Правительства Беларуси должно опубликовать в официальных СМИ и выполнить его в течение 180 дней.

Дадаткі:

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

3 thoughts on “Камітэт ААН прызнаў парушэньне правоў Уладзімера Сякеркі (дакумэнт)”

  1. ПАКАЗАЛЬНА і АКТУАЛЬНА !!!: “Падчас забароны мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі… ад дэмакратаў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў ды хуткай дапамогі.

    Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаваньне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыцьцяўленьні права, а не шукаць непатрэбныя альбо неадпаведныя абмежаваньні. А паколькі Урад Беларусі палічыў, што толькі забаронай мірных сходаў можна забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, ахову маральнасьці й здароўя насельніцтва ці абарону правоў і свабодаў іншых асобаў, то парушыў права заяўніка на свабоду правядзеньня мірнага сходу паводле артыкулу 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.”…

    БЕЛАРУСЬ з упартасьцю ігнаруе рашэньні КПЧ ААН і працягвае практыку стварэньня штучных і сыстэматычных перашкодаў на шляху рэалізацыі грамадзянамі канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>