2013 13/11

...Апошнім часам сярод адвакатаў Расеі ды іншых постсавецкіх краінаў абмяркоўваецца сітуацыя, у якой апынуўся расейскі адвакат Ягор Мыльнікаў. Ён быў адхілены ад удзелу ў крымінальным працэсе ў якасьці абаронцы пасьля настойлівых спробаў сьледчага дапытаць яго ў якасьці сьведкі па справе яго кліента.

Адвакат адмовіўся ад дачы паказаньняў. І зараз разглядаецца пытаньне аб узбуджэньні ў дачыненьні да яго крымінальнае справы за адмову ад дачы паказаньняў.

Беларускія рэаліі таксама не адрозніваюцца ляяльным стаўленьнем дзяржаўных ворганаў да адвакатаў. Выклікі адвакатаў для дачы паказаньняў па пытаньнях, зьвязаных з аказаньнем юрыдычнай дапамогі іхным кліентам, не зьяўляюцца рэдкасьцю. Супрацоўнікі ворганаў расьсьледваньня практыкуюць такія выклікі як у тых выпадках, калі абвінавачаны заяўляе аб ужываньні да яго незаконных мэтадаў правядзеньня расьсьледваньня – пагроз альбо гвалту, сьведкам якіх нібыта быў адвакат, так і тады, калі па справе неабходна атрымаць доказы, пра якія зь відавочнасьцю вядома адвакату. Пры гэтым, ведаючы аб заканадаўчпй забароне патрабаваць ад адваката зьвесткі, якія складаюць адвакацкую таямніцу, і пра абмежаваньні, устаноўленыя законам у дачыненьні да допыту адваката, сьледчыя ворганы, тым ня менш, матывуюць магчымасьць правядзеньня допыту тым, што зьвесткі, якія яны плянуюць атрымаць ад адваката, не адносяцца да сутнасьці абвінавачваньня й кансультацыяў адвакатам кліента, таму яны не зьяўляюцца адвакацкай таямніцай.

Будучы выкліканым на допыт, адвакат аказваецца перад выбарам: з аднаго боку, ён – грамадзянін які абавязаны зьяўляцца па выкліку воргана расьсьледваньня і даваць сьведкавыя паказаньні, нясе адказнасьць за адмову ад дачы паказаньняў, а з другога боку, ён як адвакат, ўсьведамляе, што любыя вядомыя яму зьвесткі пра ягонага кліента, могуць быць выкарыстаныя супраць кліента, іхнае разгалошваньне ставіць пад пагрозу даверныя адносіны з кліентам, і зьяўляецца парушэньнем прафэсійнага абавязку.

Бар’ерам ад ўварваньня ў канфідэнцыйную сфэру прафэсыйнага зносінаў адваката і кліента зьяўляецца гарантыя абароны адвакацкай таямніцы, якая ў многіх праўных сыстэмах разглядаецца як фундамэнтальная ўмова адпраўленьня правасудзьдзя.

Паняцьце адвакацкае таямніцы замацаванае ў артыкуле 1 Закону «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасьці Рэспублікі Беларусь» і Правілах прафэсыйнае этыкі адваката наступным чынам: «адвакацкая таямніца – зьвесткі аб пытаньнях, па якіх кліент зьвярнуўся па юрыдычную дапамогу, сутнасьць кансультацыяў, тлумачэньняў, даведак, атрыманых кліентам ад адвакату, зьвесткі пра асабістае жыцьцё кліента, інфармацыя, атрыманая ад кліента, пра абставіны зьдзяйсьненьня злачынства па крымінальнай справе, па якой адвакат ажыцьцяўляў абарону правоў, свабодаў і інтарэсаў кліента, а таксама зьвесткі, якія складаюць камэрцыйную таямніцу кліента».

Артыкул 16 Закона ўстанаўліве: «Інфармацыя, якая складае адвакацкую таямніцу, ня можа быць атрыманая ад адвакату, а таксама стажораў і дапаможцаў адвакату і выкарыстаная ў якасьці доказаў у крымінальным, грамадзянскім, гаспадарчым і адміністратыўным працэсах».

Відавочна, што беларускім заканадаўствам паняцьце адвакацкай таямніцы вызначанае надзвычай вузка. Так, напрыклад, не ўлучаны ў гэтае паняцтце факт звароту кліента да адваката. Зьвесткі, якія паведамлены кліентам адвакату ў сувязі з крымінальнай справай (ужо распачатай ці патэнцыйнай), ахоўваюцца толькі ў тым выпадку, калі адвакат ажыцьцяўляў абарону гэтай асобы (г.зн. быў дапушчаны ў працэс у якасьці абаронцы). Не ахопліваецца паняцьцем адвакацкай таямніцы і інфармацыя, якая тычыцца кліента, але атрыманая адвакатам не ад яго, а зь іншых крыніцаў і г.д.

Галіновае працэсуальнае заканадаўства (КПК, ГПК, ПВКаАП, ГПК) зьмяшчае забарону допыту адваката ў якасьці сьведкі па абставінах, якія сталі яму вядомыя ў сувязі з выкананьнем абавязкаў абаронцы альбо прадстаўніка.

Але гэта таксама не надае дастатковага імунітэту ў дачыненьні да інфармацыі, атрыманай адвакатам ад кліенту, паколькі сьледчыя ворганы нярэдка матывуюць неабходнасьць не допыту, а адабраньня тлумачэньняў у адваката ў рамках дасьледчай праверкі, альбо спасылаюцца на тое, што адваката будуць дапытваць не па справе, дзе ён зьяўляецца ўдзельнікам працэсу, а ў рамках іншай справы.

Відавочна, што падыход, заснаваны на такім абмяжоўваючым тлумачэньні прадмета адвакацкае таямницы, зьяўляецца няслушным.

Кліент зьвяртаецца да адвакату за тлумачэньнем праўных наступстваў канкрэтнай сытуацыі ды сваіх паводзінаў. Каб атрымаць поўную і вычарпальную кансультацыю, кліент вымушаны паведаміць адвакату зьвесткі, якія, магчыма, ніколі не паведаміў бы іншым асобам. У гэтай сытуацыі ён павінен быць упэўненым у захаванасьці таямніцы ўсёй перададзенай адвакату інфармацыі. Без ўпэўненасьці ў прыватнасьці ня можа быць даверу. А пры адсутнасьці даверу губляюцца эфэктыўнасьць і сэнс аказаньня юрыдычнай дапамогі.

Міжнародныя стандарты ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці трактуюць паняцьце адвакацкае таямніцы, якая падлягае абароне, шырока. Так, паводле Асноўных прынцыпаў, што тычацца ролі юрыстаў (прынятыя 7 верасьня 1990 году восьмым Кангрэсам ААН па папярэджаньні злачыннасьці й абыходжаньні з правапарушальнікамі), урадам павінен прызнавацца й забясьпечвацца канфідэнцыйны характар ​​любых кансультацыяў і адносінаў, якія складваюцца паміж юрыстамі ды іхнымі кліентамі ў працэсе аказаньня прафэсыйнай юрыдычнай дапамогі.

На гэтым прынцыпе будуецца заканадаўчае рэгуляваньне інстытуту адвакацкай таямніцы многіх дзяржаваў. Так, напрыклад, па Фэдэральным Законе “Аб адвакацкай дзейнасьці ды адвакатуры ў Расейскай Фэдэрацыі», «адвакацкай таямніцаю зьяўляюцца любыя зьвесткі, зьвязаныя з аказаньнем адвакатам юрыдычнай дапамогі свайму даверніку. Адвакат ня можа быць выкліканым і дапытаным у якасмці смведкі пра абставіны, якія сталі яму вядомымі ў сувязі з зваротам да яго за юрыдычнай дапамогаю альбо ў сувязі зб ейным аказаньнем».

Падаецца, што падобная фармулёўка дазваляе, у большай ступені, выключыць магчымасьць прымусу да адвакату сьведчыць супраць свайго даверніка. Аднак, на практыцы, як мы бачым, і для расейскіх адвакатаў могуць узнікаць праблемныя сытуацыі.

Заслугоўвае ўвагі пазыцыя Канстытуцыйнага Суду Расейскай Фэдэрацыі аб тым, што вызваленьне адваката ад абавязку раскрыць вядомую яму канфідэнцыйную інфармацыю не выключае ягонага права даць адпаведныя паказаньні ў выпадках, калі сам адвакат і ягоны падабаронны зацікаўленыя ў абвяшчэньні тых ці іншых зьвестак. Допыт адваката судом магчымы толькі ў мэтах забесьпячэньня інтарэсаў даверніка (у тым ліку былога) і пры ўмове, што рашэньне аб гэтым прымаюць і адвакат, і ягоны кліент (напр., Вызначэньне КС РФ па заяве Цыцкішвілі Г.В. ад 6 сакавіка 2003г. №108-О).

Вяртаючыся да беларускага заканадаўства, якое дазваляе патрабаваць ад адваката зьвестак, якія заканадаўствам не аднесеныя да паняцьця адвакацкае таямніцы, аднак фактычна зьяўляюцца інфармацыяй, прыватнасьць якой павінна быць забясьпечаная, неабходна прызнаць, што яно павінна быць прыведзенае ў адпаведнасьць са стандартамі. Але й да зьмены заканадаўства ў правапрымяняльнай практыцы варта выключыць спробы допытаў адвакатаў і атрыманьня ад іх тлумачэньняў. Падобныя сытуацыі павінны стаць прадметам рэагаваньня ворганаў адвакацкага самакіраваньня, пракуратуры й суду.

Варта падкрэсліць, што неабходнасьць шырокага тлумачэньня паняцьця адвакацкае таямніцы ды выкараненьня на практыцы выпадкаў замаху на яе зусім не зьяўляецца надзяленьнем адвакатаў прафэсыйнымі прывілеямі, а служыць важнай мерай забесьпячэньня гарантыяў прыватнасьці для асобы, якая зьвярнулася да адваката, і належнага забесьпячэньня ейнага канстытуцыйнага права на юрыдычную дапамогу.

(Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаныя Рэкамэндацыі «Паводзіны адваката пры выкліку яго на допыт у якасьці сьведкі і вытворчасьці ператрусу»)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Адвокат: защитник или свидетель?

,,,Последнее время среди адвокатов России и других постсоветских стран обсуждается ситуация, в которой оказался российский адвокат Егор Мыльников. Он был отстранен от участия в уголовном процессе в качестве защитника после настойчивых попыток следователя допросить его в качестве свидетеля по делу его клиента. Адвокат отказался от дачи показаний. И теперь рассматривается вопрос о возбуждении в отношении него уголовного дела за отказ от дачи показаний.

Белорусские реалии также не отличаются лояльным отношением государственных органов к адвокатам. Вызовы адвокатов для дачи показаний по вопросам, связанным с оказанием юридической помощи их клиентам, не являются редкостью. Сотрудники органов расследования практикуют такие вызовы как в тех случаях, когда обвиняемый заявляет о применении к нему незаконных методов проведения расследования – угроз или насилия, свидетелем которых якобы был адвокат, так и тогда, когда по делу необходимо получить доказательства, о которых с очевидностью известно адвокату. При этом, зная о законодательном запрете требовать от адвоката сведения, составляющие адвокатскую тайну, и об ограничениях, установленных законом в отношении допроса адвоката, следственные органы, тем не менее, мотивируют возможность проведения допроса тем, что сведения, которые они планируют получить от адвоката, не относятся к сути обвинения и консультаций адвокатом клиента, поэтому они не являются адвокатской тайной.

Будучи вызванным на допрос, адвокат оказывается перед выбором: с одной стороны, он — гражданин который обязан являться по вызову органа расследования и давать свидетельские показания, несет ответственность за отказ от дачи показаний; с другой стороны, он как адвокат, осознает, что любые известные ему сведения о его клиенте, могут быть использованы против клиента, их разглашение ставит под угрозу доверительные отношения с клиентом, и является нарушением профессионального долга.

Барьером от вторжения в конфиденциальную сферу профессионального общения адвоката и клиента является гарантия защиты адвокатской тайны, которая во многих правовых системах рассматривается как фундаментальное условие отправления правосудия.

Понятие адвокатской тайны закреплено в статье 1 Закона «Об адвокатуре и адвокатской деятельности Республики Беларусь» и Правилах профессиональной этики адвоката следующим образом: «адвокатская тайна — сведения о вопросах, по которым клиент обратился за юридической помощью, суть консультаций, разъяснений, справок, полученных клиентом от адвоката, сведения о личной жизни клиента, информация, полученная от клиента, об обстоятельствах совершения преступления по уголовному делу, по которому адвокат осуществлял защиту прав, свобод и интересов клиента, а также сведения, составляющие коммерческую тайну клиента».

Статья 16 Закона устанавливает: «Информация, составляющая адвокатскую тайну, не может быть получена от адвоката, а также стажеров и помощников адвоката и использована в качестве доказательств в уголовном, гражданском, хозяйственном и административном процессах».

Очевидно, что белорусским законодательством понятие адвокатской тайны определено чрезвычайно узко. Так, например, не включен в это понятие факт обращения клиента к адвокату. Сведения, сообщенные клиентом адвокату в связи с уголовным делом (уже возбужденным или потенциальным), охраняются лишь в том случае, если адвокат осуществлял защиту этого лица (т.е. был допущен в процесс в качестве защитника). Не охватывается понятием адвокатской тайны и информация, касающаяся клиента, но полученная адвокатом не от него, а из других источников и т.д.

Отраслевое процессуальное законодательство (УПК, ГПК, ПИКоАП, ХПК) содержит запрет допроса адвоката в качестве свидетеля по обстоятельствам, которые стали ему известны в связи с исполнением обязанностей защитника или представителя.

Но это также не предоставляет достаточного иммунитета в отношении информации, полученной адвокатом от клиента, поскольку следственные органы нередко мотивируют необходимость не допроса, а отобрания объяснений у адвоката в рамках доследственной проверки, или же ссылаются на то, что адвоката будут допрашивать не по делу, где он является участником процесса, а в рамках другого дела.

Очевидно, что подход, основанный на таком ограничительном толковании предмета адвокатской тайны, является неверным.

Клиент обращается к адвокату за разъяснением правовых последствий конкретной ситуации и своего поведения. Чтобы получить полную и исчерпывающую консультацию, клиент вынужден сообщить адвокату сведения, которые, возможно, никогда не сообщил бы другим лицам. В этой ситуации он должен быть уверен в сохранности в тайне всей переданной адвокату информации. Без уверенности в конфиденциальности не может быть доверия. А при отсутствии доверия утрачиваются эффективность и смысл оказания юридической помощи.

Международные стандарты осуществления адвокатской деятельности трактуют понятие адвокатской тайны, подлежащей защите, широко. Так, согласно Основным принципам, касающимся роли юристов (приняты 7 сентября 1990 года восьмым Конгрессом ООН по предупреждению преступности и обращению с правонарушителями), правительствам надлежит признавать и обеспечивать конфиденциальный характер любых консультаций и отношений, складывающихся между юристами и их клиентами в процессе оказания профессиональной юридической помощи.

На этом принципе строится законодательное регулирование института адвокатской тайны многих государств. Так, например, по Федеральному Закону «Об адвокатской деятельности и адвокатуре в Российской Федерации», «адвокатской тайной являются любые сведения, связанные с оказанием адвокатом юридической помощи своему доверителю. Адвокат не может быть вызван и допрошен в качестве свидетеля об обстоятельствах, ставших ему известными в связи с обращением к нему за юридической помощью или в связи с ее оказанием».
Представляется, что подобная формулировка позволяет, в большей степени, исключить возможность принуждения адвоката свидетельствовать против своего доверителя. Однако, на практике, как мы видим, и для российских адвокатов могут возникать проблемные ситуации.

Заслуживает внимания позиция Конституционного Суда Российской Федерации о том, что освобождение адвоката от обязанности раскрыть известную ему конфиденциальную информацию не исключает его права дать соответствующие показания в случаях, когда сам адвокат и его подзащитный заинтересованы в оглашении тех или иных сведения. Допрос адвоката судом возможен только в целях обеспечения интересов доверителя (в том числе бывшего) и при условии, что решение об этом принимают и адвокат, и его клиент (напр., Определение КС РФ по заявлению Цицкишвили Г.В. от 06 марта 2003г. № 108-О).

Возвращаясь к белорусскому законодательству, позволяющему требовать от адвоката сведений, которые законодательством не отнесены к понятию адвокатской тайны, однако фактически являются информацией, конфиденциальность которой должна быть обеспечена, необходимо признать, что оно должно быть приведено в соответствие со стандартами. Но и до изменения законодательства в правоприменительной практике следует исключить попытки допросов адвокатов и получения у них объяснений. Подобные ситуации должны стать предметом реагирования органов адвокатского самоуправления, прокуратуры и суда.

Следует подчеркнуть, что необходимость широкого толкования понятия адвокатской тайны и искоренения на практике случаев посягательства на нее отнюдь не является наделением адвокатов профессиональными привилегиями, а служит важной мерой обеспечения гарантий конфиденциальности для лица, обратившегося к адвокату, и надлежащего обеспечения его конституционного права на юридическую помощь.

(При подготовке публикации использованы Рекомендации «Поведение адвоката при вызове его на допрос в качестве свидетеля и производстве обыска»)

L.ESHRA

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>