
Васіль Палякоў, Гомель
13 лістапада судзьдзя Сяргей Новікаў (Навабеліцкі суд Гомеля) вынес пастанову аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці намесьніка старшыні АГП Васіля Палякова. Палітыка прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 23.23 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства) і пакаралі штрафам у памеры 4,55 мільёна рублёў, 35 базавых велічыняў.
Нагадаем, 3 лістапада каля Гомеля апазыцыянэры правялі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсыяў – прыбралі месцы масавых растрэлаў нявінных ахвяраў бальшавіцкага тэрору, усклалі вянкі, запалілі зьнічкі. За акцыяй назірала міліцыя, прынамсі, як і ўсе гады. Але да адміністратыўнай адказнасьці за прыборку пакутных крыжоў прыцягваюць у Гомелі ўпершыню.
Міліцыя, а менавіта начальнік адзьдзелу грамадскага правапарадку Генадзь Хількевіч, прадставіў суду відэазапіс з акцыі. Ён жа, выступаў і сьведкам правапарушэньня. Іншых удзельнікаў акцыі пакуль да адказнасьці не прыцягвалі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Василий Поляков оштрафован на 4,55 миллиона рублей
13 ноября судья Сергей Новиков (новобелицкий суд Гомеля) вынес постановление о привлечении к административной ответственности заместителя председателя ОГП Василия Полякова. Политика признали виновным в нарушении статьи 23.23 Кодекса о административных правонарушениях (нарушение порядка проведения массового мероприятия) и наказали штрафом в размере 4,55 миллиона рублей, 35 базовых величин.
Напомним, 3 ноября возле Гомеля оппозиционеры провели акцию памяти жертв сталинских репрессий – убрали места расстрелов невинных жертв большевистского террора, возложили венки, зажгли свечи. За акцией наблюдала милиция, по крайней мере, как и все годы. Но к административной ответственности за уборку страждущих крестов привлекают в Гомеле впервые.
Милиция, а именно начальник отдела общественного правопорядка Геннадий Хилькевич, представил суду видеозапись с акции. Он же, выступал и свидетелем правонарушения. Других участников акции пока к ответственности не привлекали.
Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, парушэньне Канстытуцыі й МПГіПП (арт. 21)