2013 14/11

Камітэт па правах чалавека ААН, разгледзеўшы індывідуальны зварот асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага ў сакавіку 2010 года Андрэя Жука, прызнаў парушэнне яго правоў з боку беларускай дзяржавы.

Як паведамляеправаабаронца Раман Кісляк, які ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” ад імя маці асуджанага рыхтаваў скаргу ў ААН, Камітэт па правах чалавека задаволіў усе яе пункты.

А менавіта: парушэнне ў дачыненні да Андрэя Жука артыкула 6 Міжнароднага Пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы – права на жыццё, артыкула 7 Пакта, які забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, артыкула 9 Пакта – права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, артыкула 14 Пакта – права на справядлівы суд і прэзумпцыя невінаватасці.

Нагадаем, Андрэй Жук быў асуджаны да выключнай меры пакарання ў ліпені 2009 года. Яго маці Святлана Жук накіравала ў Камітэт індывідуальны зварот з просьбай зарэгістраваць яго ў неадкладным парадку. Камітэт прыняў зварот да разгляду, і Рэспубліка Беларусь атрымала ноту Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі гэтага звароту. Працэдура КПЧ прадугледжвае патрабаванне не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе. Тым не менш, смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананне ў сакавіку 2010 года – да завяршэння працэдуры разгляду скаргі Камітэтам.

Справа Андрэя Жука – другая ў практыцы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, разгледжаная Камітэтам па правах чалавека. Першай была справа Уладзіслава Кавалёва (расстраляны разам з Дзмітрыем Канавалавым у 2012 годзе). На сённяшні дзень разгляду ў ААН чакаюць яшчэ чатыры звароты – па справах Васіля Юзэпчука (расстраляны ў 2010 годзе), Андрэя Бурдыкі і Алега Грышкаўцова (расстраляныя ў 2011 годзе), а таксама Паўла Селюна, смяротны прысуд якому Вярхоўны суд пакінуў у сіле ў верасні гэтага года.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН признал нарушение прав расстрелянного Андрея Жука

Комитет по правам человека ООН, рассмотрев индивидуальное обращение осужденного к смертной казни и расстрелянного в марте 2010 года Андрея Жука, признал нарушение его прав со стороны белорусского государства.

Как паведамляе праваабаронца Роман Кисляк, который в рамках компании “Правозащитники против смертной казни в Беларуси” от имени матери осужденного готовил жалобу в ООН, Комитет по правам человека удовлетворил все её пункты.

А именно: нарушение в отношении Андрея Жука статьи 6 Международного пакта о гражданских и политических правах – право на жизнь, статьи 7 Пакта, которая запрещает пытки и бесчеловечное обращение, статьи 9 Пакта – право на свободу и личную неприкосновенность, статьи 14 Пакта – право на справедливый суд и презумпция невиновности.

Напомним, Андрей Жук был приговорён к исключительной мере наказания в июле 2009 года. Его мать Светлана Жук направила в Комитет индивидуальное обращение с просьбой зарегистрировать его в неотложном порядке. Комитет принял обращение к рассмотрению, и Республика Беларусь получила ноту Управления Верховного комиссара ООН по правам человека о регистрации этого обращения. Процедура КПЧ предусматривает требование не приводить в исполнение смертные приговоры, пока дело находится на рассмотрении. Тем не менее, смертный приговор был приведён в исполнение в марте 2010 года – до завершения процедуры рассмотрения жалобы Комитетом.

Дело Андрея Жука – вторая в практике кампании “Правозащитники против смертной казни в Беларуси”, рассмотрена Комитетом по правам человека. Первым было дело Владислава Ковалева (расстрелян вместе с Дмитрием Коноваловым в 2012 году). На сегодняшний день рассмотрения в ООН ожидают ещё четыре обращения – по делам Василия Юзепчука (расстрелян в 2010 году), Андрея Бурдыко и Олега Гришковца (расстреляны в 2011 году), а также Павла Селюна, смертный приговор которому Верховный суд оставил в силе в сентябре этого года.

Дадатак:

Zhuk v. Belarus CCPR/C/109/D/1910/2009 (ru)
Zhuk v. Belarus CCPR/C/109/D/1910/2009 (en)

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Камітэт ААН прызнаў парушэньне правоў расстралянага Андрэя Жука (дакумэнт)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>