2013 14/11

Леанід Судаленка, Гомель

Гомельскія праваабаронцы дамагліся чарговай перамогі ў міжнародных інстанцыях. Камітэт ААН па правах чалавека пастанавіў беларускай дзяржаве кампэнсаваць выдаткі апазыцыянэраў, несправядліва прыцягнутых да адказнасьці яшчэ ў 2008 годзе.

Праваабаронца Леанід Судаленка згадвае акалічнасьці гэтае справы:

У 2008 годзе Аляксандр Процка ў Брагіне і Андрэй Толчын у Нароўлі распаўсюджвалі ўлёткі аб тым, што ў гэтыя пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС раёны зьбіраюцца прыехаць лідары дэмсілаў. Яны плянавалі распавесьці жыхарам, што насамрэч адбываецца, як дзяржава дапамагае чарнобыльцам, але абодва актывісты былі затрыманыя міліцыяй. Потым у Брагіне суд пастанавіў даць вялікі штраф Процку, а ў Нароўлі Толчын нават правёў 5 сутак арышту.

Камітэт ААН па правах чалавека патрабуе ад беларускай дзяржавы сплаціць Аляксандру Процку і Андрэю Толчыну ўсе панесеныя выдаткі. Акрамя гэтага, пастанаўляецца прывесьці нацыянальнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі. Дакумэнт на ангельскай мове на сайце ААН можна ўбачыць тут.

Беларусь павінна цягам 180 дзён праінфармаваць Камітэт ААН па правах чалавека адносна выкананых патрабаваньняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН по правам человека вновь поддержал правозащитников (документ, англ.)

Гомельские правозащитники добились очередной победы в международных инстанциях. Комитет ООН по правам человека постановил белорусскому государству компенсировать расходы оппозиционеров, несправедливо привлеченных к ответственности ещё в 2008 году.

Правозащитник Леонид Судаленко упоминает обстоятельства этого дела:

В 2008 году Александр Процко в Брагине и Андрей Толчин в Наровли распространяли листовки о том, что в эти пострадавшие от аварии на ЧАЭС районы собираются приехать лидеры демсил. Они планировали рассказать жителям, что на самом деле происходит, как государство помогает чернобыльцам, но оба активиста были задержаны милицией. Потом в Брагине суд постановил дать большой штраф Процку, а в Наровли Толчин даже провел 5 суток ареста.

Комитет ООН по правам человека требует от белорусского государства выплатить Александру Процку и Андрею Толчину все понесенные расходы. Кроме этого, постановляется привести национальное законодательство о массовых мероприятиях в соответствие с международными обязательствами. Документ на английском языке на сайте ООН можно увидеть здесь.

Беларусь должна в течение 180 дней проинформировать Комитет ООН по правам человека относительно выполненных требований.

ДАДАТКІ: Protsko and Tolchin v. Belarus CCPR/C/109/D/1919-1920/2009 (eng.)
Рашэньне КПЧ ААН “Процка й Толчын супраць Беларусі” на расейскай мове можна знайсьці ТУТ

Паводле Беларускае Радыё Рацыя,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапіцкага

One thought on “Камітэт ААН па правах чалавека зноў падтрымаў праваабаронцаў (дакумэнт, анг.)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>