2013 16/11

На сваёй 109 сэсіі, якая праходзіла з 14 кастрычніка па 01 лістапада, Камітэт па Правах Чалавека ААН разгледзеў Жодзінскую справу й прызнаў парушэньне правоў на мірныя сходы ды распаўсюд інфармацыі па скарзе “Камароўскі супраць Беларусі”, якія былі зьдзейсьненыя жодзінскімі ўладамі ў 2008 годзе ў дачыненьні групы грамадзянаў, у ліку якіх быў Аляксандар Камароўскі. Нагадаем, што 23.03.2008 пасьля правядзеньня прымеркаванай да “Дня Волі” і 90-х угодкаў БНР (адзначаецца ў Беларусі й сьвеце 25.03.2008) мірнай акцыі па ўскладаньні кветак да абэліску памяці “Героі жывуць вечна” у Жодзіне – былі арыштаваныя й асуджаныя на 7 сутак зьняволеньня актывісты грамадзкай супольнасьці: Юрась Жылка, Аляксандар Камароўскі, Павал Красоўскі й Юры Сілкін.

Гэта адбылося ня гледзячы на тое, што арганізатары адмовіліся ад пачаткова заяўленых у выканкам і недазволеных уладаю мірных і сьвяточных масавых мерапрыемстваў (мітынгу, канцэрту й шэсьця) і апавясьцілі грамадзянаў пра гэта. Нават пасьля гэтай неабгрунтаванай забароны й парушэньня права жодзінцаў на мірныя сходы й свабодны распаўсюд інфармацыі ўлады знайшлі нагоду для перасьледу заяўнікоў за праяўленую імі ініцыятыву, прымеркаваную да “Дня Волі”.

Затрыманьне й жорсткае пакараньне ўсяго толькі за факт сьвяточнага памінаньня герояў Беларусі, якія ў баях адстаялі свабоду Радзімы – выглядае, як мэтанакіраваная расправа, запалохваньне й перасьлед за грамадзкую й палітычную актыўнасьць, праяўленую ў гонар значнай для беларускай дзяржаўнай незалежнасьці даты.

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі, які дапамагаў рыхтаваць скаргу ў КПЧ ААН для Аляксандра Камароўскага, ад імя якога падаваўся зварот у Камітэт па Правах Чалавеку ААН, у той час таксама пацярпеў ад дзеяньняў перапранутых у цывільнае міліцыянтаў (пасьля нападу невядомых зь ягонай фотакамэры былі прымусова выдаленыя фотаздымкі) у сувязі з рашэньнем КПЧ ААН па жодзінскай скарзе адзначыў наступнае:

З таго часу, як дадзеных заяўнікоў мірнага сходу грамадзянаў, гарантаванага арт. 35 Канстытуцыі, незаконна пакаралі – у Жодзіне ў адпаведнасьці зь дзейсным Законам “Аб масавых мерапрыемствах” не было дазволена аніводнай заяўкі на пікеты, мітынгі альбо шэсьці. Сёньня працэдура падачы заяўкі яшчэ больш ускладнілася – новым рашэньнем Жодзінскага выканкаму за №1020 ад 27.07.2012г. ад заяўнікоў патрабуецца прыкладаньне да заяўкі копіяў дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі й мэдыкамі, якія да моманту дазволу выканкамам заяўкі фізычна заключыць немагчыма. У той жа час квазіграмадзкія праўрадавыя структуры (такія, як БРСМ ці “Белая Русь”) праводзяць уласныя масавыя мерапрыемствы згодна зь іншым парадкам у межах таго ж закону – “па рашэньні выканаўчых ворганаў”.

А гэта, як і павінна быць у межах рэалізацыі пазытыўнага абавязку дзяржавы адносна мірных сходаў, – абсалютна без аніякіх аплатаў у бок міліцыі, камунальнікаў ці мэдыкаў…, якія й без таго абавязаныя выконваць свае функцыі як дзяржаўныя службы ды ўстановы, спрыяючы ў рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў.

Такім чынам, існуе дыскрымінацыя ў дачыненьні да ініцыятываў звычайных грамадзянаў, якім высоўваюцца невыканальныя ўмовы для рэалізацыі іхных неад’емных, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабодаў, па якіх дзяржава Беларусь мае пазытыўныя абавязкі. А скарыстоўваемыя ўладамі трактоўкі закону – ствараюць звычайным грамадзянам і арганізацыям, якія замаўляюць мірныя сходы, непераадольныя перашкоды, бо дадзеныя ініцыятывы па рэалізацыі канстытуцыйнага права ставяцца ў адзіны шэраг зь “іншымі масавымі мерапрыемствамі” камэрцыйнай ці спартовай скіраванасьці, але, ня маючы аніякіх прыбыткаў ад плянаваных мерапрыемстваў, іхныя ініцыятары-грамадзяне (альбо НДА, НКА…) прымушаюцца да заключэньня камэрцыйных дамоваў зь дзяржаўнымі ўстановамі (!?).

Рашэньне КПЧ ААН па справе “Камароўскі супраць Беларусі” прызнае парушэньне жодзінскімі ўладамі арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у адносінах да заяўніка з Жодзіна. Парушэньне права па арт. 21 МПГіПП у сувязі з гэтым ужо асобна Камітэтам не разглядалася. Натуральна, што дадзенае права таксама прызнаецца парушаным, бо яно зьвязанае непасрэдна з рэалізацыяй права на свабоду выказваньня і прадугледжвае яшчэ менш праўных перадумоваў для дазволу на сваё абмежаваньне.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

КПЧ ООН признал нарушение прав на мирные собрания и высказывание мнения в Жодино 

images (2)На своей 109 сессии, которая проходила с 14 октября по 01 ноября, Комитет по Правам Человека ООН рассмотрел Жодинское дело и признал нарушение прав на мирные собрания и распространение информации по жалобе “Комаровский против Беларуси”, совершенное в 2008 году в отношении группы граждан, в числе которых был Александр Комаровский.

Напомним, что 23.03.2008 после проведения приуроченной к “Дню Свободы” и 90-летию БНР (отмечается в Беларуси и мире 25.03.2008) мирной акции по возложению цветов к обелиску памяти “Герои живут вечно” в Жодино – были арестованы и осуждены на 7 суток активисты гражданского общества: Юрий Жилко, Александр Комаровского, Павел Красовский и Юрий Силкин.

Это произошло несмотря на то, что организаторы отказались от изначально заявленных в исполком и неразрешённых властью мирных и праздничных массовых мероприятий (​​митинга, концерта и шествия) и информировали граждан об этом. Даже после этого необоснованного запрета и нарушения права в Жодино на мирные собрания и свободное распространение информации власти нашли повод для преследования заявителей за проявленную ими инициативу, приуроченную к “Дню Воли”.

Задержание и жестокое наказание всего лишь за факт праздничного поминовения героев Беларуси, которые в боях отстояли свободу Родины – выглядит, как целенаправленная расправа, запугивание и преследование за общественную и политическую активность, проявленную в честь значимой для белоруской государственной независимости даты.

Правозащитник, Алексей Лапицкий, который помогал готовить жалобу в КПЧ ООН для Александра Комаровского, от имени которого подавалось обращение в Комитет Правам Человека ООН, и в то время также пострадал от действий переодетых в штатское милиционеров (после нападения неизвестных с его фотокамеры были принудительно удалены фотографии) – в связи с решением КПЧ ООН по жодинской жалобе отметил следующее:

- С тех пор, как данных заявителей мирного собрания граждан, гарантированного ст. 35 Конституции, были незаконно наказаны – в Жодино в соответствии с действующим Законом «О массовых мероприятиях» не разрешено ни одной заявки на пикеты, митинги либо шествия. Сегодня процэдура подачи заявки ещё более осложнилась – новым решением Жодинского исполкома за №1020 от 27.07.2012г. от заявителей требуется приложение к заявке копий договоров с милицией, коммунальщиками и медиками, которые к моменту разрешения исполкомом заявки физически заключить невозможно. В то же время квазиобщественные проправительственные структуры (такие, как БРСМ или “Белая Русь”) проводят собственные массовые мероприятия согласно с другим порядком в рамках того же закона – “по решению исполнительных органов”.  

А это так, как и должно быть в рамках реализации позитивных обязательств государства относительно мирных собраний, абсолютно без каких-либо платежей милиции, коммунальщиков или медиков …, которые и без того обязаны выполнять свои функции как государственные службы и учреждения, способствуя в реализации конституционного права граждан.

Таким образом, существует дискриминация в отношении инициатив обычных граждан, которым выдвигаются невыполнимые условия для реализации их неотъемлемых, гарантированных Конституцией прав и свобод, по которым государство Беларусь имеет позитивные обязанности. А используемые властями трактовки закона, создают обычным гражданам и организациям, которые заявляют мирные собрания, непреодолимые препятствия. Ведь данные инициативы по реализации конституционного права ставятся в один ряд с “другими массовыми мероприятиями” коммерческой или спортивной направленности, но, не имея никаких доходов от запланированных мероприятий, их инициаторы-граждане (или НГО, НКО…) принуждаются к заключению коммерческих договоров с государственными учреждениями (!?).

downloadРешение КПЧ ООН по делу «Комаровский против Беларуси” признаёт нарушение жодинскими властями ст. 19 Международного пакта о гражданских и политических правах в отношении заявителя из Жодино. Нарушение права по ст. 21 МПГиПП в связи с этим уже отдельно Комитетом не рассматриволось. Естественно, что данное право также признается нарушенным, так как оно связано непосредственно с реализацией права на свободу выражения и предусматривает ещё меньше правовых предпосылок для разрешения на своё ограничение.

ДАДАТКІ: Рашэньне КПЧ ААН па скарзе “Камароўскі супраць Беларусі.” (анг.)

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота:
1 – Алеся Лапіцкага,
2 – Жодзінскага сайту,
3 – сharter97.org

Цэтлікі: , , , , , ,

2 thoughts on “КПЧ ААН прызнаў парушэньне правоў на мірныя сходы ды выказваньне меркаваньня ў Жодзіне”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>