2013 18/11

Павал Левінаў, Віцебск

Віцебскі праваабаронца падаў заяўкі на 3 пікеты ў трох раёнах гораду, кожны зь якіх заплянаваны ўсяго на адну хвіліну. Правесьці акцыі спадар Левінаў хоча 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Пікеты Паўла Левінава заяўленыя як аднаасобныя акцыі, у іх зьбіраецца ўзяць удзел толькі ён сам. “Лятучымі” пікеты можна лічыць у натуральным сэнсе тое, што роўна па адной хвіліне праваабаронца хоча пабываць у трох месцах Віцебску, вызначаных уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

На думку праваабаронцы, забарона альбо дазвол на ягоныя акцыі зьявяцца выразнай дэманстрацыяй сапраўднага стаўленьня дзяржаўных інстытутаў да папулярызацыі каштоўнасьцяў дэмакратычнага грамадзтва. Бо ў Віцебску ўжо чацьверты год усе масавыя мерапрыемствы па ініцыятыве прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў сыстэматычна забараняюцца раённымі й гарадзкімі ўладамі. Такім чынам, працяглы час парушаецца права грамадзянаў на вольнае й публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў.

Дарэчы, праваабаронца Павал Левінаў – не адзіны, хто падаў заяўку на пікетаваньне ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну горада падаў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Кузьняцоў. Мэта мерапрыемства, як напісана ў заяўцы, – “пратэст супраць палітычных рэпрэсыяў у краіне, акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі й патрабаваньне іхнага неадкладнага вызваленьня ды поўнай рэабілітацыі”. У Першамайскую раённую адміністрацыю падалі заяўку на правядзеньне пікету Хрыстафор Жаляпаў, каардынатар Руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці, і Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, давераная асоба палітвязьня Мікалая Статкевіча.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебский правозащитник Павел Левинов планирует “летучие” пикеты

Витебский правозащитник подал заявки на 3 пикета в трёх районах города, каждый из которых запланирован на всего одну минуту. Провести акции Левинов хочет 10 декабря, в Международный день прав человека.

Пикеты Павла Левинова заявлены как единоличные акции, в них собирается принять участие только он сам. “Летучие” пикеты можно считать в прямом смысле то, что ровно по одной минуте правозащитник хочет побывать в трех местах Витебске, определенных властями для проведения массовых мероприятий.

По мнению правозащитника, запрет или разрешение на его акции станут яркой демонстрацией истинного отношения государственных институтов к популяризации ценностей демократического общества. Ведь в Витебске уже четвертый год все массовые мероприятия по инициативе представителей демократических сил систематически запрещаются районными и городскими властями. Таким образом, длительное время нарушается право граждан на свободное и публичное выражение своих мнений.

Кстати, правозащитник Павел Левинов – не единственный, кто подал заявку на пикетирование в Международный день прав человека. Заявку в администрацию Октябрьского района города подал председатель городской организации Партии БНФ Александр Кузнецов. Цель мероприятия, как написано в заявке, – “протест против политических репрессий в стране, акция солидарности с политзаключёнными и требование их немедленного освобождения и полной реабилитации”. В Первомайскую районную администрацию подали заявку на проведение пикета Христофор Желяпов, координатор Движения “За свободу” по Витебской области, и Алексей Гаврутиков, активист оргкомитета по созданию социал-демократической партии “Народная Грамада”, доверенное лицо политзаключённого Николая Статкевича.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>