Не забірай жыцьцё!
2009 11/02
Copernicus

Copernicus

Няўрадавая арганізацыя Нямеччыны Copernicus прапаноўвае беларускім студэнтам, якія валодаюць нямецкай мовай, стыпэндыі для навучаньня цягам сэмэстра ва ўнівэрсытэтах Бэрліна, Гамбурга альбо Мюнхена.

Кожны месяц 10 стыпэндыяў прапаноўваецца студэнтам прававых, эканамічных і сацыяльных спэцыяльнасьцяў з краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Пасьля сканчэньня сэмэстра студэнт застаецца для двухмесячнай практыкі ў нямецкай кампаніі альбо грамадзкай арганізацыі. Падчас вучобы і стажыроўкі Copernicus забясьпечвае пражываньне стыпэндыятаў у сем’ях альбо інтэрнатах, аплочвае выдаткі на пражываньне, уключна са страхоўкай, плату за навучаньне і грамадзкі транспарт. Таксама штомесяц стыпэндыяты атрымоўваюць грошы на кішэнныя выдаткі.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сакавіка для веснавога сэмэстру і 1 верасьня для восеньскага.

Падрабязней можна прачытаць на сайце арганізацыі:
http://www.copernicus-stipendium.de/copernicus/

Паводле рассылкі belngo.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>