
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў
Парыж-Жэнэва, 15 лістапада 2013 году
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT), просіць вашага тэрміновага ўмяшальніцтва ў наступную сытуацыю ў Беларусі.
Апісаньне сытуацыі:
Абсэрваторыя была праінфармаваная аб арышце ды асуджэньні на пяць сутак пазбаўленьня волі Андрэя Бандарэнкі. Сп. Бандарэнка зьяўляецца дырэктарам правабарончай арганізацыі “Плятформа”, якая сочыць за ўмовамі ўтрыманьня зьняволеных у Беларусі.
Паводле атрыманай інфармацыі, 14 лістапада 2013 году сп. Бандарэнка быў абвінавачаны судом Маскоўскага раёну Менску паводле часткі 1 артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (“Арганізацыя і правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства”) і прысуджаны да пяці сутак арышту. У той дзень ён зьявіўся ў судзе ў якасьці сьведкі на падставе позвы, зьвязанай з судовай справай аб мірным сходзе, які адбыўся за два месяцы да гэтага.
Сапраўды, 14 верасьня 2013 году 18 чалавек, у тым ліку сп. Бандарэнка, былі арыштаваныя ў той час як ладзілі мірную дэманстрацыю каля СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Яны меліся ўшанаваць памяць 21-гадовага арыштанта Ігара Пцічкіна, які памёр у гэтым сьледчым ізалятары пры загадкавых абставінах 4 жніўня 2013 году. Як паведамляецца, малады чалавек быў зьбіты й быў падобны на старога ўсяго праз некалькі дзён, праведзеных у зьняволеньні.
Абсэрваторыя выказвае сваю заклапочанасьць у сувязі з арыштам і затрыманьнем сп. Бандарэнкі ды разглядае гэтыя дзеяньні як сродак спыненьня ягонай праваабарончай дзейнасьці.
Патрабаваныя захады:
Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:
і. Пакласьці канец любому перасьледу – у тым ліку на судовым і адміністратыўным узроўнях – супраць сп. Бандарэнкі, а таксама ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі;
іі. вызваліць сп. Бандарэнку неадкладна і безумоўна, бо яго ўтрыманьне пад вартай зьяўляецца адвольным, паколькі яно ўсяго толькі накіраванае на спыненьне ягонай праваабарончай дзейнасьці;
ііі. прытрымлівацца палажэньняў Дэклярацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 9 сьнежня 1998 году, асабліва:
– артыкула 1, які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна й сумесна зь іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях”,
– артыкула 6 (b) і (c), які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна зь іншымі [… ], як гэта прадугледжана праваабарончымі ды іншымі адпаведнымі міжнароднымі дамовамі, свабодна публікаваць, перадаваць альбо распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю й веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах і [… ], вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захаваньня як у заканадаўстве, гэтак і на практыцы, усіх правоў чалавека і асноўных свабодаў, і праз гэтыя ды іншыя адпаведныя сродкі прыцягваць увагу грамадсказці да гэтых пытаньняў”,
– артыкула 12.2, які прадугледжвае , што “дзяржава робіць усе неабходныя захады дзеля забеспячэньня абароны з дапамогай кампэтэнтных ворганаў любога чалавека, які выступае індывідуальна й сумесна зь іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, дэ-факта альбо дэ-юрэ, ціску альбо любога іншага адвольнага дзеяньня ў сувязі зь ягоным ці ейным законным ажыцьцяўленьнем правоў, згаданых у дадзенай Дэклярацыі”;
iv. забясьпечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дакумэнтамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Обсерватория по защите правозащитников требует освободить Андрея Бондаренко
Париж-Женева, 15 ноября 2013
Обсерватория по защите правозащитников, совместная программа Международной федерации за права человека (FIDH) и Всемирной организации против пыток (OMCT), просит вашего срочного вмешательства в следующую ситуацию в Беларуси.
Описание ситуации:
Обсерватория была проинформирована об аресте и осуждении на пять суток лишения свободы Андрея Бондаренко. Г-н Бондаренко является директором правозащитной организации “Платформа”, которая следит за условиями содержания заключенных в Беларуси.
Согласно полученной информации, 14 ноября 2013 года г. Бондаренко был обвинен судом Московского района Минска по части 1 статьи 23.34 Кодекса об административных правонарушениях (“Организация и проведение несанкционированного мероприятия”) и приговорен к пяти суткам ареста. В тот день он явился в суд в качестве свидетеля на основании повестки, связанной с судебным делом о мирном собрании, которое состоялось за два месяца до этого.
Действительно, 14 сентября 2013 года 18 человек, в том числе г-н Бондаренко, были арестованы, в то время как проводили мирную демонстрацию у СИЗО № 1 на улице Володарского в Минске. Они намеревались почтить память 21-летнего арестанта Игоря Птичкина, который умер в этом следственном изоляторе при загадочных обстоятельствах 4 августа 2013 года. Как сообщается, молодой человек был избит и был похож на старика всего через несколько дней, проведенных в заключении.
Обсерватория выражает свою озабоченность в связи с арестом и задержанием г-на Бондаренко и рассматривает эти действия как средство прекращения его правозащитной деятельности.
Требуемые меры:
Пожалуйста, напишите белорусским властям, призывая их:
і. положить конец любому преследованию – в том числе на судебном и административном уровнях – Андрея Бондаренко, а также всех других правозащитников в Беларуси;
іі. освободить г-на Бондаренко немедленно и безусловно, так как его содержание под стражей является произвольным, поскольку оно всего лишь направлено на прекращение его правозащитной деятельности;
ііі. придерживаться положений Декларации ООН о правозащитниках, принятой Генеральной Ассамблеей Организации Объединенных Наций 9 декабря 1998 года, особенно:
– Статьи 1, которая гласит, что “каждый человек имеет право, индивидуально и совместно с другими, поощрять и стремиться защищать и осуществлять права человека и основные свободы на национальном и международном уровнях”,
– Статьи 6, (b) и (c), которая гласит, что “каждый человек имеет право, индивидуально и совместно с другими [… ], как это предусмотрено правозащитными и другими соответствующими международными соглашениями, свободно публиковать, передавать или распространять среди других мнения, информацию и знания о всех правах человека и основных свободах и [… ], изучать, обсуждать, составлять и иметь мнения относительно соблюдения как в законодательстве, так и на практике, всех прав человека и основных свобод, и посредством этих и других соответствующих средств привлекать внимание общественности к этим вопросам”,
– Статьи 12.2, предусматривающей, что “государство принимает все необходимые меры для обеспечения защиты с помощью компетентных органов любого человека, выступающего индивидуально и совместно с другими, от любого насилия, угроз, мести, де-факто или де-юре, давления или любого иного произвольного действия в связи с его или ее законным осуществлением прав, упомянутых в настоящей Декларации”;
iv. обеспечить при любых обстоятельствах уважение прав человека и основных свобод в соответствии с международными стандартами в области прав человека и международными документами, ратифицированными Республикой Беларусь.
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info