2013 21/11
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Судовае паседжаньне па справе аб забароне ў Жодзіне публічнай акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў Беларусі праходзіла з 11-00 да 13-30 21 лістападу 2013 году ў будынку Жодзінскага гарадзкога суду пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча. Сёньня бакі выступілі ў спрэчках…

Заяўнікі па справе, праваабаронцы з Жодзіна Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, якія заяўлялі ў Жодзіне пікет салідарнасьці 04 жніўня зь вядомым беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і былі пазбаўленыя права на ягонае правядзеньне, прадставілі суду чарговыя доказы ў пацьверджаньне сваёй пазыцыі.

Было задаволена хадайніцтва заяўнікоў далучыць да справы фотакопіі вытрымак з пратаколу справы № 2-1893 за 2011 год (старшыня, судзьдзя Тацяна Трацюк), зь якіх бачна, што на той час яшчэ ў адсутнасьць Рашэньня №1020 ад 27.07.2012г. (якім было ўведзена новае патрабаваньне прыкладаць да заявак у выканкам дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі) забарона мірнага сходу тады адбылася менавіта па гэтым матыве. А патрабаваньні прадстаўніцы зацікаўленага боку Вольгі Вэргель да заяўнікоў (а значыцца й матывацыя забароны пікетаваньня) напрацягу 4 судовых паседжаньняў пад старшынствам Тацяны Трацюк (сёньня старшыня Жодзінскага суду) значна зьмяніліся. Спачатку гэта былі патрабаваньні “прыкладаць дамовы да заяўкі”, але пасьля атрыманьня адмоўных адказаў з ГАЎС, ЖКГ, ГТМА адносна магчымасьці заключэньня такіх дамоваў з заяўнікамі мірнага сходу без наяўнасьці дазволу на яго правядзеньне з выканкаму – у судовым паседжаньні прадстаўніца зацікаўленага боку прызнала пачатковыя патрабаваньні выканкаму прыкладаць дамовы да заяўкі “неразумнымі”. Яна адзначыла, што для атрыманьня дазволу з выканкаму заяўнікі павінны былі толькі даць ясна зразумець мясцовай уладзе, што яны гатовыя заключаць такія аплатныя дамовы, а на прыканцы дыскусыі навогул засьведчыла, што калі б заяўнікі знайшлі іншы спосаб (!?) забесьпячэньня грамадзкага парадку, мэдычнай аховы ды прыбіраньня тэрыторыі пасьля мерапыремства, то выканкам “разгледзеў бы такі спосаб”.

Тобок, на той час, хоць судовае рашэньне й было ўсё адно прынятае на карысьць выканкаму, прадстаўнік зацікаўленага боку паказаў, што ягоныя патрабаваньні прыкладаць дамовы да заявак на мірныя сходы грамадзянаў у Жодзіне – не заснаваныя на законе і невыканальныя на практыцы. Дадзеных абставінаў, было б дастаткова, каб прызнаць забарону пікетаваньня ў Жодзіне на той час неправамернай, аднак Жодзінскі суд тады вырашыў па-іншаму. Пры гэтым, было прынятае асобнае вызначэньне аб парушэньні выканкамам Закону “Аб масавых мерапрыемствах” адносна паштовай камунікацыі з заяўнікамі, а таксама цалкам зацьверджаныя заўвагі на пратакол, у якіх (акрамя іншага) фіксуюцца ўстаноўленыя ў судзе вышэйзгаданыя факты.

Далейшыя дзеяньні Жодзінскага выканкаму па пошуку спосабаў легітымізацыі незаконных па сутнасьці і невыканальных практычна патрабаваньняў заключаць аплатныя дамовы зь міліцыяй, ЖКГ і гарадзкой лякарняй для прыкладаньня іх да заявак (вынікам чаго сталася Рашэньне №1020 ад 27.07.2013г.) у сьвятле адзначанага прадстаўляюцца ўжо як мэтанакіраваныя спробы зрабіць гэтае “неразумнае” і практычна “невыканальнае” патрабаваньне выканкаму “галоўным абавязкам” і рэальнай перашкодаю для заяўнікоў мірных сходаў у горадзе БелАЗаў, Жодзіне.

Пасьля выступу прадстаўніцы зацікаўленага боку Вольгі Вэргель, жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі выказаў сваю рэпліку. Ім было таксама ўзгадана пра кожнага з пацярпелых ад адміністратыўнага перасьледу й непрапарцыйна жорсткага пакараньня арыштам на 7 сутак жодзінцаў у 2008 годзе, якія пацярпелі за мірную акцыю ўскладаньня кветак да абэліску памяці “Героі жывуць вечна” – па дадзенай справе, “Камароўскі супраць Беларусі”, якую дапамагаў рыхтаваць праваабаронца з Жодзіна, КПЧ ААН нядаўна вынес рашэньне аб прызнаньні парушэньня Беларусьсю арт.19 і арт.21 МПГіПП.

Адразу пасьля гэтага суд спыніў сваю працу да 09-30 раніцы 22.11.2013г., калі судовае паседжаньне будзе працягнутае з прадстаўленьня прадстаўніцы зацікаўленага боку магчымасьці на рэпліку ў адказ…

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Суд по делу о запрете в Жодино мирного собрания в поддержку Алеся Беляцкого … (фото)

Судебное заседание по делу о запрете в Жодино публичной акции в поддержку Алеся Беляцкого и других политзаключенных Беларуси проходила с 11-00 до 13-30 21 ноября 2013 года в здании Жодинского городского суда под председательством судьи Ивана Гринкевича. Сегодня стороны выступили в прениях …

Заявители по делу, правозащитники из Жодино Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, которые заявляли в Жодино пикет солидарности 4 августа с известным белорусским правозащитником Алесем Беляцким и были лишены права на его проведение, представили суду очередные доказательства в подтверждение своей позиции.

Было удовлетворено ходатайство заявителей приобщить к делу фотокопии выдержек из протокола дела № 2-1893 за 2011 год (председатель, судья Татьяна Троцюк), из которых видно, что на то время ещё в отсутствие Решения №1020 от 27.07.2012г. (которым было введено новое требование прилагать к заявкам в исполком договора с милицией, медиками и коммунальщиками) запрет мирного собрания тогда был именно по этому мативу. А требования представителя заинтересованной стороны Ольги Вэргель к заявителям (а значит и мотивация запрета пикетирования) в течение 4 судебных заседаний под председательством Татьяны Троцюк (ныне председатель Жодинского суда) значительно изменились. Сначала это были требования «прилагать соглашения к заявке”, но после получения отрицательных ответов из ГОВД, ЖКХ, ГТМА относительно возможности заключения таких договоров с заявителями мирного собрания без наличия разрешения на его проведение из исполкома – в судебном заседании представитель заинтересованной стороны признала начальные требования исполкома прилагать соглашения к заявке “неразумными”. Она отметила, что для получения разрешения из исполкома заявители должны были только дать ясно понять местной власти, что они готовы заключать такие платежные соглашения, а в конце дискуссии вообще засвидетельствовала, что если бы заявители нашли другой способ (?!) обеспечения общественного порядка, медицинской охраны и уборки территории после мероприятия, то исполком “рассмотрел бы такой способ”.

То есть, на то время, хотя судебное решение и было всё равно принято в пользу исполкома, представитель заинтересованной стороны показал, что его требования прилагать соглашения к заявкам на мирные собрания граждан в Жодино – не основаны на законе и невыполнимы на практике. Данных обстоятельств, было бы достаточно, чтобы признать запрет пикетирования в Жодино на то время неправомерным, однако Жодинский суд тогда решил по-другому. При этом, было принято отдельное определение о нарушении исполкомом Закона «О массовых мероприятиях” относительно почтовой коммуникации с заявителями, а также полностью утверждены замечания на протокол, в которых (помимо прочего) фиксируются установленные в суде вышеуказанные факты.

Дальнейшие действия Жодинского исполкома по поиску способов легитимизации незаконных по сути и невыполнимых практически требований заключать платежные договоры с милицией, ЖКХ и городской больницей для приложения их к заявкам (результатом чего явилось Решение № 1020 от 27.07.2013г.) в свете отмеченного представляются уже как целенаправленные попытки сделать это “неразумное” и практически “невыполнимое” требование исполкома “главной обязанностью” и реальной преградой для заявителей мирных собраний в городе БелАЗов, Жодино.

После выступления представителя заинтересованной стороны Ольги Вергель, жодинский правозащитник Алексей Лапицкий высказал свою реплику. Им было также упомянуто о пострадавших от административного преследования и непропорционально жесткого наказания арестом на 7 суток в 2008 году в Жодино, пострадавших за мирную акцию возложения цветов к обелиску памяти “Герои живут вечно” – по данному делу, “Комаровский против Беларуси”, которое помогал готовить правозащитник из Жодино, КПЧ ООН недавно вынес решение о признании нарушения Беларусью ст.19 и ст.21 МПГиПП.

Сразу после этого суд прекратил свою работу до 09-30 утра 22.11.2013г., когда судебное заседание будет продолжено с предоставления представителю заинтересованной стороны возможности на реплику в ответ …

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал
Фота Алеся Лапіцкага

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>