2013 22/11

22.11.2013г. на судовае паседжаньне па скарзе жодзінскіх праваабаронцаў, Алеся Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай, адносна забароны Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі й старшынём Праваабарончага Цэнтру “Вяна” Алесем Бяляцкім, якое было прызначанае на раніцу 09-30 прадстаўніца зацікаўленага боку для працягу ў спрэчках не зьявілася.

Старшыня судовага паседжаньня Іван Грынкевіч у сувязі з фактычнай адмоваю прадстаўніцы зацікаўленага боку па справе, Вольгі Вэргель, працягваць працэс – на гэтым вырашыў і спыніць судовае разьбіральніцтва. Заяўнікі так і не пачулі рэплікаў з боку выканкаму, які нават і не разглядаў пададзеную 19.07.2013г. заяўку на правядзеньне пікетаваньня ў Жодзіне па сутнасьці, чым цалкам парушыў дзейсны закон “Аб масавых мерапрыемствах”.

Заяўнікі ж у судовым працэсе даказалі невыканальнасьць патрабаваньняў аб прыкладаньні аплатных дамоваў да заўкі на мірныя сходы, а таксама пры гэтым па ходу разьбіральніцтва зафіксавалі й прад’явілі суду факты ілжэсьведчаньняў з боку тых адказных асобаў, якія паспрабавалі падтрымаць вэрсыю зацікаўленага боку пры дачы сьведкавых паказаньняў у судзе.

Падчас разьбіральніцтваў і непасрэдна ва ўчорашнім выступе ў спрэчках заяўнікі ўдакладнілі патрабаваньні скаргі ды заявілі пра неабходнасьць прыцягненьня да адпаведнай адказнасьці па законе ілжэсьведкаў разам з прадстаўніцаю выканкаму (якая актыўна ўплывала на іхную пазыцыю), а таксама службовых асобаў, якія, перавышаючы службовыя паўнамоцтвы, мэтанакіравана й пасьлядоўна ствараюць перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньняў. З-за няяўкі прадстаўніцы выканкаму ў судовае паседжаньне, у сытуацыі немагчымасьці працягу працэсу, суд вырашыў, не заслухоўваючы довады адказнага боку, на гэтым і спыніць спрэчкі. Судзьдзя Грынкевіч застаўся адзін для прыняцьця рашэньня ў сваім службовым кабінэце, дзе знаходзяцца ўсе сродкі камунікацыі… А ў выніку – вынес адмоўнае рашэньне па скарзе й не задаволіў аніводнага з патрабаваньняў заяўнікаў.

Аляксей Лапіцкі, лічыць, што на суд быў аказаны ўціск з Жодзінскага выканкаму

Непрыход у суд прадстаўніцы мясцовае ўлады пасьля належнага ейнага апавяшчэньня (чаго ніколі раней не было), адсутнасьць паўнавартаснай дыскусіі й пацьверджанай фактамі аргумэнтацыі з боку В.Вэргель (пасьля апытаньня сьведкаў і выказваньня сваіх пазыцыяў) і на гэтым фактычнае спыненьне працэсу, а таксама паказальна доўгая паўза з нарадаю ў “дарадчым пакоі” перад вынясеньнем такога кароткага (ужо звыклага для падобных працэсаў) “рашэньня”, якое зусім супярэчыць прад’яўленым у судзе шматлікім фактычным доказам пазыцыі заяўнікоў, – прымушае думаць, што так яно і было.

“Хоць, суды ў Беларусі ніколі й не былі свабоднымі прымаць па падобных пытаньнях абгрунтаваныя і самастойныя рашэньні. Таму, яны звычайна – неправамерныя й патрабуюць пасьлядоўнага абскарджаньня, у тым ліку і ў Камітэт па правах чалавека ААН, вядома ж. Факт застаецца фактам. Трэба дачакацца матывіровачнай часткі рашэньня. Наперадзе – карпатлівая праца …, з пратаколамі у тым ліку”, – адзначыў праваабаронца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодинский суд вынес отрицательное решение по жалобе правозащитников … (фото, документы)

22.11.2013г. на судебное заседание по жалобе жодинских правозащитников, Алеся Лапицкого и Светланы Лапицкой, относительно запрета Жодинском исполкомом пикета солидарности с политзаключёнными Беларуси и председателем Правозащитного Центра “Вяна” Алесем Беляцким, которое было назначено на утро 09-30 представитель заинтересованной стороны для продолжения в спорах не появилась.

Председатель судебного заседания Иван Гринкевич в связи с фактическим отказом представителя заинтересованной стороны по делу, Ольги Вэргель, продолжать процесс – на этом решил и прекратить судебное разбирательство. Заявители так и не услышали реплик со стороны исполкома, который даже и не рассматривал поданную 19.07.2013г. заявку на проведение пикетирования в Жодино по существу, чем полностью нарушил действующий закон “О массовых мероприятиях”.

Заявители же в судебном процессе доказали неисполнимость требований о приложении платежных соглашений к Заявке на мирные собрания, а также при этом по ходу разбирательства зафиксировали и предъявили суду факты лжесвидетельства со стороны тех должностных лиц, которые попытались поддержать версию заинтересованной стороны при даче свидетельских показаний в суде.

Во время разбирательства и непосредственно во вчерашнем выступлении в прениях заявители уточнили требования жалобы и заявили о необходимости привлечения к соответствующей ответственности по закону лжесвидетелей вместе с представительницей исполкома (которая активно влияла на их позицию), а также должностных лиц, которые, превышая служебные полномочия, целенаправленно и последовательно создают препятствия в реализации конституционного права на мирные собрания и выражение мнений. Из-за неявки представителя исполкома в судебное заседание, в ситуации невозможности продолжения процесса, суд решил, не заслушивая доводы ответственной стороны, на этом и прекратить прения. Судья Гринкевич остался один для принятия решения в своём служебном кабинете, где находятся все средства коммуникации … А в результате – вынес отрицательное решение по жалобе и не удовлетворил ниодно из требований заявителей.

Алексей Лапицкий, считает, что на суд было оказано давление из Жодинского исполкома

Неявкой представителя местной власти после надлежащего её извещения (чего никогда раньше не было), отсутствие полноценной дискуссии и подтверждённой фактами аргументации со стороны В.Вэргель (после опроса свидетелей и высказывания своих позиций) и на этом фактическое прекращение процесса, а также показательно длинная пауза по совещанию в “совещательной комнате” перед вынесением такого короткого (уже привычного для подобных процессов) “решения”, которое совершенно противоречит предъявленным в суде многим фактическим доказательствам позиции заявителей, – заставляет думать, что так оно и было.

“Хотя, суды в Беларуси никогда и не были свободными принимать по подобным вопросам обоснованные и самостоятельные решения. Поэтому, они обычно – неправомерны и требуют последовательного обжалования, в том числе и в Комитет по правам человека ООН, конечно же. Факт остается фактом. Надо дождаться мотивировочной части решения. Впереди – кропотливая работа …, с протоколами в том числе”, – отметил правозащитник.

ДАДАТКІ (далучаюцца):

Скарга ў суд на забарону пікетаваньня 04 жніўня 2013г. у Жодзіне

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>