2013 26/11

Зьміцер Лупач

Зміцер Лупач (на фота), актывіст з Глыбокага, спрабаваў праз суд аспрэчыць забарону пікету салідарнасьці з палітвязьнямі. Раённыя ўлады забаранілі пікет, бо ў райцэнтры зьмяніліся месцы для правядзеньня масавых акцыяў. Так было напісана ў афіцыйным лісьце з выканкаму. Але ў судзе раптам “усплыла” іншая прычына, паводле якой забарона ўладаў была прызнаная законнай.

Прычыну, агучаную сёньня ў судзе, можна было б своечасова вырашыць, гаворыць Зьміцер Лупач:

“Заяўку на 23 лістапада мы падавалі за паўтары месяцы да гэтай даты. Але ў лісьце за подпісам старшыні райвыканкаму А.Морхата было напісана, што акцыю забараняюць, бо выканкам вызначыў іншыя месцы для пікетаў і мітынгаў. Гэтая адмова незаконная: калі старшыня райвыканкаму піша, што новае рашэньне ўладаў праходзіць юрыдычную экспэртызу і рэгістрацыю, то павінна дзейнічаць старое рашэньне, якога ніхто не адмяняў. Пра гэта я і пісаў у скарзе ў суд. Заяўляў, што правы грамадзянаў на публічнае выказваньне меркаваньняў парушаныя, бо ня можа быць ніякага “перапынку” паміж дзеяньнем старога і новага рашэньняў”.

У судзе, апавядае актывіст, прадстаўніца юрыдычнага адзьдзелу райвыканкама спачатку доўга тлумачыла, чаму ўвогуле паўстала пытаньне пра зьмену месцаў для масавых акцыяў. Аказваецца, там, дзе яшчэ можна было пікетаваць у 2012 годзе, цяпер стала цесна: ДАІ папрасіла вызваліць месца для машынаў, якія прыязжаюць на тэхагляд.

Але з гэтым ніхто й не спрачаецца, кажа глыбоцкі актывіст:

“Месца, прапанаванае ўладамі цяпер, ніколькі нягоршае. Але потым прадстаўніца выканкаму раптам узгадала, што я не падаў разам з заяўкай дамовы на абслугоўваньне акцыі. Дык чаго ж тады адмаўлялі на іншай падставе? Каб не гэтая блытаніна з рашэньнямі, старымі й новымі, мы б усё пасьпелі! Паводле закону аб масавых акцыях так яно й мусіла б быць: улады даюць дазвол, і тады арганізатары заключаюць дамовы. А нам адразу – забарону, прычым на незаконнай падставе. Такое ўражаньне, што ў выканкаме ня ведаюць заканадаўства ды ня хочуць яго выконваць”.

Ускосным пацьвярджэньнем гэтага Зьміцер Лупач лічыць наступныя факты. Толькі ў судзе ён даведаўся, што новае рашэньне выканкаму ўжо зацьверджанае і з 1 лістападу ўжо дзейнічае. Раённая газэта “Весьнік Глыбоччыны” пра гэта не паведамляла, а на сайце “раёнкі” рубрыка “Нарматыўныя праўныя акты” не працуе ўвогуле. На абласным сайце цэнтру праўнай інфармацыі ўжо ня першы дзень вядуцца нейкія “тэхнічныя работы”. Сайт райвыканкаму толькі паведамляе, што ў ранейшае рашэньне пра масавыя акцыі ўнесены зьмены, якія пачынаюць дзейнічаць зь дня апублікаваньня. Публікаваліся яны толькі на партале www.pravo.by, аднак нават гэтага глыбачанам ніхто не тлумачыць.

“Апошні пікет ў Глыбокім я праводзіў у 2011 годзе. Тады яшчэ не патрабавалі папярэдніх дамоваў на абслугоўваньне, і атрымаць дазвол было рэальна. Дарэчы, тады мы таксама ўздымалі праблему палітвязьняў. Цяпер наш выканкам узяў “на ўзбраеньне” тактыку віцебскіх уладаў, якія й прыдумалі гэткую пасьлядоўнасьць: спачатку дамовы, потым дазвол. А дамовы заключаць ніхто ня будзе, пакуль улады не дадуць “дабро”, — камэнтуе рашэньне суду актывіст руху “За Свабоду” Яраслаў Берніковіч.

Сапраўды, невыканальныя патрабаваньні прыдумаў Віцебскі гарвыканкам яшчэ ў 2009 годзе. З тае пары ў абласным цэнтры не было дазволена ніводнай акцыі па ініцыятыве прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Як ні даводзілі актывісты, што рашэньне парушае іхныя правы, а таксама замінае рэалізацыі закону аб масавых мерапремствах, усё безвынікова. Мэдычныя службы адмаўляюцца ад дзяжурства на мітынгах і пікетах зь любых магчымых прычынаў, і нават праз суд змусіць іх да заключэньня дамоваў немагчыма. Абласная ўправа МУС наўпрост адказвае арганізатарам, што будзе рабіць так, як прадпісана заканадаўствам: заключаць дамовы толькі пасьля атрыманьня арганізатарамі дазволу, а рашэньне гарвыканкаму №881 міліцыянты проста ігнаруюць.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Пикет запретили по одной причине, а в суде назвали другую

Дмитрий Лупач, активист из Глубокого, пытался через суд оспорить запрет пикета солидарности с политзаключенными. Районные власти запретили пикет, ведь в райцентре изменились места для проведения массовых акций. Так было написано в официальном письме из исполкома. Но в суде вдруг “всплыла” другая причина, по которой запрет властей была признан законным.

Причину, озвученную в суде, можно было бы своевременно решить, говорит Дмитрий Лупач:

“Заявку на 23 ноября мы подавали за полтора месяца до этой даты. Но в письме за подписью председателя райисполкома А.Морхата было написано, что акцию запрещают, поскольку исполком определил другие места для пикетов и митингов. Этот отказ незаконный: если председатель райисполкома пишет, что новое решение властей проходит юридическую экспертизу и регистрацию, то должно действовать старое решение, которого никто не отменял. Об этом я и писал в жалобе в суд. Заявлял, что права граждан на публичное выражение мнений нарушено, потому что не может быть никакого “​​перерыва” между действием старого и нового решений”.

В суде, рассказывает активист, представитель юридического отдела райисполкома сначала долго объясняла, почему вообще встал вопрос о смене мест для массовых акций. Оказывается, там, где еще можно было пикетировать в 2012 году, теперь стало тесно: ГАИ попросила освободить место для машин, которые приезжают на техосмотр.

Но с этим никто и не спорит, говорит глубокский активист:

“Место, предложенное властями сейчас, ничуть нехуже. Но потом представитель исполкома вдруг вспомнила, что я не подал вместе с заявкой договора на обслуживание акции. Так чего же тогда отрицали на другом основании? Чтобы не эта путаница с решениями, старыми и новыми, мы бы все успели! По закону о массовых акциях так оно и должно было быть: власти дают разрешение, и тогда организаторы заключают договора. А нам сразу – запрет, причем на незаконном основании. Такое впечатление, что в исполкоме не знают законодательство и не хотят его выполнять”.

Косвенным подтверждением этого Дмитрий Лупач считает следующие факты. Только в суде он узнал, что новое решение исполкома уже утверждено и с 1 ноября уже действует. Районная газета “Вестник Глыбоччыны” об этом не сообщала, а на сайте “районки” рубрика “Нормативные правовые акты” не работает вообще . На областном сайте центра правовой информации уже не первый день ведутся какие-то “технические работы”. Сайт райисполкома только сообщает, что в прежнее решение о массовых акциях внесены изменения, которые начинают действовать со дня опубликования. Публиковались они только на портале www.pravo.by, однако даже этого жителям Глубокого никто не объясняет.

“Последний пикет в Глубоком я проводил в 2011 году. Тогда еще не требовали предварительных договоров на обслуживание, и получить разрешение было реально. Кстати, тогда мы тоже поднимали проблему политзаключенных. Сейчас наш исполком взял “на вооружение” тактику витебских властей, которые и придумали такую ​​последовательность: сначала договоры, потом разрешение. А договора заключать никто не будет, пока власти не дадут “добро” – комментирует решение суда активист движения «За Свободу» Ярослав Берникович.

Действительно, невыполнимые требования придумал Витебский горисполком еще в 2009 году. С тех пор в областном центре не было разрешено ни одной акции по инициативе представителей демократических сил. Как ни доказывали активисты, что решение нарушает их права, а также мешает реализации закона о массовых мероприятиях, все безрезультатно. Медицинские службы отказываются от дежурства на митингах и пикетах по любых возможных причинах, и даже через суд принудить их к заключению договоров невозможно. Областное управление МВД напрямую отвечает организаторам, что будет делать так, как предписано законодательством: заключать договора только после получения организаторами разрешения, а решение горисполкома № 881 милиционеры просто игнорируют.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>