2013 02/12

Адпаведную заяўку ў Гомельскі гарвыканкам накіраваў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч. Мэта мерапрыемства, як напісана ў заяўцы, – гэта “выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у ягоным імкненьні жыць у Эўразьвязе”. Паводле арганізатара, маршрут вулічнага шэсьця заплянаваны па вуліцы Савецкай абласнога цэнтру, ад плошчы Леніна да ўнівэрмагу “Гомель”.

Падчас правядзеньня масавага мерапрыемства плянуецца выкарыстаньне транспарантаў і лёзунгаў, якія будуць адлюстроўваць ягоную мэту. Каб пазьбегнуць адмовы, актывіст папярэджвае гарадзкія ўлады, што пры вулічным шэсьці па пазначаным маршруце ўдзельнікі не будуць набліжацца бліжэй за 50 мэтраў да будынку Гомельскага гарвыканкаму ды бліжэй за 200 мэтраў да Гомельскай тэлерадыёкампаніі, якія знаходзяцца па шляху шэсьця.

У заяўцы таксама ўтрымліваецца просьба аддаць распараджэньне адпаведным службам па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі, мэдычным абслугоўваньні пры правядзеньні масавага мерапрыемства, уборкі тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Гомеле планируется уличное шествие в поддержку украинского Еврамайдана

Соответствующую заявку в Гомельский горисполком направил активист Объединенной гражданской партии (ОГП) Эдуард Нелюбович. Цель мероприятия, как написано в заявке, – это “выражение солидарности с украинским народом в его стремлении жить в Евросоюзе”. Согласно организатора, маршрут уличного шествие запланирован по улице Советской областного центра, от площади Ленина до универмага “Гомель”.

Во время проведения массового мероприятия планируется использование транспарантов и лозунгов, которые будут отражать его цель. Чтобы избежать отказа, активист предупреждает городские власти, что при уличном шествии по указанному маршруту участники не будут приближаться ближе 50 метров к зданию Гомельского горисполкома и ближе 200 метров к Гомельской телерадиокомпании, которые находятся по пути шествия.

В заявке также содержится просьба отдать распоряжение соответствующим службам по обеспечению общественного порядка и безопасности, медицинского обслуживания при проведении массового мероприятия, уборки территории после проведения на ней массового мероприятия.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>