2009 12/02
Леанід СУДАЛЕНКА

Леанід СУДАЛЕНКА

“Адрозненьне нашых дзяржаваў палягае ў тым, што ў вас кіруюць людзі, а ў нас – законы”. (з гутаркі У.Чэрчыля з І.Сталіным)

На прэс-канфэрэнцыі ў Менску 5 лютага старшыня Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашэвіч зрабіў заяву, якая проста шакіруе: – “Канстытуцыйны суд ня ўгледжвае парушэньня канстытуцыйных правоў грамадзянаў пры правядзеньні дактыласкапіі”.

На мой погляд, дадзеная заява зьяўляецца прадвесьнікам небясьпечных тэндэнцыяў ва ўсёй беларускай судовай сыстэме цалкам. Службовец, які па сваёй пасадзе пакліканы стаяць на няўхільнай варце канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў, раптам законнасьць прынёс у ахвяру палітычнай мэтазгоднасьці. Справа нават ня ў тым, што ў нашай краіне пакуль не існуе законаў, якія абавязваюць кожнага грамадзяніна ў абавязковым парадку здаць свае адбіткі пальцаў. Прыгятае іншае.

Калі падобныя выказваньні дазваляе сабе галава вышэйшае судовае інстанцыі краіны, з гэтага часу любы апраўдальны прысуд альбо вынесенае не ў карысьць дзяржавы судовае рашэньне, будзе станавіцца выключэньнем. Але не па законе, а таму, што суду так мэтазгодней. У цэлым – патрыятычней. Прычым, ніякіх наўпростых і відавочных указаньняў судзьдзям не патрабуецца. Судзьдзі – людзі разумныя, самі разумеюць, як трэба “Радзіму любіць”.

Я таксама люблю й паважаю сваю Радзіму, але я, як і большасьць нашых суграмадзянаў, жадаю, каб гэтая любоў і павага былі ўзаемнымі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Целесообразность вместо законности или опасные тенденции белорусского правосудия
“Отличие наших государств состоит в том, что у вас руководят люди, а у нас – законы”. (из беседы У.Черчилля с И.Сталиным)
На пресс-конференции в Минске 5 февраля председатель Конституционного суда Петр Миклашевич сделал шокирующее заявление: – “Конституционный суд не усматривает нарушения конституционных прав граждан при проведении дактилоскопии».
На мой взгляд, данное заявление является предвестником опасных тенденций всей белорусской судебной системы в целом. Чиновник, по своей должности призванный стоять на неукоснительной страже конституционных прав и свобод граждан, вдруг законность принес в пользу политической целесообразности. Дело даже не в том, что в нашей стране пока не существует законов, обязывающих каждого гражданина в обязательном порядке сдать свои отпечатки пальцев. Удручает другое.
Если подобные высказывания позволяет себе глава высшей судебной инстанции страны, отныне любой оправдательный приговор или вынесенное не в пользу государства судебное решение, будут становиться исключением. Но не по закону, а потому, что суду так целесообразнее. В целом – патриотичнее. Причем никаких прямых и явных указаний судьям не требуется. Судьи – люди умные, сами понимают, как нужно Родину любить.

Я тоже люблю и уважаю свою Родину, но я, как и большинство наших сограждан, хочу, чтобы эта любовь и уважение были взаимными.
Леанід СУДАЛЕНКА,
старшыня ГГА РГА “Праўнай ініцыятыва”

Паводле рэдакцыі www.odsgomel.org
Падрыхтаваў, Алесь Лета,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>