Не забірай жыцьцё!
2013 03/12
Аркадзь Бушчанка, Кіеў

Аркадзь Бушчанка, Кіеў

Пасьля 22 лістападу, калі ва Ўкраіне пачаліся мірныя пратэсты, якія атрымалі назву «Эўрамайдан», пачасьціліся выпадкі грубых парушэньняў правоў і свабодаў чалавека ў розных рэгіёнах Украіны. Кульмінацыяй гвалту стаўся сілавы разгон мірнага сходу на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве ў 4 раніцы 30 лістапада 2013 году ды прымяненьне сілы 1 сьнежня 2013 на вуліцы Банкавай.

У сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках і паведамленьнях у праваабарончыя арганізацыі, гаворка ідзе пра дзясяткі выпадкаў парушэньня права на свабоду й бясьпеку, на свабоду мірных сходаў, на інфармацыю ды свабоду слова.

Гэтыя падзеі ўжо выклікалі хвалю абурэньня ва ўкраінскім грамадзтве й зьмены маштабу грамадзкіх пратэстаў. Падзяляючы абурэньне й неспакой грамадзтва такімі паводзінамі прадстаўнікоў улады, мы лічым, што абставіны любога парушэньня павінны атрымаць юрыдычную ацэнку і вінаватыя ў парушэньні правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да юрыдычнай адказнасьці. Для гэтага трэба сабраць, праверыць і аб’ектыўна ацаніць максымальную колькасьць паведамленьняў аб парушэньнях правоў чалавека. Аднак у нас няма інфармацыі, што дзяржаўныя ворганы, на якія ўскладзеныя гэтыя абавязкi, праводзяць такую ​​працу. Акрамя таго, досьвед паказвае, што такія ворганы ўлады часта не зацікаўленыя ды/альбо ня здольныя праводзіць эфэктыўнае рассьледваньне.

Таму мы, ніжэйпадпісаныя:

– выказваем падзяку і падтрымку дзейнасьці грамадзкай ініцыятывы «Эўрамайдан – SOS” па збору інфармацыі аб парушэньнях правоў чалавека;

– ствараем Незалежную грамадзкую камісію па рассьледваньні дзеяньняў уладаў у Кіеве ды іншых месцах падчас Эўрамайдану;

– запрашаем усе праваабарончыя арганізацыі й юрыстаў далучыцца да працы гэтай камісіі.

Зьвяртаемся да ўсіх пацярпелых ад парушэньняў правоў чалавека і сьведкаў гэтых парушэньняў з просьбай фіксаваць і захоўваць любыя доказы такіх парушэньняў. Мы будзем удзячнымі за кожнае сьведчаньне аб падзеях, якія вы назіралі. Для нас ёсьць важным кожны доказ. Просім накіроўваць фота, відэа ды іншыя матэрыялы на euromaidan@noborders.org.ua

Выказваем спачуваньні ўсім, хто атрымаў траўмы ў выніку неправамернага гвалту падчас “Эўрамайдану”.

Аркадзь Бушчанка, выканаўчы дырэктар УГСПЧ
Максім Буткевіч, сукаардынатар праэкту «Бязь межаў»

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявление правозащитных организаций Украины по расследованиям нарушений прав и свобод человека, совершенных во время «Евромайдана»

После 22 ноября, когда в Украине начались мирные протесты, получившие название «Евромайдан», участились случаи грубых нарушений прав и свобод человека в разных регионах Украины. Кульминацией насилия стал силовой разгон мирного собрания на Майдане Независимости в Киеве в 4 утра 30 ноября 2013 года и применение силы 1 декабря 2013 на улице Банковой.

В средствах массовой информации, социальных сетях и сообщениях правозащитных организаций, речь идёт о десятках случаев нарушения права на свободу и безопасность, на свободу мирных собраний, на информацию и свободу слова.

Эти события уже вызвали волну возмущения в украинском обществе и изменения масштаба общественных протестов. Разделяя возмущение и беспокойство общества таким поведением представителей власти, мы считаем, что обстоятельства любого нарушения должны получить юридическую оценку и виновные в нарушении прав человека должны быть привлечены к юридической ответственности. Для этого нужно собрать, проверить и объективно оценить максимальное количество сообщений о нарушениях прав человека. Однако у нас нет информации, что государственные органы, на которые возложены эти обязанности, проводят такую ​​работу. Кроме того, опыт показывает, что такие органы власти часто не заинтересованы и/или не способны проводить эффективное расследование.

Поэтому мы, нижеподписавшиеся:

– выражаем благодарность и поддержку деятельности общественной инициативы «Евромайдан – SOS” по сбору информации о нарушениях прав человека;

– создаем Независимую общественную комиссию по расследованиям действий властей в Киеве и других местах во время Евромайдана;

– приглашаем все правозащитные организации и юристов присоединиться к работе этой комиссии.

Обращаемся ко всем пострадавших от нарушений прав человека и свидетелей этих нарушений с просьбой фиксировать и сохранять любые доказательства таких нарушений. Мы будем благодарны за каждое свидетельство о событиях, которые вы наблюдали. Для нас важно каждое доказательство. Просим направлять фото, видео и другие материалы на euromaidan@noborders.org.ua

Выражаем соболезнования всем, кто получил травмы в результате неправомерного насилия во время “Евромайдана”.

Аркадий Бушченко, исполнительный директор УГСПЧ
Максим Буткевич, сокоординатор проекта «Без границ»

Паводле helsinki.org.ua,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>