2013 02/12

На круглым стале падчас Вў-ROOM, Вільня

Галоўнай тэмай на Круглым Стале, які адбыўся 29.11.2013 у Вільні падчас саміту прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ды ўрадаў краінаў, удзельніцаў Праграмы Эўрапейскага партнэрства, было пытаньне “Як прасоўваць правы чалавека ў Беларусі?”.

Мадэратаркай на КС працавала Марына Садоўская-Колмач, галоўны праэктны каардынатар Эўрапейскага радыё для Беларусі (Польшча).

Удзельнікамі дыскусіі выступілі Алег Гулак (БГК), Тацяна Равяка (прэзыдэнт Беларускага Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава, прадстаўніца ПЦ “Вясна”), Жана Літвіна (БАЖ).

У якасьці асноўнай мовы дыскусіі на круглым стале ў Вільні была абраная беларуская мова. Для замежных удзельнікаў рабіўся сінхронны пераклад па-ангельску.

Удзельнікі дыскусіі адзначылі, што ў інсуючай сытуацыя паўнамаштабны ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве абцяжарваецца існаваньнем палітычных зьняволеных, адсутнасьцю дэмакратычных рэформаў і адсутнасьцю жаданьня наблізіцца да агульначалавечых каштоўнасьцяў. Беларускія ўлады лябіруюць больш прагматычны падыход для Ўсходняга партнэрства, засяродзіўшы ўвагу на эканоміцы, а не на агульнапрызнаных каштоўнасьцях і правах чалавека.

Адзначалася, што такі падыход выклікае занепакоенасьць сярод праваабаронцаў. УП і спэцыяльна распрацаваны Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі павольна робяць некаторыя зрухі ў беларускім грамадзтве, але яны не сталіся эфэктыўнымі інструмэнтамі, каб накіраваць улады да дэмакратызацыі й павышэньня павагі да правоў чалавека.

Круглы стол праходзіў паралельна саміту на пляцоўцы Бў-ROOM. У часе дыскусіі была засяроджана ўвага на бягучай сытуацыі з правамі чалавека ў краіне. Алег Гулак прадставіў вынікі нядаўняга апытаньня грамадзкай думкі аб тым, што беларусы думаюць і ведаюць пра правы чалавека. Мадэратарка Марыя Садоўская-Колмач распачала дыскусыю пра тое, як палепшыць прыняцьцё, а таксама пашырыць уплыў сфэры правоў чалавека ў краіне.

Акрамя названых удзельнікаў на круглым стале з пытаньнямі альбо рэплікамі выступалі шматлікія прадстаўнікі беларускай грамадзянскай і палітычнай супольнасьці Беларусі, кіраўнікі замежных інстытуцыяў ды іншыя асобы, ўдзельнікі Bў-ROOM, якія былі вельмі зацікавіўленыя разглядаемай праблематыкай.

Выказваліся меркаваньні, ідэі адносна чаканьняў з боку грамадзкіх актывістаў і праваабаронцаў, якія датычацца праграмы й палітыкі Ўсходняга Партнэрства на пэрыяд пасьля Віленскага саміту.

Фота з дыскусіі можна паглядзець тут – www.licviny.info.

Алесь ЛЕТА (Bў-ROOM, Вільня)
Фота А.Лапіцкі

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>