2013 05/12

Праваабаронцы ля суду, Гародня

4 сьнежня ў судзе Ленінскага раёна Гародні прайшоў разгляд скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча ды Рамана Юргеля на рашэньне гарвыканкаму, якім не было дазволена правядзеньне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.

Грамадзянскую справу па скарзе разглядала судзьдзя Вольга Шуманская ў прысутнасьці пракурора Сеўрынай. Бок адказчыка прадстаўляў галоўны спэцыяліст юрыдычнага адзьдзелу гарвыканкаму Сяргей Табулевіч. Нягледзячы на ўсе аргумэнты заяўнікаў, судзьдзя прадказальна ўзяла бок выканаўчай улады і не задаволіла скаргу праваабаронцаў.

Нагадаем, што гарадзенскі гарвыканкам выявіў надзвычайную фантазыю, заявіўшы ў сваім афіцыйным адказе ад 4 кастрычніка, што заяўнікі былі абавязаныя паведаміць пісьмова, ці будзе масавае мерапрыемства праводзіцца з выкарыстаньнем піратэхнічных вырабаў і адкрытага агню. Чыноўнікі таксама палічылі, што заяўнікі ня змогуць “в должной мере соблюсти необходимые требования действующего законодательства Республики Беларусь по обеспечению безопасных условий проведения заявленного массового мероприятия и наведения порядка по его окончании”. На судовым працэсе стала зразумелым, на чым грунтавалася такая выснова “вэртыкальнікаў”. На ім было прадстаўлена пісьмовае пярэчаньне на скаргу ад зацікаўленага боку. Паводле запытаў выканкамаўцаў у розныя службы (адзьдзел нутраных справаў Ленінскага раёну, Гарадзенскую гарадзкую станцыю хуткай мэдычнай дапамогі, Гарадзенскую гарадзкую жыльлёва-камунальную службу) гарвыканкам вылічыў, што за абслугоўваньне масавага мерапрыемства заяўнікі мусілі заплаціць ажно 23 мільёны 324 тысячы 200 беларускіх рублёў (!). Аднак, пра гэтыя разьлікі й абсурдную суму паслугаў праваабаронцам да суда нічога не паведамілі.

На судовым працэсе таксама прагучала, што для аховы парадку падчас пікету міліцыі Ленінскага раёну патрэбна задзейнічаць ажно 31-го (!) ахоўніка правапарадку, прычым на 5 гадзінаў. Хоць час заяўленага пікету складаў усяго 2 гадзіны, а патэнцыйная колькасць удзельнікаў паводле заяўкі складала да 10 чалавек.

Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель даводзілі, што парушаны іхныя канстытуцыйныя правы і міжнародныя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь, што імі былі выкананыя ўсе фармальныя патрабаваньні па заяўцы. Аднак суд фактычна адмовіўся прызнаць вяршэнства Канстытуцыі.

Віктар Сазонаў: “Адмова выканкаму і пасьля выстаўленае ім пярэчаньне пераканаўча паказваюць і даказваюць, што ў нас немажліва рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы, што гэты чыноўніцкі бюракратызм дайшоў да мяжы абсалютнага абсурду. Такі цынізм прадстаўнікоў гарвыканкаму ды іхная антыбеларускасьць – бо яны не даюць ужо нават адказу на мове заяўнікоў, а іхны юрыст супраць запісваньня нашых сьведчаньняў у пратакол судовага працэсу па-беларуску – выразна кажуць пра сутнасьць гэтай улады. Яна замест таго, каб дапамагаць грамадзянам у рэалізацыі іхных правоў, настроеная толькі на рэпрэсыўнасьць”.

Раман Юргель
: “Гарвыканкам сваім рашэньнем і ягоным тлумачэньнем у судзе выразна паказаў дыскрымінацыю грамадзянаў паводле палітычных матываў. Атрымаць дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемства ў нашым горадзе фактычна немагчыма, гэта яскрава пацьвердзіў і гэты працэс. Чыноўнікі й судзьдзі ігнаруюць і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і міжнародныя пагадненьні. У такой сытуацыі мы абавязкова будзем абскарджваць рашэньне гэтага суду й далей дамагацца справядлівасьці ў міжнародных інстанцыях.”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

За реализацию Конституционного права выканкам требует более 20-ти миллионов рублей

4 декабря в суде Ленинского района Гродно прошло рассмотрение жалобы гродненских правозащитников Виктора Сазонова, Владимира Хильмановича и Романа Юргеля на решение горисполкома, которым не было разрешено проведение информационного пикета 10 октября во Всемирный день против смертной казни.

Гражданское дело по жалобе рассматривала судья Ольга Шуманская в присутствии прокурора Севриной. Сторону ответчика представлял главный специалист юридического отдела горисполкома Сергей Табулевич. Несмотря на все аргументы заявителей, судья предсказуемо взяла сторону исполнительной власти и не удовлетворила жалобу правозащитников.

Напомним, что гродненский горисполком обнаружил чрезвычайную фантазию, заявив в своем официальном ответе от 4 октября, что заявители были обязаны сообщить письменно, будет массовое мероприятие проводится с использованием пиротехнических изделий и открытого огня. Чиновники также посчитали, что заявители не смогут “в должно мере соблюсти необходимые требования действующего Законодательство Республики Беларусь по обеспечению безопасно условия проведением заявленного массового Мероприятия и наведения порядке по его окончании». На судебном процессе стало понятно, на чём основывалась такая вывод “вертикальщиков”. На нём было представлено письменное возражение на жалобу от заинтересованного лица. По запросам исполкомовцев в различные службы (отдел внутренних дел Ленинского района, Гродненскую городскую станцию ​​скорой медицинской помощи, Гродненскую городскую жилищно- коммунальную службу) горисполком вычислил, что за обслуживание массового мероприятия заявители должны были заплатить 23 миллиона 324 тысячи 200 белорусских рублей (!). Однако, про эти расчёты и абсурдную сумму услуг правозащитникам до суда ничего не сообщили.

На судебном процессе также прозвучало, что для охраны порядка во время пикета милиции Ленинского района нужно задействовать аж 31-го (!) Охранника правопорядка, причём на 5 часов. Хотя время заявленного пикета составляло всего 2 часа, а потенциальное количество участников по заявлению составляла до 10 человек.

Виктор Сазонов, Владимир Хильманович и Роман Юргель доказывали, что нарушены их конституционные права и международные обязательства Республики Беларусь, что ими были соблюдены все формальные требования по заявке. Однако суд фактически отказался признать верховенство Конституции.

Виктор Сазонов:“Отказ исполкома и после выставленное им возражение убедительно показывают и доказывают, что у нас невозможно реализовать свои конституционные права, что этот чиновничий бюрократизм дошёл до предела абсолютного абсурда. Такой цинизм представителей горисполкома и их антибелорусскость – ведь они не дают уже даже ответа на языке заявителей, а их юрист против записывания наших свидетельств в протокол судебного процесса по-белорусски – четко говорят о сути этой власти. Она вместо того, чтобы помогать гражданам в реализации их прав, настроена только на репрессивность”.

Роман Юргель: “Горисполком своим решением и его объяснением в суде четко показал дискриминацию граждан по политическим мотивам. Получить разрешение на проведение массового мероприятия в нашем городе фактически невозможно, это ярко подтвердил и этот процесс. Чиновники и судьи игнорируют и Конституцию Республики Беларусь, и международные соглашения. В такой ситуации мы обязательно будем обжаловать решение этого суда и дальше добиваться справедливости в международных инстанциях.”

Паводле harodniaspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>