2013 05/12

Уладзімер Шыла, Салігорск

Галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым грамадзкім актывістам правядзеньне пікету, прымеркаванага да Міжнароднага Дня правоў чалавека.

Паводле чыноўніка, зьмест заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства 10 сьнежня 2013 году на Цэнтарльнай плошчы гораду не адпавядае патрабаваньням артыкула 5 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Якія менавіта часткі згаданага артыкула нібыта парушаныя арганізатарамі пікету, галоўны ідэоляг Салігоршчыны не тлумачыць.

– Няма тут чаго каментаваць. Свабоды сходаў у нашай краіне ўжо даўно няма. Такое, мабыць, магчыма толькі ў Паўночнай Карэі – забараніць пікет у абарону правоў чалавека ў Міжнародны Дзень правоў чалавека, – кажа заяўнік акцыі Ўладзімер Шыла. – Чыноўнікі нават баяцца патлумачыць, што менавіта сталася фармальнай прычынаю забароны. Безумоўна, будзем абскарджваць гэтае рашэньне.

Арганізатары пікету зьвяртаюць увагу, што ў сваёй заяўцы прасілі ад уладаў, у выпадку нейкіх перашкодаў для правядзеньня дадзенага масавага мерапрыемства, прапанаваць ім альтэрнатыўныя варыянты згодна з заканадаўствам Беларусі. Гэтую просьбу чыноўнікі наўпрост праігнаравалі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Солигорские власти запретили проведение пикета в День прав человека

Главный идеолог Солигорского райисполкома Николай Маскевич запретил местным общественным активистам проведение пикета, приуроченного к Международному Дню прав человека.

По словам чиновника, содержание заявления на проведение массового мероприятия 10 декабря 2013 года на Цэнтарльной площади города не соответствует требованиям статьи 5 Закона “О массовых мероприятиях”. Какие именно части упомянутой статьи якобы нарушены организаторами пикета, главный идеолог Солигорского не объясняет.

– Нет тут чего комментировать. Свободы собраний в нашей стране уже давно нет. Такое, наверное, возможно только в Северной Корее – запретить пикет в защиту прав человека в Международный День прав человека, – говорит заявитель акции Владимир Шило. – Чиновники даже боятся объяснить, что именно стало формальной причиной запрета. Безусловно, будем обжаловать это решение.

Организаторы пикета обращают внимание, что в своей заявке просили от властей, в случае каких-то препятствий для проведения данного массового мероприятия, предложить им альтернативные варианты согласно законодательству Беларуси. Эту просьбу чиновники напрямую проигнорировали.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

2 thoughts on “Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікету да Дня правоў чалавека”

  1. Nik says:

    А ў Беларусі ўлады працягваюць цынічна зьдзеквацца з грамадзянаў і іхных фундамэнтальных канстытуцыйных правоў на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньняў … Можна канстатаваць – афіцыйная Беларусь дэманстратыўна парушае Канстытуцыйныя нормы права і ўласныя абавязкі па міжнародных дамовах у галіне грамадзянскага права.

    Гэта яскрава дэманструе адносіны ўладаў да свайго народу, да кожнага беларуса, паказвае на колькі далёка цяперашні рэжым у Беларусі адыйшоў ад КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЬЦІ І ПРАВА, як ён баіцца альтэрнатыўнай пазыцыі, абуджэньня грамадзянскай правасьвядомасьці, актыўнасьці й неабыякавасьці людзей, паяднаных імкненьнем да дэмакратычных пераменаў і да свабоды.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>