На сайце Эўрапейскай Камісыі па навучаньні правам чалавека для юрыстаў (HELP) можна знайсьці разнастайныя адукацыяныя онлайн рэсурсы па правах чалавека, карысныя для супольнасьцяў выкладчыкаў правоў чалавека ў Эўропе, прафэсыяналаў права і юрыстаў, а таксама для ўсіх зацікаўленых у праваабарончае дзейнасьці ды індывідуальнай абароне сваіх правоў.
Беларуская старонка сайту HELP створана й будзе папаўняцца адпаведнымі рэсурсамі адукацыйна-праўнага зьместу. На ёй таксама будуць разьмяшчацца матэрыялы й электронныя навучальныя праграмы, карысныя спасылкі ды іншая онлайн інфармацыя, зьвязаная з існуючымі і новымі навучальнымі курсамі ў галіне права, скіраванымі на дакладнае разуменьне й практычнае выкарыстаньне нормаў ЭКПЧ.
Праз Беларускую старонку адукацыйнай праграмы HELP Рады Эўропы можна будзе далучыцца да супрацы ды ўзаемадзеяньня прафэсыяналаў права ў кірунку разьвіцьця ўзаемных кантактаў, абмену фактамі, досьведам і матэрыяламі, а таксама практыкі онлайн навучаньня з выкарыстаньнем адзначанай праграмы Нelp (працуючай у межах абалонкавай плятформы Moodle на сайце Эўрапейскай Камісыі па навучаньні правам чалавека).
Беларуская старонка адукацыйнай праграмы HELP Рады Эўропы
Цэтлікі: Help, адукацыйныя праграмы