2013 07/12
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Улады Беларусі, як па ўсім бачна, у істэрычным страхе перад народным масавым пратэстам, а таксама ў спадзяваньнях хоць неяк яшчэ папоўніць “дзіравы дзяржаўны бюджэт”, быццам бы на поўнай законнай падставе, пачалі выстаўляць заяўнікам мірных сходаў (пікетаваньняў, мітынгаў, шэсьцяў) умовы па заключэньні да моманту падачы заяўкі аплатных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.

У Гародні “слугі народныя” праявілі ініцыятыву ды нават “выдалі нагара” канкрэтную суму – налічылі больш за 21 млн. беларускіх рублёў для аплаты заяўнікамі за правядзеньне двухгадзіннага малога пікетаваньня колькасьцю ўдзельнікаў да 10 чалавек (!?). І гэта не трагі-камэдыя ці фантастыка, не “нізкапробны фільм зь Інтэрнэту”, а нашая (што ні кажы) сапраўдная “правільна дэмакратычная” беларуская рэальнасьць, у якой абсалютна безпакарана й нахабна “балем правіць” звычайны малаадукаваны ці зусім непісьменны ў пытаньнях права камэрсант-ідэоляг, проста злодзей.

Так і жывем. Канстытуцыя кажа пра гарантыі ўладаў, а ўлады – пра аплатныя дамовы, як абавязковую ўмову карыстаньня такімі гарантыямі!(?)

Ці то не абсурд?! І ў чым тады палягаюць пазытыўныя абавязкі беларускай дзяржавы па стварэньні спрыяльных умоваў для рэалізацыі грамадзянамі права на мірныя сходы і свабоду выказваньняў? Няўжо ў тым, што пракурор “сьпіць”, у той час, як ідэоляг, “закасаўшы рукавы”, направа й налева гандлюе канстытуцыйным правам?!

У гэтай сувязі варта адзначыць, што згодна з нормамі заканадаўства любая (тым больш аплатная) дамова для ейных суб’ектаў зьяўляецца добраахвотным усталяваньнем ўзаемных абавязкаў і абмежаваньнем прыналежных ім адпаведных правоў і свабодаў. Таму, навязваючы такі парадак (праз абавязковыя аплатныя дамовы) рэалізацыі гарантаванага Канстытуцыяй грамадзянскага права (арт. 23, арт. 35 Канстытуцыі Беларусі), улады абсалютна неправамерна “прапануюць” заяўнікам-грамадзянам (быццам бы дабраахвотна) адмовіцца ад уласнага неад’емнага права на такія гарантыі з боку дзяржавы ды, абмежаваўшы такім чынам іхныя правы значна больш, чым дазваляецца гэта ў арт. 23 Канстытуцыі Беларусі і арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), цалкам мэтанакіравана спрабуюць паставіць іх у відавочна дыскрымінацыйныя ўмовы (у параўнаньні з прадстаўнікамі любых іншых праўладных структураў кшталту БРСМ, Белая Русь, Чырвоны Крыж … ды інш., для якіх у Законе “Аб масавых мерапрыемствах” дзейнічае іншы парадак, без аніякіх аплатаў і аплатных дамоваў – проста “па рашэньні дзяржаўных ворганаў” – гэта ўстаноўлена ў Жодзінскім судзе ў 2012 годзе).

Чаму ж гэткі просты парадак (які сапраўды прадстаўляе канстытуцыйныя гарантыі) не дзейнічае для любых іншых замаўляемых грамадзянамі мерапрыемстваў, якія падпадаюць пад катэгорю “мірныя сходы”?

Пагаджаючыся на аплатную дамоўную працэдуру рэалізацыі свайго неад’емнага Канстытуцыйнага права, суб’екты права пазбаўляюцца такога права і Канстытуцыйных гарантыяў, ставяцца ва ўмовы нават горшыя чым тыя, што існуюць для заяўнікоў камэрцыйных (ці спартовых) масавых мерапрыемстваў.

Бо, напрыклад у Жодзіне (як высьветлілася тут у судзе ў 2011 годзе) існуе практыка, калі арганізатары такіх камэрцыйных масавых мерапрыемстваў заключаюць аплатныя дамовы паралельна з падачай заяўкі ў выканкамы на іх правядзеньне. Ад заяўнікоў жа пікетаў (непрыбытковых і некамэрцыйных мерапрыемстваў) т.б. мірных сходаў – тут патрабуецца мець такія ж самыя аплатныя дамовы (па тых жа самых коштах), але да моманту падачы адпаведнай заяўкі (!?).

Гэта паказвае на відавочныя мэтанакіраваныя перашкоды ў рэалізацыі права з боку прадстаўнікоў ідэалягічных адзьдзелаў выканкамаў, якія цалкам сьвядома і асэнсавана, наўмысна парушаюць канстытуцыйныя нормы і міжнародныя стандарты права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў – робяць гэта скаардынавана й арганізавана ды з перавышэньнем уладных службовых паўнамоцтваў (!). І за гэта ніхто не нясе аніякай адказнасьці па законе!

Зыходзячы з адзначанага, маючы на ўвазе апошнія справы і адпаведную дыскрымінацыйную практыку, думаецца, што праваабаронцам і заяўнікам мірных сходаў у Беларусі, якіх прымушаюць сёньня адмаўляцца ад дадзеных ім Канстытуцыяй гарантыяў праз уведзены абавязак заключэньня падобных прымусовых (а значыцца ня маючых аніякай юрыдычнае сілы) аплатных дамоваў зь бюджэтнымі ўстановамі міліцыі, мэдыкаў і камунальнікаў – варта ставіць пытаньне (перад вышэйшымі ўпаўнаважанымі інстанцыямі, Аблвыканкамамі, ПП НС РБ, Саўмінам, … іншымі інстанцыямі й судамі, Вярхоўным і Канстытуцыйным) пра неправамернасьць і невыканальнасьць такіх патрабаваньняў, пра неабходнасьць адмены іх як супярэчных нормам Канстытуцыі ды міжнародным стандартам права, замацаваным у МПГіПП.

Улічваючы падобны нэгатыўны досьвед, заключэньне Венецыянскай Камісыі адносна Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”, апошнія рашэньні КПЧ ААН (“Гоўша супраць Беларусі” ды інш.), у якіх непасрэдна сказана пра неабходнасьць зьмены заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі адносна свабоды мірных сходаў і выказваньняў, – варта ў поўны голас заявіць пра неабходнасьць унясеньня зьмяненьняў і тлумачэньняў у дзейсны спэцыялізаваны Закон, у адпаведную практыку ягонага выкарыстаньня. Бо любыя палажэньні закону сёньня трактуюцца і скарыстоўваюцца ўладамі выключна з дыскрымінацыйна-абмежавальных пазыцыяў, якія супярэчаць нормам ГК, Канстытуцыі і МПГіПП, абсалютна без уліку існуючага пазытыўнага абавязку дзяржавы, у адпаведнасьці зь якім выканкамы абавязаны не перашкаджаць у рэалізацыі права, а мусяць ствараць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі грамадзянамі гарантаванага ім Асноўным Законам права на свабоду мірных сходаў, безперашкодны распаўсюд інфармацыі і свабоду выказваньняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Пока “прокурор спит” – идеолог торгует конституционным правом …?

Власти Беларуси, как по всему видно, в истерическом страхе перед народным массовым протестом, а также в упованиях хоть как-то ещё пополнить “дырявый государственный бюджет”, будто бы на полном законном основании, начали выставлять заявителям мирных собраний (пикетирований, митингов, шествий) условия по заключению до момента подачи заявки платежных соглашений с милицией, медиками и коммунальщиками.

В Гродно «слуги народные» проявили инициативу и даже “выдали нагара” конкретную сумму – насчитали более 21 млн. белорусских рублей для оплаты заявителями за проведение двухчасового малого пикетирования количеством участников до 10 человек (!?). И это не траги-комедия или фантастика, не “низкопробный фильм из Интернета”, а наша (что ни говори) настоящая “правильно демократическая” белорусская реальность, в которой абсолютно безнаказанно и нагло “балом правит” обычный малообразованный или совсем неграмотный в вопросах права коммерсант-идеолог, просто вор.

Так и живем. Конституция говорит о гарантии властей, а власти – о платных договорах, как обязательном условии пользования такими гарантиями!(?)

Не абсурд ли это? И в чём тогда заключаются позитивные обязательсвта государства по созданию благоприятных условий для реализации гражданами права на мирные собрания и свободу высказываний? Неужели в том, что прокурор “спит”, в то время, как идеолог, “засучив рукава”, направо и налево торгует конституционным правом?

В этой связи следует отметить, что согласно нормам законодательства любой (тем более платный) договор для его субъектов является добровольным установлением взаимных обязанностей и ограничением принадлежащих им соответствующих прав и свобод. Поэтому, навязывая такой порядок (через обязательные платежные соглашения) реализации гарантированного Конституцией гражданского права (ст.23, ст.35 Конституции Беларуси), власти абсолютно неправомерно “предлагают” заявителям-гражданам (якобы добровольно) отказаться от собственного неотъемлемого права на такие гарантии со стороны государства и, ограничив таким образом их права значительно больше, чем установлено в ст.23 Конституции Беларуси и ст.21 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП), полностью целенаправленно пытаются поставить их в явно дискриминационные условия (по сравнению с представителями любых других провластных структур типа БРСМ, Белая Русь, Красный Крест … и проч., для которых в Законе «О массовых мероприятиях” действует другой порядок, без каких-либо платежей и платных договоров (плацежных соглашений) – просто “по решению государственных органов” – это установлено в Жодинском суде в 2012 году).

Почему же такой простой порядок (который действительно представляет конституционные гарантии) не действует для любых других заявляемых гражданами мероприятий, подпадающих под категории “мирные собрания”?

Соглашаясь на возмездную (платную) договорную процедуру реализации своего неотъемлемого Конституционного права, субъекты права лишаются такого права и Конституционных гарантий, ставятся в условия даже худшие чем те, что существуют для заявителей коммерческих (или спортивных) массовых мероприятий.

Так, например в Жодино (как выяснилось здесь в суде в 2011 году) существует практика, когда организаторы таких коммерческих (либо спортивных) массовых мероприятий заключают платежные соглашения параллельно с подачей заявки в исполкомы на их проведение. От заявителей же пикетов (неприбыльных и некоммерческих) т.е. мирных собраний – здесь требуется иметь такие же платежные соглашения (по тем же самым ценам), но до момента подачи соответствующей заявки (!?).

Это указывает на очевидные целенаправленные препятствия в реализации права со стороны представителей идеологических отделов исполкомов, которые вполне сознательно и осмысленно, намеренно нарушают конституционные нормы и международные стандарты права в области гражданских прав и свобод – делают это скоординированно и организовано с превышением властных должностных полномочий(!). И за это никто не несёт никакой ответственности по закону!

Исходя из отмеченного, имея в виду последние дела и соответствующую дискриминационную практику, думается, что правозащитникам и заявителям мирных собраний в Беларуси, которых заставляют сегодня отказываться от данных им Конституцией гарантий через введение обязанности заключать подобные принудительные (а значит не имеющие юридической силы) платежные соглашения с бюджетными учреждениями милиции, медиков и камунальщиков – следует ставить вопрос (перед высшими уполномоченными инстанциями, Облисполкомами, ПП НС, Совмином, … другими инстанциями и судами, Верховным и Конституционным) о неправомерности и неисполнимости таких требований, о необходимости отмены их как противоречащих нормам Конституции и международным стандартам права, закрепленным в МПГиПП.

Учитывая подобный негативный опыт, заключение Венецианской Комиссии относительно Закона Республики Беларусь “О массовых мероприятиях”, последние решения КПЧ ООН (“Говша против Беларуси” и др.), в которых непосредственно сказано о необходимости изменения законодательства и правоприменительной практики относительно свободы мирных собраний и высказываний, – стоит в полный голос заявить о необходимости внесения изменений и трактовак в действующий специализированный Закон, в соответствующую практику его применения. Ведь любые положения закона сегодня трактуются и используются властями исключительно с дискриминационно-ограничительных позиций, которые противоречат нормам ГК, Конституции и МПГиПП, абсолютно без учёта существующего позитивного обязанности государства, в соответствии с которым исполкомы обязаны не препятствовать в реализации права, а должны создавать благоприятные условия для реализации гражданами гарантированного им Основным Законом права на свободу мирных собраний, беспрепятственное распространение информации и свободу высказываний.

Аляксей Лапіцкі,
спэцыяльна для
Беларускага Праўнага Парталу,
by.prava-by.info

Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>