2013 10/12

У абласны суд пададзены дзьве прыватныя скаргі, дзе апісаны выпадкі, калі раённы суд не дапамог вырашыць пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй пікетаў. Больш таго – судзьдзі Кастрычніцкага райсуду супярэчаць адно аднаму ў сваіх высновах.

Актывісты спрабуюць дамагчыся ўцямнага адказу ад абласнога суду, якім чынам можна ў рэальнасьці выканаць рашэньне гарвыканкаму “Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску”.

Ужо амаль 4 гады, як у абласным цэнтры не дазволена ніводнай масавай акцыі па ініцыятыве мясцовых дэмакратычных сілаў. Адмовы раённых адміністрацыяў грунтуюцца на рашэньні гарвыканкаму №881, згодна зь якім ад арганізатараў разам з заяўкай на мерапрыемства патрабуюць і дамовы на абслугоўваньне імпрэзаў службамі ЖКГ, міліцыяй і цэнтральнай гарадзкой паліклінікай.

“Але апошнія дзьве структуры – паліклініка і абласная ўправа МУС – не пагаджаюцца на заключэньне дамоваў. Управа МУС паведамляе, што будзе заключаць дамовы толькі пасьля дазволу выканкаму, хаця тыя патрабуюць адваротнага парадку. Мэдыкі спасылаюцца на самыя разнастайныя прычыны – ад сезонных захворваньняў да недахопу брыгадаў хуткай дапамогі, прычым незалежна ад пары году й дня тыдня. Ніводнага разу за амаль 4 гады мы так і не змаглі заключыць дамову на мэдычнае абслугоўваньне”
, – распавядае Аляксей Гаўруцікаў, актывіст па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”.

Пасьля апошняй забароны на правядзеньне пікету ў Дзень правоў чалавека актывісты вырашылі падаць у суд скаргі на дзеяньні службовых асобаў – кіраўнікоў установаў, якія не пагадзіліся заключаць дамовы на абслугоўваньне акцыяў. Аднак судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алена Папкова адмовілася распачынаць справы па адміністратыўна-праўных адносінах: яна вынесла вызначэньне, што актывістам варта зьвяртацца ў суд на іншых падставах. А менавіта – прасіць суд змусіць арганізацыі да заключэньня дамоваў.

“Гэтым шляхам мы ўжо хадзілі ўвесну, і нам патлумачылі, што суд не можа змусіць да заключэньня дамоваў ні мэдыкаў, ні міліцыю! Таму мы сабралі разам пастановы судоў з супрацьлеглымі высновамі ды накіравалі ўсё гэта ў абласны суд. Няхай там падумаюць і адкажуць: катораму судзьдзі мы мусім верыць, і якім чынам скардзіцца ў суд, калі з намі не заключаюць дамовы, а мы не можам праз гэта рэалізаваць сваё права на арганізацыю масавых акцыяў”
, – кажа А.Гаўруцікаў.

Яшчэ ўвесну гэтага году спадар Гаўруцікаў разам з каардынатарам Руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці Хрыстафорам Жаляпавым спрабавалі названыя вышэй структуры змусіць да заключэньня дамоваў праз суд.15 сакавіка судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ігар Рымша вырашыў, што прымусіць гарадзкую паліклініку заключыць дамову немагчыма, і што нязгода заключыць дамову на абслугоўваньне – гэта права адміністрацыі дзяржаўных установаў. Хаця яны дакладна пералічаныя ў рашэньні гарвыканкаму №881 у якасьці адказных за абслугоўваньне масавых акцыяў.

Зьвяртаючыся ў абласны суд, актывісты спрабуюць абскардзіць дзеяньні адказных асобаў наконт незаключэньня дамоваў на абслугоўваньне акцыяў. Хаця, па вялікім рахунку, справа ў чыноўніках: прыняўшы рашэньне №881, віцебскі гарвыканкам зрабіў немагчымым выкананьне закону аб арганізацыі вулічных мерапрыемстваў. Ён паставіў жыхароў Віцебску ў такія ўмовы, што яны не могуць выканаць і рашэньне мясцовых уладаў, і скарыстацца сваім правам на публічнае выказваньне думак, меркаваньняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебские активисты обратились в областной суд с нерешённым вопросом о пикетах

В областной суд подано две частные жалобы, где описаны случаи, когда районный суд не помог решить вопросы, связанные с организацией пикетов. Более того – судьи Октябрьского райсуда противоречат друг другу в своих выводах. Активисты пытаются добиться вразумительного ответа от областного суда, каким образом можно в реальности выполнить решение горисполкома «Об организации массовых мероприятий в г. Витебске”.

Уже почти 4 года, как в областном центре не позволено ни одной массовой акции по инициативе местных демократических сил. Отказы районных администраций основываются на решении горисполкома № 881, согласно которому от организаторов вместе с заявкой на мероприятие требуют и договора на обслуживание мероприятий службами ЖКХ, милицией и центральной городской поликлиникой.

“Но последние две структуры – поликлиника и областное управление МВД – не соглашаются на заключения договоров. Управление МВД сообщает, что будет заключать договора только после разрешения исполкома, хотя те требуют обратного порядка. Медики ссылаются на самые разнообразные причины – от сезонных заболеваний до нехватки бригад скорой помощи, причём независимо от времени года и дня недели. Ни разу за почти 4 года мы так и не смогли заключить договор на медицинское обслуживание”, – рассказывает Алексей Гаврутиков, активист по созданию социал-демократической партии “Народная Грамада”.

После последнего запрета на проведение пикета в День прав человека активисты решили подать в суд жалобы на действия должностных лиц – руководителей учреждений, которые не согласились заключать договоры на обслуживание акций. Однако судья Октябрьского райсуда Елена Попкова отказалась возбуждать дела по административно-правовых отношениях: она вынесла определение, что активистам следует обращаться в суд на других основаниях. А именно – просить суд заставить организации к заключению договоров.

“Этим путём мы уже ходили весной, и нам объяснили, что суд не может принудить к заключению договоров ни медиков, ни милицию! Поэтому мы собрали вместе постановления судов с противоположными выводами и направили всё это в областной суд. Пусть там подумают и ответят: которому из судей мы должны верить, и каким образом жаловаться в суд, если с нами не заключают договора, а мы не можем через это реализовать своё право на организацию массовых акций”
, – говорит А.Гаврутиков.

Ещё весной этого года господин Гаврутиков вместе с координатором Движения “За свободу” по Витебской области Христофором Желяповым пытались указанные выше структуры принудить к заключению договоров через суд. 15 марта судья Октябрьского райсуда Игорь Римша решил, что заставит городскую поликлинику заключить договор невозможно, и что несогласие заключить договор на обслуживание – это право администрации государственных учреждений. Хотя они точно перечислены в решении горисполкома №881 в качестве ответственных за обслуживание массовых акций.

Обращаясь в областной суд, активисты пытаются обжаловать действия должностных лиц по поводу незаключения договоров на обслуживание акций. Хотя, по большому счету, дело в чиновниках: приняв решение №881, витебский горисполком сделал невозможным выполнение закона об организации уличных мероприятий. Он поставил жителей Витебска в такие условия, что они не могут выполнить и решение местных властей, и воспользоваться своим правом на публичное высказывание, выражение мнений.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>