Не забірай жыцьцё!
2013 11/12

29 лістападу 2013 Камітэтам ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах па выніках разгляду 4, 5, 6 пэрыядычных справаздачаў Рэспублікі Беларусь аб выкананьні Міжнароднага пакту аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах былі прынятыя заключныя заўвагі.

Камітэтам была станоўча адзначана ратыфікацыя (і)альбо далучэньне Рэспублікі Беларусь да шырокага пераліку дакумэнтаў па правах чалавека з моманту апошняга дыялёгу з дзяржавай у 1996 годзе.

Разам з тым, Камітэт выказаў заклапочанасьць у дачыненьні да незабесьпячэньня незалежнасьці судовае ўлады ад выканаўчай, а таксама непрымяненьня палажэньняў Пакту ў нацыянальных судах. Камітэтам адзначаны неабходнасьць ўстановы ў Рэспубліцы Беларусь інстытуту амбудсмэну, прыняцьцё мераў па скасаваньня ўсіх формаў дыскрымінацыі, забесьпячэньня доступу да занятасьці асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі, ліквідацыі гендэрнай няроўнасьці, істотнага скарачэньня ўжываньня кантрактнай формы найму, увядзеньне забароны прымусовай працы асобаў, пазбаўленых свабоды, а таксама тых, якія пакутуюць ад алькагольнай, наркатычнай залежнасьці, якія зьмяшчаюцца ў ЛПП.

Камітэт зьвярнуў увагу на неправамернасьць палажэньняў Дэкрэта Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 9 ад 2012/12/07 «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці”, Дэкрэта Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24.11.2006 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Асобна адзначаная адсутнасьць доступу сацыяльна неабароненых групаў да сацыяльнага жыльля, рост распаўсюджваньня ВІЧ/СНІД, тэндэнцыя павелічэньня алькагольнай і табаказалежнасьці насельніцтва, рост выпадкаў туберкулёзу, нізкі ўзровень адукацыі народа рому.

Камітэт асабліва падкрэсліў абмежаваньне выкарыстання беларускай мовы ў сыстэме адукацыі й культурнага жыцьця Рэспублікі Беларусь, у тым ліку абмежаваньні ўсебаковага ўдзелу ў культурным жыцьці асобаў, якія прапагандуюць выкарыстаньне беларускай мовы і непасрэдна ўжываюць яе пры арганізацыі культурных мерапрыемстваў.

Камітэт зьвярнуў увагу на неабходнасьць прыняцьця мераў па ліквідацыі праблемаў, адзначаных у заўвагах, справаздачу аб выкананьні якіх Рэспубліка Беларусь будзе павінна прадставіць да 30 лістапада 2018 году.

З поўным тэкстам заключных заўвагаў Камітэту ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ад 2013/11/29 можна азнаёміцца ​​тут (анг.).

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитетом ООН принял замечания в отношении Беларуси

29 ноября 2013 года Комитетом ООН по экономическим, социальным и культурным правам по итогам рассмотрения 4, 5, 6 периодических отчетов Республики Беларусь о выполнении Международного пакта об экономических, социальных и культурных правах были приняты заключительные замечания. Комитетом была положительно отмечена ратификация (и) или присоединение Республики Беларусь к широкому перечню документов по правам человека с момента последнего диалога с государством в 1996 году.

Вместе с тем, Комитет выразил озабоченность в отношении необеспечения независимости судебной власти от исполнительной, а также неприменения положений Пакта в национальных судах. Комитетом отмечена необходимость учреждения в Республике Беларусь института омбудсмена, принятие мер по упразднению всех форм дискриминации, обеспечения доступа к занятости лиц с ограниченными возможностями, устранения гендерного неравенства, существенного сокращения применения контрактной формы найма, введение запрета принудительного труда лиц, лишенных свободы, а также страдающих алкогольной, наркотической зависимостью, содержащихся в ЛТП.

Комитет указал на неправомерность положений Декрета Президента Республики Беларусь № 9 от 07.12.2012 «О дополнительных мерах по развитию деревообрабатывающей промышленности», Декрета Президента Республики Беларусь № 18 от 24.11.2006 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях». Отдельно отмечены отсутствие доступа социально незащищенных групп к социальному жилью, рост распространения ВИЧ/СПИД, тенденция увеличения алкогольной и тобакозависимости населения, рост случаев туберкулеза, низкий уровень образования народа рома.

Комитет особо подчеркнул ограничение использования беларуского языка в системе образования и культурной жизни Республики Беларусь, в том числе ограничения всестороннего участия в культурной жизни лиц, пропагандирующих использование белорусского языка, и непосредственно применяющих его при организации культурных мероприятий.

Комитет указал на необходимость принятия мер по устранению проблем, отмеченных в представленных замечаниях, отчёт о выполнении которых Республика Беларусь будет должна представить до 30 ноября 2018 года.

С полным текстом заключительных замечаний Комитета ООН по экономическим, социальным и культурным правам от 29.11.2013 можно ознакомиться здесь (англ.)

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>