Не забірай жыцьцё!
2013 10/12

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка, Гомель

У агульнай складанасьці з пачатку года Цэнтар стратэгічнае цяжбы распачаў 24 новых стратэгічных справаў, у Камітэт ААН па правах чалавека накіравана 14 паведамленьняў, тры зь якіх ужо прайшлі рэгістрацыю і накіраваныя ўраду Беларусі для камэнтару.

На працягу года ў Жэнэве прыняты 4 новыя рашэньні па скаргах грамадзянаў, падрыхтаваных з удзелам і дапамогаю Цэнтру, у якіх усталяваныя парушэньні з боку дзяржавы тых ці іншых правоў беларускіх грамадзянаў.

Арганізацыя праводзіць таксама адукацыйныя ды іншыя мерапрыемствы. З пачатку года праведзена 2 сэмінары на тэму “Стратэгічныя цяжбы у дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў”, адзін зь якіх прайшоў у Польшы і па сваёй сутнасьці зьяўляўся міжнародным.

Паводле кіраўніка Цэнтру, юрыста Леаніда Судаленка:

“У Гомельскім рэгіёне, як і ва ўсёй краіне ў цэлым, шмат парушэньняў правоў грамадзянаў. Аднавіць парушанае права ў беларускіх судах практычна немагчыма, асабліва калі гэта тычыцца грамадзянскіх ды палітычных правоў. У прыватнасьці, такіх, як права на свабоду выказваньня сваіх меркаваньняў, права на мірныя сходы, права на незалежны суд, права на распаўсюд інфармацыі. Практычна нельга абараніцца і ад дыскрымінацыі паводле палітычных матываў”.

Другі прадстаўнік, каардынатар праграмаў Цэнтру Васіль Палякоў лічыць:

“Цяперашняя праца Цэнтру скіраваная на будучыню. Сёньня мы больш працуем, па-першае, на пэрспэктыву, а па-другое, працуем над тым, каб мяняць правасьвядомасьць судзьдзяў, адвакатаў, чыноўнікаў. Адна справа, калі мы кажам, што парушана нацыянальнае заканадаўства і зусім іншая справа, калі мы спасылаемся на міжнародныя нормы, на практыку Камітэту ААН, Эўрапейскага суду. Яны бачаць, што праўда і перавага на нашым баку, што гэтыя нормы немагчыма парушаць”.

Студзень

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы ў судзе Цэнтральнага раёну распачатая стратэгічная цяжба з нагоды забароны Гомельскім гарвыканкамам 19 пікетаў, якія планавалі правесьці актывісты Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) 19 сьнежня 2012 году пад лёзунгам «Выкралі выбары, каб прадаць краіну». Па ўсіх выпадках забароны мірных сходаў плянуецца падача ад імя Натальлі Шчукінай калектыўнай скаргі у Камітэт па правах чалавека ААН.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы распачата стратэгічная цяжба старшынём Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімерам Сякеркам. Ён праз суд Цэнтральнага раёну Гомеля патрабуе прызнаць дзеяньні памежнікаў, якія зьнялі яго зь цягніку, неправамоцнымі й абавязаць вайсковую частку № 1242 дзяржаўнага памежнага камітэту прадставіць інфармацыю аб парадку ды праўных падставах ўнясеньня яго ў «сьпісачныя базы дадзеных», а таксама аб парадку і праўных падставах выключэньня з тых базаў.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька накіраваў скаргу ў Менскі гарадзкі суд на рашэньне суду Савецкага раёну. Скарга ў Менскі гарадзкі суд Лябедзька падрыхтованая з дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы. Палітык быў аштрафаваны на тры базавыя велічыні за ўдзел у «несанкцыянаваным вулічным пікетаваньні», падчас якога «раздаваў мінакам ўлёткі».

Люты

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу кіраўніка раённага адзьдзяленьня партыі “Справядлівы сьвет” Валеры Рыбчанка са Жлобіна на забарону правядзеньня пікетаў у 2012 годзе. Мэтадычную дапамогу по гэтай справе аказвае Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы. Гэта ўжо 152 скарга зь Беларусі, зарэгістраваная ў ААН.

Судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка адмовіла ў задавальненьні скаргі гомельскіх актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), якім 19 сьнежня мінулага году было адмоўлена ў 19-ці заяўленых у розных месцах абласнога цэнтру мірных сходах у выглядзе пікетаў. Інтарэсы заяўнікоў у судзе прадстаўляў кіраўнік Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка.

Цэнтар стратэгічнае цяжбы заняўся справаю пэнсыянэра з Гомелю Уладзімера Корабава, які стаў ахвяраю банкаўскіх ашуканцаў. Выкарыстоўваючы давер і пашпарт пажылога чалавека, зламысьнікі аформілі на яго імя таварны крэдыт у МТБанку на суму звыш 9 мл. рублёў. У выніку ашуканцы былі выяўленыя міліцыяй.

Сакавік

Кіраўнік Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка разам з прадстаўніком у рэгіёне праваабарончага Цэнтру “Вясна” Анатолем Паплаўным зьвярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды забароны Гомельскім гарвыканкамам правесьці у Гомелі ў Дзень Волі 25 сакавіка 2012 году пікету.

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадзе з дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы падала ў Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на забарону ёй сумесна зь іншымі правесьці ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага году пікету ў падтрымку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы ў суд Цэнтральнага раёну зьвярнуліся дэмакратычныя актывісты Кастусь Жукоўскі і Зьміцер Карашкоў, якім Гомельскі гарвыканкам адмовіў ў правядзеньні пікетаў “Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі” і “Супраць алькагалізацыі насельніцтва”. Па сваёй сутнасьці гэтыя скаргі зьяўляюцца стратэгічнымі – накіраванымі на зьмяненьне сытуацыі вакол правядзеньня ў Гомелі масавых мерапрыемстваў.

Красавік

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля пачаўся разгляд зыскавых патрабаваньняў кіраўніка Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леаніда Судаленкі да дзяржаўнага казначэйства аб спагнаньні маральнай шкоды з нагоды невыкананьня дзяржаваю рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбыу Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся грамадзкі актывіст Уладзімер Шыцікаў на забарону яму сумесна з іншымі правесьці ў абласным цэнтры 15 мая мінулага году пікетаў у гадавіну зьнікненьня экс-міністра МУС, генэрала Юрыя Захаранкі.

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга каардынатара моладзевай сеткі прафсоюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэя Стрыжака, які скардзіцца на чыноўнікаў Рэчыцы пра забарону ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня минулага году пікету аб стане незалежнага прафсаюзнага руху ў краіне. Гэта ўжо 151 скарга зь Беларусі, зарэгістраваная ў ААН.

Май

Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы атрымаў з Жэнэвы паведамленьне аб тым, што Камітэт па правах чалавека прыняў рашэньне па скарзе гомельскага актывіста Андрэя Аляшкевіча, які распаўсюджваў у 2008 годзе ўлёткі пра сустрэчу былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Акрамя прызнаньня парушэньня з боку дзяржавы ягонага права на распаўсюд інфармацыі Камітэт ААН рэкамэндуе краіне зьмяніць нацыянальнае заканадаўства і практыку ягонага прымяненьня такім чынам, каб не парушаліся правы грамадзянаў.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы ў Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся прадстаўнік у рэгіёне прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў на забарону яму сумесна зь іншымі правесьці ў абласным цэнтры 7 кастрычніка мінулага году пікет з нагоды Сусьветнага дню дзеяньня прафсаюзаў за годную працу.

У суд Цэнтральнага раёну Гомеля пададзена калектыўная скарга на дзеяньні (бяздзейнасьць) гарадзкіх чыноўнікаў, забараніўшых у абласным цэнтры дваццаць пікетаў, якія заявілі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) ў чарговую гадавіну зьнікненьня свайго земляка, экс-міністра МУС, генэрала Юрыя Захаранкі. Па ўсіх выпадках забароны мірных сходаў плануецца падача ад імя Зінаіды Шумілінай калектыўнай скаргі у Камітэт па правах чалавека ААН.

Чэрвень

З дапамогаю Цэнтра стратэгічнае цяжбы у Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка. Ён ставіць пытаньне аб парушэньні права на свабоду правядзеньня мірнага сходу і на свабоду выказваньня меркаваньня з нагоды забароны Гомельскім гарвыканкамам летам 2012 году пікету.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы у Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся Уладзімер Шыцікаў, які лічыць, што беларускія ўлады, перасьледваючы яго за ўскладаньне кветак у абласным цэнтры ў Дзень Волі 25 сакавіка бягучага году на месцы, дзе жыла сябра Ўраду БНР Палута Бадунова, парушылі права на свабоду выказваньня меркаваньня і мірных сходаў.

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля пакінуў без задавальненьня скаргу Гомельскай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на дзеяньні гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 траўня бягучага году. З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы па гэтай справе распачата стартэгічная цяжба.

Ліпень

З дапамогаю Цэнтра стратэгічнае цяжбы у Камітэт па правах чалавека ААН ад свайго імя, а таксама ад імя іншых, каля двух дзесяткаў чалавек зьвярнулася Натальля Шчукіна аб парушэньні іхных правоў на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў.

Асуджаны да сьмяротнага пакараньня гамельчук Аляксандр Груноў праз адваката перадаў даверанасьць кіраўніку Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леаніду Судаленкі на права прадстаўленьня ад ягонага імя скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У Гомельскі гарвыканкам пададзена калектыўная заяўка на правядзеньне 4 жніўня ў абласным цэнтры вулічнага шэсьця ў падтрымку палітычна зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Арганізатарамі выступілі вядомы грамадзкі ды палітычны дзеяч, кандыдат тэхнічных навук, народны экс-дэпутат, намесьнік старшыні Савета Саюза СССР Юры Варонежцаў, а таксама кіраўнік Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка і прадстаўнік ПЦ “Вясна” у рэгіёне Анатоль Паплаўны.

Жнівень

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гарадзенскага актывіста Віталя Лапасава, якога ўлады пакаралі буйным адміністрацыйным штрафам за ўдзел 27 кастрычніка мінулага году ў несанкцыянаванам масавым мерапрыемстве ў вёсцы Якушоўка, Сьвіслацкага раёну, прысьвечанаму ўшанаваньню ўдзельнікаў паўстаньня 1863 году. Мэтадычную дапамогу ў падрыхтоўцы скаргі аказваў Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы. Гэта ўжо 153 скарга з Беларусі, зарэгістраваная ў ААН.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы прадстаўнік незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) па Гомельскай вобласьці Віктар Казлоў і сябра Рады прафсаюзу Анатоль Паплаўны падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне ў абласным цэнтры шэсьця, у ходзе якога плянавалася выказаць прафсаюзны пратэст супраць пастановы Саўміну, згодна зь якой выплаты па бальнічных лістах прыкметна зьнізяцца.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу кіраўніка Жлобінскага раённага адзьдзяленьня партыі левых “Справядлівы сьвет” Валерыя Рыбчанкі на яго незаконны арышт у ліпені 2011 году. Мэтадычную дапамогу ў падрыхтоўцы скаргі аказваў Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы.

Верасень

Прадстаўнік Цэнтру стратэгічнае цяжбы Васіль Палякоў зьвярнуўся з скаргаю у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён лічыць, што беларускія ўлады, перасьледваючы яго за ўскладаньне кветак у абласным цэнтры ў Дзень Волі 25 сакавіка бягучага году на месцы, дзе жыла сябра Ўраду БНР Палута Бадунова, парушылі права на свабоду выказваньня меркаваньня і мірных сходаў.

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прыняла зьмены ў адміністратыўнае заканадаўства, дзе ўлічыла заўвагі Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы. Раней артыкул пра тэрміны адміністратыўнага затрыманьня фізічных асобаў утрымоўваў такі дыскрэдытуючы тэрмін, як “фізічная асоба, якая ўчыніла правапарушэньне”. Цяпер гэтая норма гучыць як “фізічная асоба, якой у віну ставіцца здзяйсненьне правапарушэньня”.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы грамадзкі дзеяч Уладзімер Кацора даслаў заяву пракурору Гомельскай вобласьці і начальніку УУС Гомельскага аблвыканкаму аб зьдзяйсьненьні супрацоўнікамі міліцыі крымінальнага злачынства. Па дарозе Гомель-Менск супрацоўнікі ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму дагналі прыватны мікрааўтобус і затрымалі дэлегатаў рэспубліканскай Канфэрэнцыі па стварэньні кааліцыі “За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцьця”.

Кастрычнік

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы ў Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка. Ён хоча атрымаць інфармацыю аб прычынах знаходжаньня асабістых дадзеных у «сьпісачных базах дадзеных па даручэньні праваахоўных ворганаў».

Па скарзе, складзенай Гомельскім Цэнтрам стратэгічнае цяжбы судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду разгледзела прыватную скаргу грамадзкай актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай, адмяніўшы вызначэньне раённага суду, які адмовіў ёй ва ўзбуджэньні справы аб забароне мясцовымі чыноўнікамі мірнага сходу.

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы ў Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ён лічыць, што беларускі ўрад, забараніўшы пікет па праблеме зносу ў цэнтры Гомеля ўнікальнай драўлянай забудовы, парушыў ягонае права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказваньня меркаваньня (артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Лістапад

Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы атрымаў з Жэнэвы паведамленьне аб прыняцьці Камітэтам па правах чалавека ААН рашэньня пра скаргах актывіста Руху «За свабоду!» і АГП Аляксандра Процка і Андрэя Толчына. Міжнародная структура прызнала, што беларускія ўлады парушылі права на свабоду выказваньня меркаваньня. Камітэт ААН раіць беларускаму ўраду сплаціць ахвярам выдаткі й маральную шкоду, аднавіць іхныя правы, а таксама прывесьці Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку ягонага прымяненьня ў адпаведнасьць зь міжнародным абавязкам.

У Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы прайшоў круглы стол “Стратэгічная цяжба як мэтад праваабароны”. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі асаблівасьці стратэгічнай цяжбы, разгледзелі найбольш пасьпяховыя прыклады вядзеньня стратэгічных справаў, калі праваабаронцы з дапамогаю судовых рашэньняў дамагаліся сыстэмных зьменаў у праўнай, сацыяльнай ці палітычнай сфэры той ці іншай краіны.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы мір” Уладзімера Сякеркі на правядзеньне мірнага сходу, забараніўшы ў сьнежні 2007 году правесьці ў Гомелі мітынг у знак нязгоды з адменай ільготаў усяму насельніцтву краіны. Справу ў нацыянальных судах і ў ААН вёў Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы.

Снежань

З дапамогаю Цэнтру стратэгічнае цяжбы грамадзкі актывіст Уладзімір Кацора дамогся ўзбуджэньня справы ў судзе Рэчыцкага раёну аб адмове Сьледчым камітэтам узбудзіць крымінальную справу супраць інспэктараў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму пра ўцягваньне супрацоўнікаў ДАІ да палітычнага перасьледу апанэнтаў дзеючай улады.

Цэнтар стратэгічнае цяжбы дапамог скласьці адпаведную заяўку ў Гомельскі гарвыканкам актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарду Нелюбовічу з мэтаю “салідарнасьці з украінскім народам у ягоным імкненьні жыць у Эўразьвязе” правесьці 21 сьнежня вулічнае шэсьце па вуліцы Савецкай абласнога цэнтру ад плошчы Леніна да ўнівермагу “Гомель”.

Цэнтар стратэгічнае цяжбы дапамагае актывісту Уладзімеру Шыцікаву абскардзіць пастанову суду Навабеліцкага раёну Гомеля аб штрафу ў памеры 20 базавых адзінак за ягоны ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсыяў, якая прайшла ў Гомелі 3 лістападу.

Даведка: Цэнтар стратэгічнае цяжбы, які ўзначальваюць юрыст ды праваабаронца Леанід Судаленка ды грамадзкі й палітычны актывіст Васіль Палякоў, дзейнічае у Гомелі цягам шасьці апошніх гадоў. Цэнтар дапамагае беларускім грамадзянам адстойваць свае грамадзянскія ды палітычныя правы як унутры краіны, гэтак і ў міжнародных структурах. Цягам дзейнасьці Цэнтру атрымана 17 перамогаў у Камітэце па правах чалавека на карысьць грамадзкіх ды палітычных актывістаў, акрамя таго тут зарэгістраваны ды чакаюць разгляду яшчэ звыш 40 індывідуальных паведамленьняў беларускіх грамадзянаў, падрыхтаваных з удзелам і дапамогаю Цэнтру. У 2012 годзе да дзейнасьці Цэнтру далучыліся прадстаўнікі Берасьцейскага, Гарадзенскага ды Віцебскага, а ў 2013 годзе Магілёўскага рэгіёнаў краіны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В День прав человека Гомельский Центр стратегической тяжбы подвел итоги года

В общей сложности с начала года Центр стратегической тяжбы начал 24 новых стратегических дела, в Комитет ООН по правам человека направлено 14 сообщений, три из которых уже прошли регистрацию и направлены правительству Беларуси для комментария. В течение года в Женеве принято 4 новых решения по жалобам граждан, подготовленных с участием и помощью Центра, в которых установлены нарушения со стороны государства тех или иных прав белорусских граждан.

Организация проводит также образовательные и другие мероприятия. С начала года проведено 2 семинара на тему “Стратегические тяжбы в деятельности правозащитных организаций”, один из которых прошёл в Польше и по своей сути являлся международным.

По словам руководителя Центра, юриста Леонида Судаленко:

“В Гомельском регионе, как и во всей стране в целом, много нарушений прав граждан. Восстановить нарушенное право в белорусских судах практически невозможно, особенно если это касается гражданских и политических прав. В частности, таких, как право на свободу выражения своих мнений, право на мирные собрания, право на независимый суд, право на распространение информации. Практически нельзя защититься и от дискриминации по политическим мотивам”.

Второй представитель, координатор программ Центра Василий Поляков считает:

“Нынешняя работа Центра направлена ​​на будущее. Сегодня мы больше работаем, во-первых, на перспективу, а во-вторых, работаем над тем, чтобы менять правосознание судей, адвокатов, чиновников. Одно дело, когда мы говорим, что нарушено национальное законодательство и совсем другое дело, когда мы ссылаемся на международные нормы, на практику Комитета ООН, Европейского суда. Они видят, что правда и преимущество на нашей стороне, что эти нормы невозможно нарушать”.

Январь

С помощью Центра стратегической тяжбы в суде Центрального района возбуждено стратегическая тяжба по поводу запрета Гомельским горисполкомом 19 пикетов, которые планировали провести активисты Гомельской областной организации Объединенной гражданской партии (ОГП) 19 декабря 2012 года под лозунгом «Украли выборы, чтобы продать страну». По всем случаям запрета мирных собраний планируется подача от имени Натальи Щукиной коллективной жалобы в Комитет по правам человека ООН.

С помощью Центра стратегических тяжб возбуждено стратегическая тяжба председателем Гомельской областной организации Белорусской партии левых «Справедливый мир» Владимиром Сякеркой. Он через суд Центрального района Гомеля требует признать действия пограничников, которые ссодили его с поезда, неправомерными и обязать военную часть №1242 государственного пограничного комитета представить информацию о порядке и правовых основаниях внесения его в «списочной базы данных», а также о порядке и правовых основаниях исключения из тех баз.

Председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько направил жалобу в Минский городской суд на решение суда Советского района. Жалоба в Минский городской суд Лебедько падрыхтована с помощью Центра стратегических тяжб. Политик был оштрафован на три базовые величины за участие в «несанкционированном уличном пикетировании», во время которого «раздавал мимо проходят гражданам листовки».

Февраль

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу главы районного отделения партии «Справедливый мир» Валерий Рыбченко из Жлобина на запрет праведения пикетов в 2012 году. Методическую помощь по данному делу оказывает Гомельский Центр стратегической тяжбы. Это уже 152 жалобы из Беларуси, зарегистрированных в ООН.

Судья суда Центрального района Гомеля Марина Домненко отказала в удовлетворении жалобы гомельских активистов Объединенной гражданской партии (ОГП), которым 19 декабря прошлого года было отказано в 19-ти заявленных в разных местах областного центра мирных собраниях в виде пикетов. Интересы заявителей в суде представлял руководитель Центра стратегического тяжбы Леонид Судаленко.

Центр стратегической тяжбы занялся делом пенсионера из Гомеля Владимира Коробова, который стал жертвой банковских мошенников. Используя доверие и паспорт пожилого человека, злоумышленники оформили на его имя товарный кредит в МТБанку на сумму свыше 9 мл. рублей. В результате мошенники были обнаружены милицией.

Март

Руководитель Центра стратегической тяжбы Леонид Судаленко вместе с представителем в регионе правозащитного центра «Весна» Анатолием Поплавным обратились в Комитет по правам человека ООН по поводу запрета Гомельским горисполкомом проведения в Гомеле в День Воли 25 марта 2012 года пикета.

Бывший председатель Гомельского горисполкома Светлана Гольдаде с помощью Центра стратегических тяжб подала в Комитет по правам человека ООН жалобу на запрет ей совместно с другими провести в областном центре 4 августа прошлого года пикет в поддержку заключенного правозащитника Алеся Беляцкого.

С помощью Центра стратегической тяжбы в суд Центрального района обратились демократические активисты Константин Жуковский и Дмитрий Корешков, которым Гомельский горисполком отказал в проведении пикетов “Гомельский горисполком! Прочь от истории” и “Против алкоголизации населения”. По своей сути эти жалобы являются стратегическими – направленными на изменения ситуации вокруг проведения в Гомеле массовых мероприятий.

Апрель

В суде Центрального района Гомеля началось рассмотрение исковых требований главы Центра стратегических тяжб Леонида Судаленко государственному казначейству о взыскании морального вреда в связи с невыполнением государством Данного решения Комитета по правам человека ООН.

С помощью Центра стратегической тяжбы в Комитет по правам человека ООН обратился активист Владимир Шитиков на запрет ему совместно с другими провести в областном центре 15 мая прошлого года пикетов в годовщину исчезновения экс-министра МВД, генерала Юрия Захаренко.

В Комитете по правам человека ООН зарегистрирована жалоба координатора молодежной сети профсоюз радиоэлектронной промышленности (РЭП) Андрея Стрижака, который жалуется на чиновников Речици о запрете в День независимости 3 июля прошедшего года пикета о положении независимого профсоюзного движения в стране. Это уже 151 жалоба из Беларуси, зарегистрированая в ООН.

Май

Гомельский Центр стратегической тяжбы получил из Женевы сообщение о том, что Комитет по правам человека принял решение по жалобе гомельского активиста Андрея Алешкевича, который распространял в 2008 году листовки о встрече бывшего кандидата в президенты Александра Милинкевича. Кроме признания нарушения со стороны государства его право на распространение информации Комитет ООН рекомендует стране изменить национальное  законодательство и практику его применения таким образом, чтобы не нарушались права граждан.

С помощью Центра стратегических тяжб в Комитет по правам человека ООН обратился представитель в регионе профсоюза РЭП Виктор Козлов на запрет ему совместно с другими провести в областном центре 7 октября прошлого года пикет по случаю Всемирного дня действия профсоюзов за достойный труд.

В суд Центрального района Гомеля подана коллективная жалоба на действия (бездействие) городских чиновников, запретив в областном центре двадцать пикетов, которые заявили активисты Объединенной гражданской партии (ОГП) в очередную годовщину исчезновения своего земляка, экс-министра МВД, генерала Юрия Захаренко. По всем случаям запрета мирных собраний планируется подача от имени Зинаиды Шумилиной коллективной жалобы в Комитет по правам человека ООН.

Июнь

С помощью Центра стратегической тяжбы в Комитет по правам человека ООН обратился председатель Гомельской областной организации Белорусского партии левых «Справедливый мир» Владимир Сякерка. Он ставит вопрос о нарушении права на свободу проведения мирного собрания и на свободу выражения мнения по поводу запрета Гомельским горисполкомом летом 2012 года пикета.

С помощью Центра стратегической тяжбы в Комитет по правам человека ООН обратился Владимир Шитиков, который считает, что белорусские власти, преследуя его за возложение цветов в областном центре в День Воли 25 марта текущего года на месте, где жила член Правительства БНР Палута Бодунова, нарушили права на свободу выражения мнения и мирных собраний.

Суд Центрального района Гомеля оставил без удовлетворения жалобу Гомельской организации Белорусского партии левых «Справедливый мир» на действия горисполкома по запрещению митинга 1 мая текущего года. С помощью Центра стратегической тяжбы по этому делу начата стратегическая тяжба.

Июля

С помощью Центра стратегической тяжбы в Комитет по правам человека ООН от своего имени, а также от имени других около двух десятков человек обратилась Наталья Щукина о нарушении их прав на свободу мирных собраний и выражение мнений.

Приговоренный к смертной казни гомельчанин Александр Грунов через адвоката передал доверенность руководителю Центра стратегической тяжбы Леониду Судаленко на право представления от его имени жалобы в Комитет по правам человека ООН.

В Гомельский горисполком подана коллективная заявка на проведение 4 августа в областном центре уличного шествия в поддержку политически заключенного правозащитника Алеся Беляцкого. Организаторами выступили известный общественный и политический деятель, кандидат технических наук, народный экс-депутат, заместитель председателя Совета Союза СССР Юрий Воронежцев, а также руководитель Центра стратегической тяжбы Леонид Судаленко и представитель ПЦ “Вясна” в регионе Анатолий Поплавный.

Август

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу гродненского активиста Виталия Лапасава, которого власти наказали крупным административным штрафом за участие 27 октября прошлого года в несанкционированном массовом мероприятии в деревне Якушовка, Свислочского района, посвящённом чествованию участников восстания 1863 года. Методическую помощь в подготовке жалобы оказывал Гомельский Центр стратегической тяжбы. Это уже 153 жалоба из Беларуси, зарегистрированная в ООН.

С помощью Центра стратегической тяжбы представитель независимого профсоюза работников радиоэлектронной промышленности ( РЭП) по Гомельской области Виктор Козлов и член Совета профсоюза Анатолий Поплавный подали в горисполком заявку на проведение в областном центре шествия, в ходе которого планировалось выразить профсоюзный протест против постановления Совмина, согласно которой выплаты по больничным листам заметно снизятся.

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу руководителя Жлобинского районного отделения партии левых “Справедливый мир” Валерия Рыбченко на его незаконный арест в июле 2011 года. Методическую помощь в подготовке жалобы оказывал Гомельский Центр стратегической тяжбы.

Сентября

Представитель Центра стратегической тяжбы Василий Поляков обратился с жалобой в Комитет по правам человека ООН. Он считает, что белорусские власти, преследуя его за возложение цветов в областном центре в День Воли 25 марта текущего года на месте, где жила член Правительства БНР Палута Бодунова, нарушили право на свободу выражения мнения и мирных собраний.

Палата представителей Национального собрания приняла изменения в административное законодательство, где учла замечания Гомельского Центра стратегической тяжбы. Ранее статья о сроках административного задержания физических лиц содержала такой дискредитирующий термин, как “физическое лицо, совершившее правонарушение”. Сейчас эта норма звучит как “физическое лицо, которому в вину ставится совершение правонарушения”.

С помощью Центра стратегических тяжб общественный деятель Владимир Кацора направил заявление прокурору Гомельской области и начальнику УВД Гомельского облисполкома о совершении сотрудниками милиции уголовного преступления. По дороге Гомель-Минск сотрудники ГАИ УВД Гомельского облисполкома догнали частный микроавтобус и задержали делегатов республиканской Конференции по созданию коалиции “За честные, справедливые выборы для лучшей жизни”.

Октябрь

С помощью Центра стратегической тяжбы в Комитет по правам человека ООН обратился председатель Гомельской областной организации Белорусского партии левых «Справедливый мир» Владимир Сякерка. Он хочет получить информацию о причинах нахождения личных данных в «списочной базах данных по поручению правоохранительных органов».

По жалобе, составленной Гомельском Центром стратегической тяжбы судебная коллегия по гражданским делам Гомельского областного суда рассмотрела частную жалобу общественной активистки из Калинкавичем Тамары Зайцевой, отменив определение районного суда, отказавшего ей в возбуждении дела о запрете местными чиновниками мирного собрания.

С помощью Центра стратегической тяжбы в Комитет по правам человека ООН обратился общественный активист Константин Жуковский. Он считает, что белорусское правительство, запретив пикет по проблеме сноса в центре Гомеля уникальной деревянной застройки, нарушил его право на свободу мирных собраний и на свободу выражения мнения (статьи 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах).

Ноябрь

Гомельский Центр стратегической тяжбы получил из Женевы сообщение о принятии Комитетом по правам человека ООН решения о жалобах активиста Движения «За свободу» и ОГП Александра Процко и Андрея Толчина. Международная структура признала, что белорусские власти нарушили право на свободу выражения мнения. Комитет ООН рекомендует белорусскому правительству выплатить жертвам расходы и моральный ущерб , восстановить их права, а также привести Закон о массовых мероприятиях и практику его применения в соответствие с международным обязательством.

В Могилеве с участием представителей Гомельского центра стратегической тяжбы прошёл круглый стол «Стратегическая тяжба как метод правозащиты”. Участники круглого стола обсудили особенности стратегической тяжбы, рассмотрели наиболее успешные примеры ведения стратегических дел, когда правозащитники с помощью судебных решений добивались системных изменений в правовой, социальной или политической сфере той или иной страны.

Комитет по правам человека ООН признал, что белорусские власти нарушили права председателя Гомельской областной организации Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимира Секерки на проведение мирного собрания, запретив в декабре 2007 года провести в Гомеле митинг в знак несогласия с отменой льгот всему населению страны. Дело в национальных судах и в ООН вел Гомельский Центр стратегической тяжбы.

Декабрь

С помощью Центра стратегической тяжбы общественный активист Владимир Кацора добился возбуждения дела в суде Речицкого района об отказе Следственным комитетом возбудить уголовное дело против инспекторов ГАИ УВД Гомельского облисполкома о вовлечение сотрудников ГАИ в политическое преследование оппонентов действующей власти.

Центр стратегической тяжбы помог составить соответствующую заявку в Гомельский горисполком активисту Объединенной гражданской партии (ОГП) Эдуарду Нелюбовичу с целью “солидарности с украинским народом в его стремлении жить в Евросоюзе” провести 21 декабря уличное шествие по улице Советской областного центра от площади Ленина до универмага “Гомель”.

Центр стратегической тяжбы помогает активисту Владимиру Шитикову обжаловать постановление суда Новобелицкого района Гомеля о штрафу в размере 20 базовых величин за его участие в акции памяти жертв сталинских репрессий, которая прошла в Гомеле 3 ноября.

Справка: Центр стратегической тяжбы, который возглавляют юрист и правозащитник Леонид Судаленко и общественный и политический активист Василий Поляков действует в Гомеле в течение шести последних лет. Центр помогает белорусским гражданам отстаивать свои гражданские и политические права как внутри страны, так и в международных структурах. В течение деятельности Центра достигнуто 17 побед в Комитете по правам человека в пользу общественных и политических активистов, кроме того здесь зарегистрированы и ждут рассмотрения ещё свыше 40 индивидуальных сообщений белорусских граждан, подготовленных с участием и при помощи Центра. В 2012 году к деятельности Центра присоединились представители Брестского, Гродненского и Витебского, а в 2013 году Могилевского регионов страны.

Паводле gomelspring.org ,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “У Дзень правоў чалавека Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы падвёў вынікі году”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>