2013 12/12

Старшыня Гомельскага абласнога суду Сяргей Шаўцоў 10 сьнежня правёў у Мазыры прыём грамадзянаў. Гэтай нагодай скарыстаўся мясцовы праваабаронца Уладзімер Целяпун, які задаў старшыні абласнога суду некалькі важных пытаньняў.

Напрыклад, ці дзейнічаюць міжнародныя і канстытуцыйныя нормы ў беларускіх судах і, у прыватнасьці, судах Гомельскай вобласьці?

Прэамбулай да першага пытаньня была інфармацыя пра спробы ў 2011-2012 гадах праваабаронцам выказаць публічна сваё меркаваньне шляхам пікета і ягоныя спробы праз інстанцыі судовай сыстэмы дабіцца рэалізацыі правоў, гарантаваных Канстытуцыяй.

«На шмат якія пытаньні, пазначаныя мной у зысках да Мазырскага райвыканкаму, суды не далі адзнаку дзеяньням Мазырскага РАУС, Цэнтральнай гарадзкой бальніцы, які адмаўляюць ў заключэньні дамоваў, прадугледжаных рашэньнем Мазырскага райвыканкаму. Не дадзена адзнака суду й па не прадстаўленьні інфармацыі гэтымі дзяржаўнымі ворганамі на пытаньне «колькі каштуюць іх паслугі». Судом не дасьледвана – ці падыходзяць тэрыторыі стадыёнаў «Спартак» і «Палессе» для правядзеньня такіх масавых мерапрыемстваў як пікеты, дэманстрацыя і вулічнае шэсьце? Якая можа быць публічнасьць масавага мерапрыемства за плотам стадыёнаў?», – запытаўся ў старшыні абласнога суду Ўладзімер Целяпун.

Сяргей Шаўцоў для дакладнага адказу на гэтае пытаньне прасіў даслаць яму пастановы, рашэньні судоў па канкрэтных справах. Па пытаньні «ці гатовыя суды Гомельскай вобласьці весьці паседжаньні на дзяржаўнай беларускай мове, і што ў гэтым накірунку робіцца альбо плануецца зрабіць?» старшыня аблсуду запэўніў, што тут асаблівых праблем не існуе. Патрэбна хадайніцтва ў працэсе суду, і яно павінна быць задаволеным.

«Большасьць грамадзянаў не валодае беларускай мовай, таму прымусова весьці судовыя працэсы па-беларуску ня варта. Так склалася моўная сытуацыя ў нашай краіне, і для ейнага зьмяненьня патрэбны даволі працяглы час», – выказаўся Сяргей Шаўцоў.

Напрыканцы сустрэчы праваабаронца Уладзімер Целяпун нагадаў, што 10 сьнежня – Дзень прыняцьця ААН Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Ён ўручыў Сяргею Шаўцову, а таксама старшыні Мазырскага раённага суду Юрыю Клеймюку тэкст Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека юбілейнага і эксклюзыўнага выданьняў, выкананай зь ілюстрацыямі выяваў выцінанкай. Таксама былі ўручаныя іншыя інфармацыйныя выданьні пра дзейнасьць беларускіх праваабарончых арганізацыяў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мозырь: вопросы по выполнению прав человека – на приёме у председателя областного суда

Председатель Гомельского областного суда Сергей Шевцов 10 декабря провёл в Мозыре приём граждан. Этой возможностью воспользовался местный правозащитник Владимир Телепун, который задал председателю областного суда несколько важных вопросов. Например, действуют международные и конституционные нормы в белорусских судах и, в частности, судах Гомельской области?

Преамбулой к первому вопросу была информация о попытках в 2011-2012 годах правозащитникам выразить публично своё мнение путём пикета и его попытки через инстанции судебной системы добиться реализации прав, гарантированных Конституцией.

«На многие вопросы, указанные мной в исках к Мозырскому райисполкому, суды не дали оценку действиям Мозырского РОВД, Центральной городской больницы, которые отказывают в заключении договоров, предусмотренных решением Мозырского райисполкома. Не дана оценка суда и по непредоставлению информации этими государственными органами на вопрос «сколько стоят их услуги». Судом не исследовано – подходят территории стадионов «Спартак» и «Полесье» для проведения таких массовых мероприятий как пикеты, демонстрации и уличное шествие? Какая может быть публичность массового мероприятия за забором стадионов?», – спросил у председателя областного суда Владимир Телепун.

Сергей Шевцов для точного ответа на этот вопрос просил прислать ему постановления, решения судов по конкретным делам. По вопросу «готовы ли суды Гомельской области вести заседания на государственном белорусском языке, и что в этом направлении делается либо планируется сделать?» Председатель облсуда заверил, что здесь особых проблем не существует. Нужно ходатайство в процессе суда, и оно должно быть удовлетворено.

«Большинство граждан не владеет белорусским языком, поэтому принудительно вести судебные процессы по-белорусски не стоит. Так сложилась языковая ситуация в нашей стране, и для её изменения нужны довольно длительное время»
, – высказался Сергей Шевцов.

В конце встречи правозащитник Владимир Телепун напомнил, что 10 декабря – день принятия ООН Всеобщей декларации прав человека. Он вручил Сергею Шевцову, а также председателю Мозырского районного суда Юрию Клеймюку текст Всеобщей декларации прав человека юбилейного и эксклюзивного изданий, выполненной с иллюстрациями изображений вытинанкой. Также были вручены другие информационные издания о деятельности белорусских правозащитных организаций.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>