2013 28/12

10 сьнежня праваабаронца Уладзімер Вялічкін зьвярнуўся ў Берасьцейскі гарадзкі выканаўчы камітэт да намесьніка старшыні гарвыканкаму Барысюка Г.І. з просьбай устраніць супярэчнасьці, якія ўтрымліваюцца ў праўных актах, якія рэглямэнтуюць парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Падставаю да звароту паслужылі абставіны падрыхтоўкі й правядзеньня пікету, прысвечанага 65-ай гадавіне Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Падчас падрыхтоўкі выявілася, што выкананьне рашэньня Берасьцескага гарвыканкаму № 1210 ад 30 чэвеня 2011 году ў частцы падпункта 5.1 – заключэньне дамовы з “адзьдзеламі нутраных справаў адміністрацый раёнаў горада Бярэсьце па месцы правядзеньня масавага мерапрыемства па ахове грамадзкага парадку падчас правядзеньня мерапрыемства” – немагчымае. Яно супярэчыць п.п. 5-8 Пастановы Савета міністраў РБ ад 05.03.2012 № 207, дзе сказана: “мясцовы выканаўчы й распарадчы ворган напрацягу аднаго дня з моманту рэгістрацыі заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства накіроўвае яго копію ў тэрытарыяльны ворган нутраных справаў (далей – ОУС) для разгляду пытаньняў, якія зьвязаныя з аховаю грамадзкага парадку й забесьпячэньнем грамадзкай бясьпекі, і выпрацоўкі адпаведных прапановаў”.

Уладзімері Вялічкін папрасіў намесніка старшыні прапанаваць старшыні Берасьцескага гарвыканкаму выключыць з пункту 5 адпаведнага рашэньня гарвыканкаму падпункт 5.1, які супярэчыць палажэньням Пастановы Савета міністраў.

Неўзабаве з гарвыканкаму за подпісам кіраўніка справамі В.В. Чарнова быў атрыманы адказ, датаваны 23 сьнежня 2013 году за № 35-1/321Л: “Берасьцейскім гарадзкім выканаўчым камітэтам падрыхтаваны праэкт рашэньня “Аб унясенмні змменаў у рашэнмне Берасьцейскага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 30 чэрвеня 2011 г. № 1210”, якім прадугледжана з пункту 5 прыбраць пункт 5.1.”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

После обращения правозащитника Брестский горисполком намерен внести изменения в решение о проведении массовых мероприятий

10 декабря правозащитник Владимир Величкин обратился в Брестский городской исполнительный комитет к заместителю председателя горисполкома Борисюку Г.И. с просьбой устранить противоречия, содержащиеся в правовых актах, регламентирующих порядок организации массовых мероприятий. Поводом к обращению послужили обстоятельства подготовки и проведения пикета, посвященного 65-ой годовщине Всеобщей декларации прав человека.

Во время подготовки обнаружилось, что исполнение решения Брестского горисполкома № 1210 от 30 июня 2011 в части подпункта 5.1 – заключение договора с “отделами внутренних дел администраций районов города Бреста по месту проведения массового мероприятия по охране общественного порядка во время проведения мероприятия” – невозможно. Оно противоречит п.п. 5-8 Постановления Совета Министров РБ от 05.03.2012 № 207, где сказано: “местный исполнительный и распорядительный орган в течение одного дня с момента регистрации заявления на проведение массового мероприятия направляет его копию в территориальный орган внутренних дел (далее – ОВД ) для рассмотрения вопросов, которые связаны с охраной общественного порядка и обеспечением общественной безопасности, и выработки соответствующих предложений”.

Владимир Величкин попросил зампреда предложить председателю Брестского горисполкома исключить из пункта 5 соответствующего решения горисполкома подпункт 5.1, который противоречит положениям Постановления Совета министров.

Вскоре из горисполкома за подписью управляющего делами В.В. Чернова был получен ответ, датированный 23 декабря 2013 за № 35-1/321Л: “Брестским городским исполнительным комитетом подготовлен проект решения «О внесении изменений в решение Брестского городского исполнительного комитета от 30 июня 2011 г. № 1210 “, которым предусмотрено с пункта 5 убрать пункт 5.1.”

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Пасьля звароту праваабаронцы Берасьцейскі гарвыканкам мае намер унесьці зьмены ў рашэньне аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў”

  1. Ales` says:

    Каб быць пасьлядоўным у гэтым пытаньні трэба рабіць акцэнт на незаснаванасьці на законе такіх патрабаваньняў, а значыцца на іхнай неправамернасьці і патрабаваць іхнай поўнай адмены для заяўнікоў мірных сходаў грамадзянаў. Бо ўвядзеньне кропкавага паслабленьня ў выглядзе выключэньня з сьпісу абавязковых аплатных дамоваў толькі адносна міліцыі… – мала, што вырашае. Хаця і гэта таксама паказальны факт для іншых рэгіёнаў, бо даказвае тую ж самую безсыстэмнасьць і незаконнасьць абмежаваньняў права на мірыныя сходы ў Беларусі, якія ўводзяцца дадатковымі актамі праз увядзеньне невыканальных на практыцы абавязкаў для заяўнікоў па заключэньні аплатных дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі ды мэдыкамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>