Не забірай жыцьцё!
2013 29/12

Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы падрыхтаваў зборнік рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, прынятых па скаргах жыхароў Гомельскага рэгіёну. Найбольш часта тут парушаецца права на выказваньне меркаваньня (10 раш.), права на асацыяцыю (3 раш.), права быць абраным на свабодных выбарах (3 раш.), свабода ад дыскрымінацыі (2 раш.) і права на мірныя сходы (1 раш.).

Кіраўнік Цэнтру Леанід Судаленка, які аказвае дапамогу ў абароне грамадзянскіх і палітычных правоў на міжнародным узроўні адзначае сыстэматычны характар парушэньняў правоў чалавека ў рэгіёне на мірныя сходы і як сьледства на свабоду выказваньня меркаваньня. Толькі з Гомельскага рэгіёну ў Жэнэве чакаюць разгляду яшчэ каля трох дзясяткаў скаргаў.

“Хіба можа лічыцца нармальнай сытуацыя, калі, скажам, для ўскладаньня вянкоў да магілаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсыяў дзейсныя ўлады абавязваюць грамадзянаў атрымаць у іх папярэдні дазвол, патрабуючы аплаціць са сваёй кішэні паслугі міліцыі, хуткай дапамогі ды службы па ўборцы тэрыторыі? Для дасягненьня якой мэты гомельскія чыноўнікі, напрыклад, перасьледуюць майго калегу Васіля Палякова, які адважыўся ўскласьці да магілы вянок памяці без іхнага дазволу?”, – задаецца пытаннямі Судаленка.

“У цяперашні час Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў звыш 150 індывідуальных паведамленьняў зь Беларусі, у якіх грамадзяне сьцьвярджаюць аб парушэньні іхных правоў і свабодаў. Па 55 зь іх ужо прынятыя рашэньні, аднак дзяржава не сьпяшаецца і наадварот ухіляецца ад абавязку публікаваць іх на афіцыйным узроўні, як таго патрабуюць міжнародныя абавязальніцтвы нашай краіны”, – прыводзіць статыстыку праваабаронца.

Ён ўпэўнены, што “праблемы з правамі чалавека ня зьнікнуць, калі іх проста замоўчваць. Публікацыя і распаўсюджваньне канкрэтнай інфармацыі пра стан справаў з правамі чалавека наблізіць дзень, калі спэцслужбы, напрыклад, перастануць таемна сачыць за грамадзянамі, здымаючы іх на відэа, а судьдзе будзе сорамна праглядаць гэтае відэа, прыцягваючы ўскладальніка вянка да штрафу, роўнаму сярэднямесячнай заработнай плаце па краіне.”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Издан сборник решений Комитета по правам человека

Гомельский Центр стратегической тяжбы подготовил сборник решений Комитета по правам человека ООН, принятых по жалобам жителей Гомельского региона. Наиболее часто здесь нарушается право на выражение мнения (10 решений), право на ассоциацию (3 решения), право быть избранным на свободных выборах (3 решения), свобода от дискриминации (2 решения) и право на мирные собрания (1 решение).

Руководитель Центра Леонид Судаленко, который оказывает помощь в защите гражданских и политических прав на международном уровне отмечает систематический характер нарушений прав человека в регионе на мирные собрания и как следствие на свободу выражения мнения. Только с Гомельского региона в Женеве ожидают рассмотрения ещё около трёх десятков жалоб.

“Разве может считаться нормальной ситуация, когда, скажем, для возложения венков к могилам жертв сталинских репрессий действующие власти обязывают граждан получить у них предварительное разрешение, требуя оплатить из своего кармана услуги милиции, скорой помощи и службы по уборке территории? Для достижения какой цели гомельские чиновники, например, преследуют моего коллегу Василия Полякова, который осмелился возложить к могиле венок памяти без их разрешения?”
, – задаётся вопросами Судаленко.

“В настоящее время Комитет по правам человека ООН зарегистрировал свыше 150 индивидуальных сообщений из Беларуси, в которых граждане утверждают о нарушении их прав и свобод. По 55 из них уже приняты решения, однако государство не спешит и наоборот уклоняется от обязанности публиковать их на официальном уровне, как того требуют международные обязательства нашей страны”, – приводит статистику правозащитник.

Он уверен, что “проблемы с правами человека не исчезнут, если их просто замалчивать. Публикация и распространение конкретной информации о состоянии дел с правами человека приблизит день, когда спецслужбы, например, перестанут тайно следить за гражданами, снимая их на видео, а судье будет стыдно просматривать это видео с теми, кто возлагает венок, привлекая их к штрафу, равному среднемесячной заработной плате по стране.”

ДАДАТАК: Зборнік рашэньняў КПЧ ААН па скаргах жыхароў Гомельскага рэгіёну (PDF у архіве RAR, 2,3 Mb)

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>