2013 27/12

Алесь БяляцкіЖодзінскія актывісты ПЦ “Вясна”, праваабаронцы ды ўдзельнікі шматлікіх кампаніяў па назіраньні за выбарчымі кампаніямі розных роўняў у Жодзінскім рэгіёне, павіншавалі з Калядамі старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, асуджанага 04.08.2011г. за праваабарончую дзейнасьць на 4,5 гады зьняволеньня.

Мінула ўжо амаль два з паловай гады, але праваабаронцу, нягледзячы на пратэсты грамадзянаў краіны, вядомых замежных грамадзкіх дзеячаў, палітыкаў і міжнародных арганізацыяў, улады не сьпяшаюцца вызваляць.

Паштоўкі зь віншаваньнямі былі скіраваныя ў Бабруйскую калёнію, дзе знаходзіццца палітвязень, 23.12.2013 году і мусілі трапіць да адрасату своечасна. Маладзь таксама ўдзельнічала й скіравала “свае віншавалкі” да Алеся!

“Усе мы спадзяемся, што вядомы ў краіне й далёка па-за ейнымі межамі старшыня ПЦ “Вясна”, вытрымае ўсе выпрабаваньні й вернецца да нас здаровым і поўным энэргіі. І хоць надзеі зусім мала, мы молімся за хутчэйшае вызваленьне нашага сябра, ды зь нецярпеньнем чакаем пераднавагодніх цудаў і таго часу, калі мы зможам убачыць Алеся на волі”, – адзначыў у сувязі з гэтым жодзінскі праваабронца Аляксей Лапіцкі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодинцы поздравили Алеся Беляцкого с Рождеством (фото)

Жодинские активисты ПЦ “Вясна”, правозащитники и участники многочисленных кампаний по наблюдению за избирательными компаниями различных уровней в Жодинском регионе, поздравили с Рождеством председателя Правозащитного центра «Весна» Алеся Беляцкого, осужденного 4 августа 2011 года за правозащитную деятельность на четыре с половиной года заключения.

Прошло уже почти два с половиной года, но правозащитника, несмотря на протесты граждан страны, известных зарубежных общественных деятелей, политиков и международных организаций, власти не спешат освобождать.

Открытки с поздравлениями были направлены в Бобруйскую колонию, где знаходится политзаключённый, 23.12.2013 года и должны были попасть к адресату своечасова. Молодёжь также участвовала и направила “свои проздравительные” Алесю!

“Все мы надеемся, что известный в стране и далеко за её пределами председатель ПЦ «Вясна», выдержит все испытания и вернётся к нам здоровым и полным энергии. И хотя надежды совсем мало, мы молимся за скорейшее освобождение нашего друга, да с нетерпением ждём предновогодних чудес и того времени, когда мы сможем увидеть Алеся на свободе”, – отметил в связи с этим жодинский правозащитник Алексей Лапицкий.

На фота-застаўцы: Алесь Бяляцкі

Фота А.Лапіцкі

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Жодзінцы павіншавалі Алеся Бяляцкага з Калядамі (фота)”

  1. Цяпло Каляднага цуда ды чаканьні Новага Году перадвесьнікі будучай новай ВЯСНЫ і АДРАДЖЭНЬНЯ ня толькі ў прыродзе, у навакольлі, але й у чалавечых сэрцах, у іхных узаемаадносінах, стасунках з блізкімі, сябрамі й сваякамі, у нашым грамадзкім жыцьці навогул …

    Хай Новы 2014 Год будзе годам цудатворных пераменаў да лепшага! Хай для шматпакутнае Беларусі ён станецца сымбалем ня проста коня (зь нейкага цыркавога нумару ці іпадрома…), але НЕПЕРАМОЖНАГА ВЕРШНІКА на МАГУТНЫМ СРЭБНЫМ КАНІ…!!!

    Хай Новы ГОД будзе АДРАДЖЭНЬНЕМ для нашай Бацькаўшчыны ейнай гістарычнай рэліквіі – славутай ліцьвінскай-беларускай ПАГОНІ, ды гістарычнага сымбалю дзяржаўнасьці – бел-чырвона-белага сьцягу. БУДЗЬМА РАЗАМ! І – ПЕРАМОЖАМ!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>