Не забірай жыцьцё!
2014 06/01

Аляксей Лапіцкі, ЖодзінаКасацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 22 лістапада з матывавальнай часткаю ад 29 лістапада 2013г., якія былі прадстаўленыя судзьдзём Жодзінскага гарадзкога суду Іванам Грынкевічам для азнаямленьня заяўнікам толькі 24 сьнежня 2013г.(!), вымушана была падавацца імі 03.01.2014г. без папярэдняй магчымасьці азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ды ўнясеньня неабходных заўвагаў па ім.

Пратакол, у якім павінны быць дакладна зафіксаваныя важныя моманты з 6-ці паседжаньняў судовага разьбіральніцтва па пытаньнях фактычнай забароны мясцовымі ўладамі пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў у Жодзіне, – за 2 месяцы ад пачатку судовага працэса і 1,5 месяца ад агалошваньня рашэньня дагэтуль яшчэ не падрыхтаваны для азнаямленьня(!?).

Жодзінскія праваабаронцы, Аляксей Лапіцкі ды Сьвятлана Лапіцкая, выступаюць заяўнікамі па грамадзянскай справе, якая распачалася ў пачатку лістапада ў Жодзінскім гарадзкім судзе пры старшынстве судзьдзі Івана Грынкевіча.

У межах дадзенай справы абскарджваўся факт не разгляду па сутнасьці заяўкі на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку палітвязьня Алеся Бяляцкага ў Жодзіне, пададзенай адпаведна патрабаваньняў спэцыялізаванага Закону, а таксама факт не дазволу заяўленага мірнага сходу грамадзянаў без дастатковых законных падставаў для гэтага (без наяўнасьці зразумелай, законнай і неабходнай для дэмакратычнага грамадзтва мэты, патрабуемай арт. 23 Канстытуцыі і арт. 21 МПГіПП, дапушчальнай пры абмежаваньні права на свабоду мірных сходаў), а таксама іншыя факты верагодных парушэньняў дзейснага заканадаўства суб’ектамі права, да якіх зьвярталіся заяўнікі для атрыманьня ад іх копіяў патрабуемых новым Рашэньнем №1020 Жодзінскага выканкаму аплатных дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі й мэдыкамі.

У судовым працэсе заяўнікам удалося даказаць і зафіксаваць дакумэнтальныя факты, якія:
– выкрываюць супярэчнасьць паказаньняў, нелягічнасьць і безпадстаўнасьць пазыцыі прадстаўніцы ўлады ў судзе Вольгі Вэргель,
– выяўляюць (у сувязі з гэтым) мэтанакіраваныя ды наўмысныя перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права з боку выканаўчай улады ў Жодзіне, а таксама іхны дыскрымінацыйны характар у дачыненьні да заяўнікоў мірных сходаў,
– непасрэдна даказваюць немагчымасьць выкананьня заяўнікамі патрабаваньняў аб заключэньні аплатных дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі ды мэдыкамі перад падачай заяўкі на правядзеньне мірных сходаў, якія прад’яўляюцца п.5 новага Рашэньня Жодзінскага гарвыканкаму за №1020, неправамернасьць падобных патрабаваньняў па сутнасьці,
а таксама
– фіксуюць відавочныя ілжэсьведчаньні, прадстаўнікоў некаторых службаў г.Жодзіна, якія выступалі ў судзе першай інстанцыі ў выглядзе сьведкаў, але (верагодна з-за наўпростай залежнасьці ад выканкаму) вымушаныя былі даваць падобныя супярэчлівыя ілжывыя паказаньні пад прысягай… (!)

У матывавальнай частцы ад 29.11.2013г. і адмоўным судовым рашэньні ад 22.11.2013г., прад’яўленых заяўнікам толькі 24.12.2013г.(!?), цалкам праігнараваныя ўсе прадстаўленыя суду дадзеныя факты й доказы, а таксама тое,
што прадстаўніца зацікаўленага боку проста не зьявілася на паседжаньне, для падрыхтоўкі да якога ёй даваліся суткі, каб адказаць у судзе на агучаныя рэплікай Аляксея Лапіцкага праўныя аргумэнты.

У гэтай сувязі Аляксей Лапіцкі адзначае:
Жодзінскі Суд вынес відавочна памылковае рашэньне, калі браць, канешне, аб’ектыўна дасьледваныя й зафіксаваныя ў судзе факты. Відавочна парушаецца ГПК. Суд неапраўдана доўга вызначаецца, якім чынам “пратакольна забясьпечыць” вынесеныя ім абсалютна неабгрунтаваныя высновы. Ці то будзе грубейшая і мэтанакіраваная фальсыфікацыя працэсуальнага дакумэнту (за што прадугледжваецца адпаведнае пакараньне па законе) і непрадстаўленьне паўнавартаснай працэсуальнай магчымасьці заяўнікам для фіксацыі дадзеных неадпаведнасьцяў у заўвагах на пратакол, альбо … – нават цяжка сабе ўявіць зараз, што канкрэтна.

У любым выпадку справа вялася з грубымі працэсуальнымі парушэньнямі. За ўвесь час у ёй не зьявілася аніводнага пратаколу для належнага азнаямленьня, ды й рашэньне судом (разам зь ягонай матывавальнай часткай) выносілася без уліку пратакольных зьвестак, бо дадзеных дакумэнтаў у матэрыялах справы па сёньняшні дзень проста не існуе, – сьведчыць праваабаронца.

Варта адзначыць, што пры валоданьні моваю ўсімі суб’ектамі ў працэсе, нам адмовілі ў вядзеньні судовага разьбіральніцтва па-беларуску. Акрамя таго, ужо зь першага паседжаньня суду было ясна (гэта павінна быць зафіксавана пратаколам, якога дагэтуль ніхто ня бачыў), што патрабаваньні п.5 разглядаемага на прадмет выканальнасьці Рашэньня гарвыканкаму ня ведае, як выканаць сама прадстаўніца Жодзінскага выканкаму ў судзе (няпросты такі каламбур, аднак, які шмат пра што кажа!). Было ясна і тое, што вынесенае выканкамам рашэньне аб простым неразглядзе заяўкі на пікетаваньне па-сутнасьці – без аніякіх сумневаў наўпрост супярэчыць дзейснаму Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У гэтай сытуацыі, пры наяўнасьці такой колькасьці дакумэнтальных доказаў, літаральна “выцягнутае за вушы” з “багны” нелягічных, супярэчных і надуманых паказаньняў, патрабаваньняў і довадаў” неабходнае выканкаму судовае рашэньне – насамрэч зараз ёсьць вялікай праблемаю для самога Жодзінскага гарвыканкаму ды, як у чарговы раз становіцца бачным, наўпрост яму падпарадкаванага Жодзінскага суду, – адзначае Аляксей Лапіцкі.

Праўда, якая б яна ні была горкая для чыноўнікаў, усё роўна будзе прызнаная і агучаная, а маніпулятары правам ды парушаючыя прысягу службоўцы, будуць пакараныя па законе. Час набліжае будучыню. А яна – з праўдаю. Тобок – і разам з усімі намі. Яна з тымі, хто сёньня пакутуе ад свавольства чыноўніка і адсутнасьці прафэсыйнай незалежнай судовай улады ў краіне. Трэба толькі набрацца вытрымкі й цярпеньня ды радавацца кожнаму новаму дню, асабліва ў такія знаменальна сьвяточныя дні. Бо хлусьня – на кароткіх ножках. Яна з кожным днём набліжаецца да свайго сумнага фіналу. А праўда й будучыня з кожным новым днём няўмольна ідуць да новага ўрачыстага адраджэньня й росквіту – яны на нашым баку й заўсёды з намі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодино: вынужденная подача кассационной жалобы при отсутствии судебного протокола (фото)

Кассационная жалоба на решение Жодинского городского суда от 22 ноября с мотивировочной частью от 29 ноября 2013г., которые были представлены судьей Жодинского городского суда Иваном Гринкевич для ознакомления заявителям только 24 декабря 2013г.(!), вынуждена была подаваться ими 03.01.2014г. без предварительной возможности ознакомления с протоколом судебного заседания и внесения необходімых замечаний по нему. Протокол, в котором должны быть чётко зафиксированы важные моменты с 6-ти заседаний судебного разбирательства по вопросам фактического запрета местными властями пикетирования в поддержку Алеся Беляцкого и других политзаключённых в Жодино, – за 2 месяца от начала судебного процесса и 1,5 месяца от оглашения решения до настоящего момента ещё не подготовлены для ознакомления (!?).

Жодинские правозащитники, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, выступают заявителями по гражданскому делу, которое началось в начале ноября в Жодинском городском суде при председательстве судьи Ивана Гринкевича.

В рамках данного дела был обжалован факт не рассмотрения по существу заявки на проведение пикетирования в поддержку политзаключённого Алеся Беляцкого в Жодино, которая подавалась соответственно с требованиями специализированного Закона, а также факт не разрешения заявленного мирного собрания граждан без достаточных законных оснований для этого (без наличия понятной, законной и необходимой для демократического общества цели, установленной ст.23 Конституции и ст.21 МПГиПП, допустимой при ограничении права на свободу мирных собраний), а также другие факты вероятных нарушений действующего законодательства субъектами права, к которым обращались заявители для получения от них копий требуемых новым Решением № 1020 Жодинского исполкома платежных соглашений с милицией, коммунальщиками и медиками.

В судебном процессе заявителям удалось доказать и зафиксировать документальные факты, которые:
– вскрывают противоречие показаний, нелогичность и безосновательность позиции представительницы власти в суде Ольги Вергель,
– проявляют (в связи с этим) целенаправленные и преднамеренные препятствия в реализации конституционного права со стороны исполнительной власти в Жодино, а также их дискриминационнный характер в отношении заявителей мирных собраний,
– непосредственно доказывают невозможность исполнения заявителями требований о заключении платёжных соглашений с милицией, коммунальщиками и медиками перед подачей заявки на проведение мирных собраний, предъявляемые п.5 нового Решения Жодинского горисполкома за № 1020, неправомерность подобных требований по существу,
а также
– фиксируют явные лжесвидетельства, представителей некоторых служб г.Жодино, которые выступали в суде первой инстанции в виде свидетелей, но (вероятно из-за прямой зависимости от исполкома) вынуждены были давать подобные противоречивые ложные показания под присягой … (!)

В мотивировочной части от 29.11.2013г. и отрицательном судебном решении от 22.11.2013г., предъявленных заявителям только 24.12.2013г.(!?), полностью проигнорированы все представленные в суде данные факты и доказательства, а также то, что представитель заинтересованной стороны просто не явилась на заседание, для подготовки к которому ей давались сутки, чтобы ответить в суде на озвученные репликой Алексея Лапицкого правовые аргументы.

В этой связи Алексей Лапицкий отмечает:
Жодинский Суд вынес явно ошибочное решение, если брать, конечно, объективно исслелованные и зафиксированные в суде факты. Явно нарушается ГПК. Суд неоправдано долго определяется, каким образом “протокольно обеспечить” вынесенные им абсолютно необоснованные выводы. Или это будет более грубая и целенаправленная фальсификация процессуального документа (за что предусматривается соответствующее наказание по закону) и непредставление полноценной процессуальной возможности заявителям для фиксации данных несоответствий в замечаниях на протокол, или … – даже трудно себе представить сейчас, что конкретно.

В любом случае дело велось с грубыми процессуальными нарушениями. За все время в нём не появилось ни одного протокола для надлежащего ознакомления, да и решение судом (вместе с его мотивировочной частью) выносилось без учёта протокольных данных, так как данных документов в материалах дела по сегодняшний день просто не существует, – свидетельствует правозащитник.

Следует отметить, что при владении беларуским языком всеми субъектами в процессе, нам отказали в ведении судебного разбирательства по-белорусски. Кроме того, уже с первого заседания суда было ясно (это должно быть зафиксировано протоколом, которого до сих пор никто не видел), что требования п.5 рассматриваемого на предмет выполняемости Решения горисполкома не знает, как выполнить сама представительница Жодинского исполкома в суде (непростой такой каламбур, однако – о многом говорящий!). Было ясно и то, что вынесенное решение о простом нерассмотрении по существу заявки на пикетирование – без каких-либо сомнений противоречит действующему Закону «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”. В этой ситуации, при наличии такого количества документальных доказательств, буквально “вытянутое за уши” из “трясины” нелогичных, противоречивых и надуманных показаний, требований и доводов необходимое исполкому судебное решение – на самом деле сейчас является большой проблемой для самого Жодинского горисполкома и, как в очередной раз становится очевидным, напрямую ему подчинённого Жодинского суда, – отмечает Алексей Лапицкий.

Правда, какая бы она ни была горькая для чиновников, всё равно будет признана и озвучена, а манипуляторы правом и нарушающие присягу чиновники, будут наказаны по закону. Время приближает будущее. А оно – с правдой. То есть – и вместе со всеми нами. Оно с теми, кто сегодня страдает от произвола чиновника и отсутствия профессиональной независимой судебной власти в стране. Нужно только набраться выдержки и терпения и радоваться каждому новому дню, особенно в такие знаменаьельно праздничные дни. Ведь ложь – на коротких ножках. Она с каждым днём ​​приближается к своему печальному финалу. А правда и будущее с каждым новым днём неумолимо идут к новому торжественному возрождению и расцвету – они на нашей стороне и всегда с нами.

Дадаткі:

1) Касацыйная скарга ад 03.01.2014
2) Далучаная да Касацыйнай скаргі заява

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>