Не забірай жыцьцё!
2014 13/01

Леанід Судаленка, ГомельЦэнтар стратэгічнае цяжбы ў Гомелі – гэта арганізацыя, дзе дапамагаюць абскардзіць рашэньні беларускіх судоў на міжнародным роўні, дзе працуюць для будучага беларускага правасудзьдзя і кансультуюць ў юрыдычных пытаньнях.

– Стратэгічная цяжба, – тлумачыць кіраўнік цэнтру праваабаронца Леанід Судаленка, – гэта судовае разьбіральніцтва, мэта якога – не імгненны і лякальны вынік, а маштабныя сацыяльныя зьмены ў дзяржаве.

У нашых суграмадзянаў няшмат магчымасьцяў абскардзіць рашэньні беларускай Феміды. Мы, у прыватнасьці, ня можам скардзіцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, таму што Беларусь не прадстаўлена ў Радзе Эўропы й не ратыфікавала Эўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека.

Камітэт ААН па правах чалавека з офісам у Жэнэве – адзіная міжнародная структура, дзе беларусы могуць паспрабаваць «знайсьці праўду».

Як гэта працуе?

Цэнтар дзейнічае ў Гомелі з 2007 году. За гэты час у Камітэт ААН па правах чалавека было накіравана больш за 70 скаргаў. Прайшлі рэгістрацыю палова зь іх. Рэгістрацыя азначае, што камітэт прыняў да разгляду й накіраваў ураду Беларусі для атрыманьня камэнтара. Пазытыўны для аўтара пазову вынік – гэта рэкамэндацыі ўраду Беларусі ад Камітэта ААН па прывядзеньні нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасіць зі міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны.

Аднак, каб справа была разгледжаная камітэтам, трэба ведаць увесь бюракратычны ланцужок папярэдніх дзеяньняў.

Даволі часта людзі, што лічаць свой ​​прысуд неабгрунтаваным, робяць абскарджваньне яго ў вышэйшай інстанцыі, атрымліваюць адмову і апускаюць рукі: не жадаюць губляць час і нэрвы. Аднак неабходна памятаць: калі вы спадзяецеся знайсьці справядлівасьць у міжнароднай структуры, неабходна прайсьці ўсе інстанцыі нацыянальнага правасудзьдзя.

Другое, што трэба ўлічыць, гэта шматлікія бюракратычныя тонкасьці рэгістрацыі скаргі ў Камітэце ААН. Каб скараціць час на вывучэньне нюансаў, варта зьвярнуцца ў гомельскі цэнтар.

Чаму скардзіцца трэба?

Таму што “кропля камень точыць”, вобразна рэзюмуе Леанід Судаленка.

Да 2008 года зь Беларусі ў Камітэт ААН па правах чалавека зьвярталіся вельмі рэдка: у сярэднім, адна скарга ў год. І ў рамках міжнародных дыскусіяў аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пыталі: калі так шмат парушэньняў, чаму ж так мала скаргаў?

Разам з узьнікненьнем гомельскага цэнтру сытуацыя зьмянілася: у 2012 годзе Беларусь нават была сярод краінаў-лідэраў па колькасьці скаргаў, прынятых да разгляду Камітэтам ААН па правах чалавека.

На што скардзяцца беларусы? На парушэньні свабоды слова, грамадзянскіх і палітычных правоў, на парушэньні падчас судовых разглядаў.

Напрыклад, у 2006 годзе ў кандыдата ў прэзыдэнты А. Мілінкевіча канфіскавалі чвэрць усяго накладу перадвыбарных улётак. Надрукаваныя яны былі за кошт ЦВК, гэта значыцца за грошы падаткаплацельшчыкаў. Надрукаваныя, канфіскаваныя й зьнішчаныя. Па выніках разгляду скаргі Камітэт ААН прызнаў у гэтым факце наяўнасьць дыскрымінацыі ў ярка выяўленых палітычных матывах і парушэньне права на ўдзел у выбарах.

На што беларусы не скардзяцца? На пытаньні, зьвязаныя з экалёгіяй, канстатуе Леанід Судаленка.

Зьвярнуцца па кансультацыю можна сюды: тэл. +375 (0232) 71710; +375 (29) 6547011. sutiajnik@gmail.com
Цэнтар мае сваю інтэрнэт-старонку на Беларускім Праўным Парталеhttp://prava-by.info


*
*
(Паведамленьне, рас.)

На что в ООН жалуются белорусы

Васіль Палякоў, Гомель

Центр стратегической тяжбы в Гомеле — это организация, где помогают обжаловать решения белорусских судов на международном уровне, где работают для будущего белорусского правосудия и консультируют в юридических вопросах.

— Стратегическая тяжба, — объясняет руководитель центра правозащитник Леонид Судаленко, — это судебное разбирательство, цель которого — не сиюминутный и локальный результат, а масштабные социальные изменения в государстве.

У наших сограждан немного возможностей обжаловать решения белорусской Фемиды. Мы, в частности, не можем жаловаться в Европейский суд по правам человека, потому что РБ не представлена в Совете Европы и не ратифицировала Европейскую конвенцию о правах человека.

Комитет ООН по правам человека с офисом в Женеве — единственная международная структура, где белорусы могут попытаться «найти правду».

Как это работает?

Центр действует в Гомеле с 2007 года. За это время в Комитет ООН по правам человека было направлено более 70 жалоб. Прошли регистрацию половина из них. Регистрация означает, что комитет принял к рассмотрению и направил правительству Беларуси для получения комментария. Позитивный для подателя иска итог — это рекомендации правительству Беларуси от Комитета ООН по приведению национального законодательства в соответствие с международными обязательствами страны.

Однако, чтобы дело было рассмотрено комитетом, нужно знать всю бюрократическую цепочку предварительных действий.

Довольно часто люди, считая свой приговор необоснованным, обжалуют его в вышестоящей инстанции, получают отказ и опускают руки: не хотят терять время и нервы. Однако необходимо помнить: если вы надеетесь найти справедливость в международной структуре, необходимо пройти все инстанции национального правосудия.

Второе, что нужно учесть, это многочисленные бюрократические тонкости регистрации жалобы в Комитете ООН. Чтобы сократить время на изучение нюансов, стоит обратиться в гомельский центр.

Почему жаловаться нужно?

Потому что «капля камень точит», образно резюмирует Леонид Судаленко.

До 2008 года из Беларуси в Комитет ООН по правам человека обращались крайне редко: в среднем, одна жалоба в год. И в рамках международных дискуссий о нарушении прав человека в Беларуси спрашивали: если так много нарушений, почему же так мало жалоб?

С появлением гомельского центра ситуация изменилась: в 2012 году Беларусь даже была среди стран — лидеров по количеству жалоб, принятых к рассмотрению Комитетом ООН по правам человека.

На что жалуются белорусы? На нарушения свободы слова, гражданских и политических прав, на нарушения в ходе судебных разбирательств.

К примеру, в 2006 году у кандидата в президенты А. Милинкевича конфисковали четверть всего тиража предвыборных листовок. Напечатаны они были за счет ЦИК, то есть за деньги налогоплательщиков. Напечатаны, конфискованы и уничтожены. По итогам рассмотрения жалобы Комитет ООН признал в этом факте наличие дискриминации в ярко выраженных политических мотивах и нарушение права на участие в выборах.

На что белорусы не жалуются? На вопросы, связанные с экологией, констатирует Леонид Судаленко.

Обратиться за консультацие можно сюда: тел. +375(0232) 71710; +375(29) 6547011. sutiajnik@gmail.com.
У центра есть своя интернет-страница на Беларуском Правовом Порталеhttp://prava-by.info

Паводле Юлія Рымашэўская
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота: Леанід Судаленка (1), Васіль Палякоў (2) – Гомельскі Цэнтар Стратэгічнае Цяжбы.
Фота: А.Лапікага

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>