2014 15/01

Такое абяцаньне даў у адказе на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў начальнік адзьдзелу ідэалёгіі Адміністрацыі кіраўніка Беларусі Усевалад Янчэўскі.

Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец адзначае, што сваю пазыцыю, датычна рэгістрацыі СМІ, арганізацыя ўжо выказвала неаднаразова:

– Інтэрнэт-рэсурсы спрабуюць прыраўняць да друкаваных СМІ і рэгістраваць гэтак сама як друкаваныя. Але ва ўсім сьвеце друкаваныя мэдыі ня мусяць рэгістравацца (я маю на ўвазе дэмакратычны сьвет). І гэта ўжо разглядаецца як абмежаваньне свабоды выказваньня. Таму трэба не інтэрнэт-рэсурсы рэгістраваць як друкаваныя мэдыі, а друкаваныя мэдыі пазбавіць гэтай дзяржаўнай дазваляльнай рэгістрацыі, якая існуе зараз у краіне.

Дзеючы ў Беларусі закон аб СМІ, які быў прыняты ў 2010 годзе, прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ, аднак дагэтуль беларускі ўрад не прыняў пастанову, у якой вызначаўся б мэханізм рэгуляваньня мэдыяў у інтэрнэце.

У канцы мінулага году беларускія чыноўнікі паведамілі пра тое, што адпаведная пастанова, якая ўвядзе рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ, рыхтуецца й неўзабаве можа быць прынятая.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Белорусских журналистов попросят о регистрации интернет-СМИ в Беларуси

Такое обещание дал в ответе на обращение Белорусской ассоциации журналистов начальник отдела идеологии Администрации президента Беларуси Всеволод Янчевский.

Заместитель председателя БАЖ Андрей Бастунец отмечает, что свою позицию, касательно регистрации СМИ, организация уже высказывала неоднократно:

– Интернет-ресурсы пытаются приравнять к печатным СМИ и регистрировать так же как печатные. Но во всем мире печатные медиа не должны регистрироваться (я имею в виду демократический мир). И это уже рассматривается как ограничение свободы выражения. Поэтому нужно не интернет-ресурсы регистрировать как печатные медиа, а печатные медиа лишить этой государственной разрешительной регистрации, которая существует сейчас в стране.

Действующий в Беларуси закон о СМИ, который был принят в 2010 году, предусматривает регистрацию интернет-СМИ, однако до сих пор белорусское правительство не приняло постановление, в котором определялся бы механизм регулирования медиа в интернете.

В конце прошлого года белорусские чиновники сообщили о том, что соответствующее постановление, которое введёт регистрацию интернет-СМИ, готовится и вскоре может быть принято.

Паводле Зьміцер Косьцін, Беларускае Радыё Рацыя,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>