2014 15/01

Урад Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры адзьдзяленьні ААН у Жэнэве аспрэчвае рэгістрацыю скаргі гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі, згодна з якой ім напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у дзень правоў чалавека 10.01.2010г. было забаронена правесьці ў Гомелі пікет супраць датэрміновага галасаваньня.

Як паведаміў аўтар скаргі Анатоль Паплаўны, урад Беларусі сьцьвярджае, што іхная скарга зарэгістраваная ў парушэньне Факультатыўнага пратаколу да Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У прыватнасьці, урад аргумэнтуе, што пры рэгістрацыі скаргаў не павінны ўлічвацца правілы працэдуры Камітэту, яго мэтады працы і прэцэдэнтнае права. З дакументу вынікае, што ўрад Беларусі мае намер расцэньваць рашэньне, якое можа быць прынята Камітэтам па скарзе, як несапраўднае.

Камэнтуючы пазыцыю ўладаў, праваабаронцы падкрэсліваюць: Камітэт ААН па правах чалавека спэцыяльна заснаваны для кантролю выкананьня дзяржавамі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнага пратаколу да яго. У рамках такога кантролю, пачынаючы з сваёй першай сэсіі ў 1977 годзе, Камітэт штогод прыймаў дзясяткі актаў тлумачэньня самога Пакту і Факультатыўнага пратаколу, якія зьяўляюцца кіраўніцтвам для ўсіх дзяржаваў-удзельніцаў Пакту, уключаючы Беларусь.

“А зараз Беларусь патрабуе, каб Камітэт адмовіўся ад усяго, што ён напрацаваў за гады існаваньня, і замяніў сваё тлумачэньне Пакту і Факультатыўнага пратаколу на вольную інтэрпрэтацыю адной зь дзяржаваў. Аспрэчваньне рэгістрацыі індывідуальных паведамленьняў – праўны нонсэнс. Камітэт у прынцыпе ня можа адмяніць рэгістрацыю скаргаў”, – заявіў іншы аўтар скаргі Леанід Судаленка.

Паводле Леаніда Судаленкі, Беларусь знаходзіцца ў першай пяцёрцы дзяржаваў, зь якіх прадстаўлена найбольшая колькасьць індывідуальных скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека. Пачынаючы з 1992 году, там было зарэгістравана 156 беларускіх справаў, разгляд 83 зь іх яшчэ не завершаны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правительство оспаривает регистрацию в Комитете ООН по правам человека жалобы правозащитников

Правительство Беларуси через постоянное представительство страны при отделении ООН в Женеве оспаривает регистрацию жалобы гомельских правозащитников Анатолия Поплавного и Леонида Судаленко, согласно которой им накануне президентских выборов в день прав человека 10 декабря 2010 года было запрещено провести в областном центре пикет против досрочного голосования.

Как сообщил автор жалобы Анатолий Поплавный, правительство Беларуси утверждает, что их жалоба зарегистрирована в нарушение Факультативного протокола к Пакту о гражданских и политических правах. В частности, правительство аргументирует, что при регистрации жалоб не должны учитываться правила процедуры Комитета, его методы работы и прецедентное право. Из документа следует, что правительство Беларуси намерено расценивать решение, которое может быть принято Комитетом по жалобе, как недействительное.

Комментируя позицию властей, правозащитники подчеркивают: Комитет ООН по правам человека специально учреждён для контроля соблюдения государствами Международного пакта о гражданских и политических правах и Факультативного протокола к нему. В рамках такого контроля, начиная со своей первой сессии в 1977 году, Комитет ежегодно принимал десятки актов толкования самого Пакта и Факультативного протокола, которые являются руководством для всех государств – участников Пакта, включая Беларусь.

“А теперь Беларусь требует, чтобы Комитет отказался от всего, что он наработал за годы существования, и заменил свое толкование Пакта и Факультативного протокола на вольную интерпретацию одного из государств. Оспаривание регистрации индивидуальных сообщений – правовой нонсенс. Комитет в принципе не может отменить регистрацию жалоб”, – заявил другой автор жалобы Леонид Судаленко.

По информации Леонида Судаленко, Беларусь находится в первой пятерке государств, из которых представлено наибольшее количество индивидуальных жалоб в Комитет ООН по правам человека. Начиная с 1992 года, там было зарегистрировано 156 белорусских дел, рассмотрение 83 из них ещё не завершено.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Урад Беларусі аспрэчвае рэгістрацыю ў Камітэце ААН па правах чалавека скаргі праваабаронцаў”

  1. Ales` says:

    Прэцэдэнт вельмі паказальны … у сэнсе скарыстоўваемых падыходаў да права і абавязкаў па падпісаных міжнародных дамовах, якія маюць гуманітарна-праўныя каштоўнасьці й наўпрост тычацца канстытуцыйнага ладу ды адпаведнай законнасьці ў краіне. Тыя, хто не зважае на Асноўны Закон і на МПГіПП, як заўгодна трактуе міжнароднае права, цалкам ігнаруе канстытуцыйныя нормы і міжнародныя стандарты права правоў чалавека – зьдзяйсьняе злачынства супраць свайго народу, кожнага грамадзяніна ды ўтрымлівае ўладу ў стане антыканстытуцыйнага, антыпраўнага намэнклятурна-кланавага бязьмежжа…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>