Не забірай жыцьцё!
2014 17/01

Праваабаронца з Мазыра Уладзімер Целяпун атрымаў адказ на свой зварот ад старшыні Гомельскага абласнога суду Сяргея Шаўцова.

У снежні 2013 года старшыня судовай інстанцыі праводзіў прыём грамадзянаў у Мазыры, і мясцовы праваабаронца задаў яму некалькі важных пытаньняў. Напрыклад, ці дзейнічаюць міжнародныя і канстытуцыйныя нормы ў беларускіх судах, і , ў прыватнасьці, судах Гомельскай вобласьці?

Гэта пытаньне ўзнікла з сытуацыі, калі ў 2011-2012 гадах Уладзімер Целяпун спрабаваў правесьці ў Мазыры пікет, які забаранілі ўлады, а затым праз інстанцыі судовай сыстэмы дабіцца рэалізацыі правоў, гарантаваных Канстытуцыяй.

Суды ж не далі ацэнку дзеяньням Мазырскага РАУС, Цэнтральнай гарадзкой бальніцы, які адмаўляюць ў заключэньні дамоваў, прадугледжаных законам «Аб масавых мерапрыемствах» і такім жа рашэньнем райвыканкаму. Сяргей Шаўцоў для дакладнага адказу на гэтае пытаньне прасіў даслаць яму пастановы, рашэньні судоў па канкрэтных справах, што і зрабіў праваабаронца.

У адказе, атрыманым 15 студзеня, па сутнасьці напісана, што суды дзейнічалі правамоцна. А наконт міжнародных дамоваў, Канстытуцыі і Закона аб масавых мерапрыемствах старшыня абласнога суду адказаў так, што наўрад ці без лінгвіста можна разабрацца, што менавіта меў на ўвазе Сяргей Шаўцоў.

«Такім чынам, пры ДАЗВОЛЕ калізій паміж нормамі падканстытуцыйнага нацыянальнага заканадаўства і нормамі ЗНЯВОЛЕНЫХ міжнародных дагавораў трэба ўлічваць узровень нарматыўнага прававога акта, якім ВЫКАЗАНЫ ЗГОДУ Рэспублікі Беларусь на АБАВЯЗКОВАСЦЬ для яе адпаведнага міжнароднага дагавора», – так адказаў дакладна і літаральна старшыня суду, які «зьняволіў» міжнародныя дамовы.

Яшчэ ў тэксьце кідаюцца ў вочы такія выразы, як «уладаюць большай юрыдычнай сілай», «трэба вылучаць прынцыпы міжнароднага права ад норм міжнародных дагавораў» і так далей.

«З адказаў, рашэньняў і пастановаў папярэдніх судоў вынікае, што агульным судам не падведамны праверкі законнасьці прыняцьця рашэньняў мясцовых уладаў, парадак рэалізацыі гэтых рашэньняў адпаведнымі структурамі (РАУС, паліклініка, ЖКГ). Агульныя суды ніякім бокам у сваіх рашэньнях не закраналі невыкананьне ратыфікаваных РБ міжнародных дамоваў. Вярхоўны Суд увогуле рэкамэндаваў Гомельскаму абласному суду справу спыніць і мне адмовіць ў скарзе, што значыць – адмовіць мне законным шляхам патрабаваць выкананьня правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй», – пракамэнтаваў Уладзімір Целяпун.

Зь ягоных словаў, з адказу вынікае, што старшыня абласнога суду аспрэчвае прызнаньне РБ прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права.

«Асноўны закон РБ зьяўляецца пустой дэклярацыяй правоў і свабодаў як для грамадзянаў Беларусі, гэтак і для міжнароднай супольнасьці», – прыйшоў да высновы праваабаронца.

Фота Сяргея Шаўцова – з сайта Гомельскага абласнога суда

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Председатель Гомельского областного суда поражает своей безграмотностью (документ)

Правозащитник из Мозыря Владимир Телепун получил ответ на свое обращение от председателя Гомельского областного суда Сергея Шевцова.

В декабре 2013 председатель судебной инстанции проводил прием граждан в Мозыре, и местный правозащитник задал ему несколько важных вопросов. Например, действуют международные и конституционные нормы в белорусских судах, и в, частности, судах Гомельской области?

Этот вопрос возник из ситуации, когда в 2011-2012 годах Владимир Телепун пытался провести в Мозыре пикет, который запретили власти, а затем через инстанции судебной системы добиться реализации прав, гарантированных Конституцией. Суды же не дали оценку действиям Мозырского РОВД, Центральной городской больницы, которые отказывают в заключении договоров, предусмотренных законом «О массовых мероприятиях» и таким же решением райисполкома.

Сергей Шевцов для точного ответа на этот вопрос просил прислать ему постановления, решения судов по конкретным делам, что и сделал правозащитник. В ответе, полученном 15 января, по сути написано, что суды действовали правомерно.

А насчет международных договоров, Конституции и закона о массовых мероприятиях председатель областного суда ответил так, что вряд ли без лингвиста можно разобраться, что именно имел в виду Сергей Шевцов.

«Таким образом, при РАЗРЕШЕНИИ (па-беларуску – дазволе) коллизий между нормами подконституционного национального законодательства и нормами ЗАКЛЮЧЕННЫХ (па-беларуску – зьняволеных) международных договоров следует учитывать уровень нормативного правового акта, которым ВЫРАЖЕНЫ СОГЛАСИЕ (па-беларуску – выказаны згоду) Республики Беларусь на ОБЯЗАТЕЛЬНОСТЬ для неё соответствующего международного договора», – так ответил чётко и буквально председатель суда, который «зьняволіў» международные договоры.

Ещё в тексте бросаются в глаза такие выражения, как «уладаюць большей юридической силой», «надо выделять принципы международного права от норм международных договоров» и так далее.

«Из ответов, решений и постановлений предыдущих судов следует, что общим судам не подведомственные проверки законности принятия решений местных властей, порядок реализации этих решений соответствующими структурами (РОВД, поликлиника, ЖКХ). Общие суды никаким боком в своих решениях не затрагивали неисполнение ратифицированных РБ международных договоров. Верховный Суд вообще рекомендовал Гомельскому областному суду дело прекратить и мне отказать в жалобе, что значит – отказать мне законным путем требовать соблюдения прав и свобод, гарантированных Конституцией», – прокомментировал Владимир Телепун.

По его словам, из ответа следует, что председатель областного суда оспаривает признание РБ приоритета общепризнанных принципов международного права.

«Основной закон РБ является пустой декларацией прав и свобод как для граждан Беларуси, так и для международного сообщества», – пришел к выводу правозащитник.

Фото Сергея Шевцова – с сайта Гомельского областного суда

ДАДАТАК:


2

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>