2014 21/01

У сумесным лісьце да прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласьці вета на закон, прыняты парлямэнтам 16 студзеня 2014 году, які парушае фундамэнтальныя правы на свабоду выказваньня меркаваньняў і сходаў, а таксама асноўныя правы на стварэньне асацыяцыяў і працу ад імя няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку права займацца праваабарончай дзейнасьцю.

Няўрадавыя арганізацыі самым рашучым чынам асуджаюць прыняцьцё ўкраінскім парлямэнтам 16 студзеня 2014г. закона № 3879, які ўводзіць пэўныя абмежаваньні правоў на свабоду выказваньня меркаваньняў і сходаў, а таксама асноўных правоў на свабоду асацыяцыяў і датычных да сфэры грамадзянскай супольнасьці ў цэлым, у тым ліку шляхам увядзеньня нормаў аб “замежных агентах”, створаных на ўзор заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі.

НДА таксама заклікаюць украінскага прэзыдэнта:

– зрабіць канкрэтныя захады, накіраваныя на спыненьне выкарыстаньня сілы міліцыяй дзеля разгону пратэстоўцаў, нягледзячы на тое, што яны займаюць урадавыя будынкі, і публічна прызнаць права кожнага на мірны пратэст і абавязак сілаў бясьпекі па абароне мірных дэманстрантаў;

– неадкладна й безумоўна зьняць усе абвінавачваньні супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў, вызваліць і рэабілітаваць усіх іх;

– забясьпечыць права праваабарончых НДА і журналістаў назіраць за сходамі й паведамляць пра гвалт з боку міліцыі, не баючыся помсты, і свабоду праваабаронцаў і актывістаў ад абвінавачваньняў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

На дадзены момант да пэтыцыі далучыліся больш за 70 праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў з розных краінаў сьвету.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сеть домов прав человека призывает президента Януковича наложить вето на закон, который нарушает права НПО

В совместном письме к президенту Украины Виктору Януковичу, распространенном 17 января, члены Сети Домов прав человека (HRHN) призывают его наложить вето на закон, принятый парламентом 16 января 2014 года, который нарушает фундаментальные права на свободу выражения мнений и собраний, а также основные права на создание ассоциаций и работу от имени неправительственных организаций, в том числе право заниматься правозащитной деятельностью.

Неправительственные организации самым решительным образом осуждают принятие украинским парламентом 16 января 2014 г. Закон № 3879, который вводит определенные ограничения прав на свободу выражения мнений и собраний, а также основных прав на свободу ассоциаций и причастных к сфере гражданского общества в целом, в том числе путём введения норм о “иностранных агентах”, созданных по образцу законодательства Российской Федерации.

НПО также призывают украинского президента:

– Сделать конкретные шаги, направленные на прекращение использования силы милицией ради разгона протестующих, несмотря на то, что они занимают правительственные здания , и публично признать право каждого на мирный протест и обязанность сил безопасности по защите мирных демонстрантов;

– Немедленно и безоговорочно снять все обвинения против мирных демонстрантов и журналистов, освободить и реабилитировать всех их;

– Обеспечить права правозащитных НПО и журналистов наблюдать за собраниями и сообщать о насилии со стороны милиции, не боясь мести, и свободу правозащитников и активистов от обвинений за участие в мирных акциях протеста.

На данный момент к петиции присоединились более 70 правозащитных и общественных организаций из разных стран мира.

Паводле humanrightshouse.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Сетка дамоў правоў чалавека заклікае прэзыдэнта Януковіча накласьці вета на закон, які парушае правы НДА”

  1. Ales` says:

    Ва Ўкраіне рыхтуецца заканадаўчая база для паўнамаштабных палітычных рэпрэсіяў. Гэта паказвае, што не гатовая на саступкі ўлада падрыхтавала й пачынае рэалізоўваць свой сілавы сцэнар урэгуляваньня палітычнае крызы. Але ўводзімыя антыканстытуцыйныя нормы ды, фактычна, ствараемае на фоне працяглых народных пратэстаў дыктатарскае нутранае заканадаўства – цалкам супярэчаць настроям народу, які цягам двух апошніх месяцаў пратэстуе супраць адміністрацыйнага гвалту на кіеўскім Эўрамайдане. Падобныя крокі толькі ўзмацняюць дыктатуру і пры гэтым радыкалізуюць супраціў ёй, яны абвастраюць сытуацыю, бо адмаўляюць любыя прыймальныя мірныя шляхі ўрэгуляваньня паўнамаштабнае палітычнае крызы ў краіне. 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>