2014 21/01

Парыж-Жэнэва, 20 студзеня 2014 г.
Вашыя эксэленцыі,

16 студзеня 2014 года ўкраінскі парлямэнт нечакана й пасьпешліва прыняў комплексны абмежавальны законапраект, які прадугледжвае пакараньне за пратэсты, уводзіць крымінальную адказнасьць за паклёп, абмяжоўвае правы грамадзянскіх арганізацыяў на атрыманьне фінансаваньня з-за мяжы й адносіць іх да “замежных агентаў”.

Законапраект пад назвай “Аб унясеньні змяненьняў у Закон Украіны “Аб судовым ладзе й статусе судзьдзяў” і працэсуальныя законы адносна дадатковых захадаў па абароне бясьпекі грамадзянаў” быў прадстаўлены 14 студзеня 2014 году і ўхвалены ўсяго праз два дні, не атрымаўшы праўнай ацэнкі, не прайшоўшы парлямэнцкіх слуханьняў і кансультацыяў. Тэкст быў хутка прыняты ўзьняцьцём рук і падтрыманы 235 з 450 парлямэнтароў, перад тым як ён быў падпісаны Прэзыдэнтам.

Тэкст уводзіць пэўныя абмежаваньні на права на свабоду асацыяцыяў, мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў і сур’ёзна пагаршае магчымасьці грамадзянскай супольнасьці дзейнічаць і заяўляць пра свае праблемы.

Гэты дакумэнт таксама ўводзіць сумна вядомае паняцьце “грамадзкіх аб’яднаньняў, якія выконваюць функцыю замежнага агента”. Аналагічныя палажэньні былі прынятыя ў Расейскай Фэдэрацыі напрыканцы 2012 году. Згодна з законапраектам, усе грамадзкія арганізацыі, якія атрымліваюць сродкі з замежных крыніцаў, павінны мець у сваёй назьве словазлучэньне “замежныя агенты”, зарэгістравацца ў такой якасьці, прадастаўляць штомесячныя справаздачы аб сваіх арганізацыях, штоквартальна публікаваць справаздачы аб сваёй дзейнасьці ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі й ня могуць карыстацца ільготамі па падаткаабкладаньні. Законапраект вызначае, што ўсе арганізацыі, якія бяруць удзел у палітычных акцыях, якія вызначаюцца як дзеяньні, накіраваныя на аказаньне ўплыву на прыняцьцё рашэньняў дзяржаўнымі ворганамі, зьмяненьне дзяржаўнай палітыкі, якую гэтыя ворганы вызначылі, а таксама фарміраваньне грамадзкай думкі дзеля гэтых мэтаў, лічацца грамадзкімі арганізацыямі. Арганізацыі, якія ня маюць рэгістрацыі, могуць быць ліквідаваныя па рашэньні суду.

Дакумэнт таксама мае на мэце ўнесьці папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях дзеля рэзкага абмежаваньня мірных пратэстаў. Арганізатары вулічных дэманстрацыяў могуць быць аштрафаваныя на суму да 3 400 грн [1] (309 эўра) альбо арыштаваныя на тэрмін да 10 сутак. Устаноўка намётаў альбо сцэнічных канструкцыяў і гукавога абсталяваньня караецца штрафам да 5 100 грн (463 эўра) альбо 15 суткамі арышту.

Гэтыя папраўкі былі прынятыя ў сытуацыі, калі пратэстоўцы працягваюць зьбірацца на плошчы Незалежнасці ў Кіеве і ў іншых частках Украіны, пачынаючы зь лістападу 2013 году. Цікава, што законапраект таксама прадугледжвае штрафы для тых, хто ўдзельнічае ў “працэсіі, якая складаецца з больш чым пяці транспартных сродкаў”, што можа быць непасрэдна зьвязана з нядаўняй акцыяй “Аўта Майдан” 29 сьнежня 2013 году, калі, паводле ацэнак, 2 000 аўтамабіляў, выкарыстоўваючы гукавы сігнал, накіраваліся ў рэзыдэнцыю Прэзыдэнта Украіны ў Межыгор’і, разьмешчанай ў 25 км на поўнач ад Кіева.

Акрамя таго, дакумэнт уводзіць паняцьце “паклёп” у Крымінальны кодэкс і прадугледжвае, што асоба, якая “сьвядома распаўсюджвае загадзя ілжывыя зьвесткі, якія ганьбяць гонар і годнасьць іншай асобы”, можа быць аштрафаваная на суму ў памеры да 850 грн (77 эўра) альбо да 5 100 грн (463 эўра) у выпадку паўторнага парушэньня, альбо прысуджаная да грамадзкіх працаў, альбо папраўчых працаў на тэрмін да аднаго году. Асуджэньне за “паклёп” на падставе абвінавачваньняў у зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства будзе карацца папраўчымі працамі ад аднаго году да двух гадоў альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Нарэшце, дакумэнт таксама мае на мэце крыміналізацыю “экстрэмісцкай дзейнасьці”, накіраванай супраць вырабу, апрацоўкі альбо распаўсюду так званых “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Мы асабліва занепакоеныя тым, што шырокае вызначэньне “экстрэмізму” можа быць ужыта ў дачыненьні як да асобных прадстаўнікоў, гэтак і арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў цэлым, дзеля таго, каб задушыць ажыцьцяўленьне іхнага права на свабоду выказваньня меркаваньняў, сходаў, а таксама іншыя асноўныя свабоды [2]. Такая дзейнасьць будзе карацца штрафам у памеры да 13 600 грн (1 234 эўра), а ў выпадку паўторнага парушэньня штраф можа скласьці да 51 000 грн (4 629 эўра) альбо можа быць ужыта пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.

Вашыя эксэленцыі, гэтыя новыя палажэньні істотна падарвуць магчымасьці грамадзянскай супольнасьці й праваабарончых арганізацыяў для працы ў краіне.

Мы таксама занепакоеныя з прычыны наступстваў прыняцьця такіх законаў у Расейскай Фэдэрацыі ды ва Ўкраіне для шырэйшага рэгіёну Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

Таму мы пацьвярджаем нашу глыбокую заклапочанасьць у сувязі з прыняцьцем новага дакумэнту, які зьяўляецца ня толькі заканадаўчым ўдарам па свабодзе асацыяцыяў і выказваньня меркаваньняў, але й перадузятым і вельмі адмоўным паведамленьнем пра характар дзейнасьці, якую ажыцьцяўляюць праваабарончыя арганізацыі ў краіне, і ўяўляе сабою небясьпеку судовых перасьледаў для ўсіх іхных актывістаў.

У гэтым кантэксьце мы з павагай заклікаем Вас зрабіць захады дзеля неадкладнай і безумоўнай адмены гэтага закону, каб забясьпечыць пры любых абставінах магчымасьць для ўсіх праваабаронцаў ва Украіне права ажыцьцяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасьць без якіх-небудзь перашкодаў альбо страху рэпрэсіяў, і выконваць ва ўсіх абставінах міжнародныя стандарты й дакумэнты, ратыфікаваныя Украінай.

Карым Лахіджы, Прэзыдэнт FIDH

Джэральд Стэйбрак, Генэральны сакратар OMCT

[1] Украінская грыўна.
[2] “Экстрэмісцкія” матэрыялы ўключаюць дакумэнты, якія “заклікаюць да альбо апраўдваюць неабходнасьць плянаваньня, арганізацыі, падбухторваньня да альбо дзеяньня з мэтай зьмены альбо зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу з дапамогай сілы, парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці, дзяржаўнага сувэрэнітэту, захопу альбо захаваньня ўлады сілай, незаконнага ўмяшальніцтва альбо перашкоды законнай дзейнасьці ворганаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня”, а таксама “масавыя беспарадкі, парушэньне грамадзкага парадку, хуліганства, вандалізм”, (…) “парушэньне правоў, свабодаў і законных інтарэсаў асобаў” ( і ) “прапаганду выключнасьці”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

УКРАИНА: Открытое письмо к украинскому Президенту Виктору Януковичу и спикеру парламента Владимиру Рыбаку

Ваши превосходительства ,

16 января 2014 года украинский парламент неожиданно и поспешно принял комплексный ограничительный законопроект, предусматривающий наказание за протесты, вводит уголовную ответственность за клевету, ограничивает права гражданских организаций на получение финансирования из-за рубежа и относить их к “иностранным агентам”.
< !-more->

Законопроект под названием “О внесении изменении в Закон Украины “О судоустройстве и статусе судей” и процессуальные законы относительно дополнительных мер по защите безопасности граждан “был представлен 14 января 2014 года и одобрен всего через два дня, не получив правовой оценки, не пройдя парламентских слушаний и консультаций. Текст был быстро принят поднятием рук и поддержан 235 из 450 парламентариев, перед тем как он был подписан Президентом.

Текст вводит определенные ограничения на право на свободу ассоциаций, мирных собраний и выражение мнений и серьезно ухудшает возможности гражданского общества действовать и заявлять о своих проблемах.

Этот документ также вводит печально известное понятие «общественных объединений, выполняющих функцию иностранного агента”. Аналогичные положения были приняты в Российской Федерации в конце 2012 года. Согласно законопроекту, все общественные организации, получающие средства из иностранных источников, должны иметь в своем названии словосочетание «иностранные агенты», зарегистрироваться в таком качестве, предоставлять ежемесячные отчеты о своих организациях, ежеквартально публиковать отчеты о своей деятельности в официальных средствах массовой информации и не могут пользоваться льготами по налогообложению. Законопроект определяет, что все организации, которые принимают участие в политических акциях, которые определяются как действия, направленные на оказание влияния на принятие решений государственными органами, изменение государственной политики, которую эти органы определили, а также формирование общественного мнения для этих целей, считаются общественными организациями. Организации, которые не имеют регистрации, могут быть ликвидированы по решению суда.

Документ также предполагает внести поправки в Кодекс об административных правонарушениях для резкого ограничения мирных протестов. Организаторы уличных демонстраций могут быть оштрафованы на сумму до 3 400 грн [1] (309 евро) или арестованы на срок до 10 суток. Установка палаток или сценических конструкций и звукового оборудования карается штрафом до 5100 грн (463 евро) или 15 суток ареста.

Эти поправки были приняты в ситуации, когда протестующие продолжают собираться на площади Независимости в Киеве и в других частях Украины, начиная с ноября 2013 году. Интересно, что законопроект также предусматривает штрафы для тех, кто участвует в “процессии, состоящей из более чем пяти транспортных средств”, что может быть непосредственно связано с недавней акцией “Авто Майдан” 29 декабря 2013 года, когда, по оценкам, 2000 автомобилей, используя звуковой сигнал, направились в резиденцию Президента Украины в Межигорье, расположенной в 25 км к северу от Киева.

Кроме того, документ вводит понятие “клевета” в Уголовный кодекс и предусматривает, что лицо, “сознательно распространяет заведомо ложные сведения, порочащие честь и достоинство другого лица”, может быть оштрафовано на сумму в размере до 850 грн (77 евро) или до 5 100 грн (463 евро) в случае повторного нарушения, либо приговорена к общественным работам, либо исправительным работам на срок до одного года. Осуждение за “клевету” на основании обвинений в совершении тяжкого или особо тяжкого преступления будет наказываться исправительными работами от одного года до двух лет либо ограничением свободы на срок до двух лет.

Наконец, документ также предполагает криминализацию “экстремистской деятельности”, направленной против изготовления, обработки или распространения так называемых «экстремистских» материалов. Мы особенно обеспокоены тем, что широкое определение «экстремизма» может быть применено в отношении как отдельных представителей, так и организаций гражданского общества в целом, для того, чтобы задушить осуществление их права на свободу выражения мнений, собраний, а также другие основные свободы [2]. Такая деятельность будет караться штрафом в размере до 13 600 грн (1 234 евро), а в случае повторного нарушения штраф может составить до 51 000 грн (4629 евро) или может быть применено лишение свободы на срок до трех лет.

Ваши превосходительства, эти новые положения существенно подорвут возможности гражданского общества и правозащитных организаций для работы в стране.

Мы также обеспокоены ввиду последствий принятия таких законов в Российской Федерации и в Украине для более широкого региона Восточной Европы и Центральной Азии.

Поэтому мы подтверждаем нашу глубокую озабоченность в связи с принятием нового документа, который является не только законодательным ударом по свободе ассоциаций и выражения мнений, но и предвзятым и очень отрицательным сообщением о характере деятельности, которую осуществляют правозащитные организации в стране, и представляет собой опасность судебных преследований для всех их активистов.

В этом контексте мы с уважением призываем Вас принять меры для немедленной и безоговорочной отмены этого закона, чтобы обеспечить при любых обстоятельствах возможность для всех правозащитников в Украине права осуществлять свою законную правозащитную деятельность без каких-либо препятствий или страха репрессий, и соблюдать во всех обстоятельствах международные стандарты и документы, ратифицированные Украиной.

Карим Лахижы, Президент FIDH

Джеральд Стэйбрак, Генеральный секретарь OMCT

[1] Украинская гривна .
[2] “Экстремистские” материалы включают документы, которые” призывают к или оправдывают необходимость планирования, организации, подстрекательства к или действия с целью изменения либо свержения конституционного строя с помощью силы, нарушения территориальной целостности, государственного суверенитета, захвата или сохранения власти силой, незаконного вмешательства или воспрепятствования законной деятельности органов государственной власти и местного самоуправления”, а также “массовые беспорядки, нарушение общественного порядка, хулиганство, вандализм”, (…)”нарушение прав, свобод и законных интересов лиц” (и) “пропаганду исключительности”.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>