ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абураная гвалтам, які ў апошні час мэтанакіравана чыніцца ў адносінах да журналістаў, што асьвятляюць падзеі ў Кіеве.
Па падліках журналісцкіх арганізацыяў Украіны, у часе сутыкненьняў 19-20 студзеня ў Кіеве было паранена каля 30 журналістаў. Усяго на працягу лістапада-сьнежня 2013г. пацярпела больш за 50 нашых калегаў – у асноўным ад рук міліцыі і людзей у цывільным.
Мы канстатуем, што сытуацыя ва Украіне набліжаецца да кульмінацыйнага моманту, які будзе вызначаць далейшы шлях краіны. Зараз як ніколі і ўкраінскаму грамадзтву, і сусьветнай супольнасьці патрэбная інфармацыя пра тое, што там адбываецца. І за журналістаў гэтую працу ніхто не зробіць.
Мы заклікаем улады Украіны тэрмінова спыніць ганебную практыку ўжываньня грубай сілы ў дачыненьні да нашых калегаў.
Мы таксама далучаемся да патрабаваньняў перагледзець зьмены ў заканадаўства Украіны, якія істотна абмяжоўваюць ня толькі грамадзянскія правы, але й свабоду слова (арт. 19).
Мы заклікаем журналісцкую супольнасьць сьвету аб’яднаць галасы ў падтрымку пацярпелых і зьняволеных калегаў, якія знаходзяцца ў эпіцэнтры падзеяў.
Ніякія запалохваньні, забароны й перасьлед не павінныя перашкаджаць журналістам выконваць прафэсыйны абавязак.
Прынята Праўленьнем ГА “БАЖ”
21.01.2014
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Заявление БАЖ в связи с событиями в Украине
ОО “Белорусский ассоциация журналистов” возмущена насилием, которое в последнее время целенаправленно совершается в отношении журналистов, освещающих события в Киеве.
По подсчётам журналистских организаций Украины, в ходе столкновений 19-20 января в Киеве было ранено около 30 журналистов. Всего в течение ноября-декабря 2013 пострадало 50 наших коллег – в основном от рук милиции и людей в штатском.
Мы констатируем, что ситуация в Украине приближается к кульминационному моменту, который будет определять дальнейший путь страны. Сейчас как никогда и украинскому обществу, и мировому сообществу нужна информация о том, что там происходит. И за журналистов эту работу никто не сделает.
Мы призываем власти Украины немедленно прекратить позорную практику применения грубой силы в отношении наших коллег.
Мы также присоединяемся к требованиям пересмотреть изменения в законодательство Украины, которые существенно ограничивают не только гражданские права, но и свободу слова (ст.19).
Мы призываем журналистское сообщество мира объединить голоса в поддержку пострадавших и заключённых коллег, которые находятся в эпицентре событий.
Никакие запугивания, запреты и преследования не должны препятствовать журналистам выполнять профессиональный долг.
Принято Правлением ОО ” БАЖ ”
21.01.2014
Паводле Прэсавая служба БАЖ
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: БАЖ, журналісты, Кіеў, парушэньні арт.19 МПГіПП, парушэньні канстытуцыйных нормаў і міжнародных стандартаў права, публічныя звароты, Украіна