2014 28/01
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабаронцы ў Жодзіне аспрэчваюць забарону мірнага пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў у Беларусі. Але Жодзінскі суд дэманструе тут рэкордныя працэсуальныя парушэньні, якія ў тым ліку тычацца тэрмінаў, вызначаных Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Беларусі для падрыхтоўкі пратаколаў судовых паседжаньняў.

Так, у Жодзінскім судзе па грамадзка-палітычнай справе аб чарговай адвольнай забароне Жодзінскім выканкамам мірнага сходу нават праз 2 месяцы пасьля вынясеньня рашэньня адсутнічаюць неабходныя пратаколы, што не дазваляе дагэтуль зь імі азнаёміцца ды паўнавартасна аспрэчыць вынесенае 22.11.2013г. судом адмоўнае рашэньне.

Дадзенае рашэньне выносілася судзьдзём Іванам Грынкевічам 22.11.2013г. з матывавальнай часткаю ад 29.11.2013г. – яно было прадстаўлена для азнаямленьня заяўнікам толькі 24.12.2013г. А ў матэрыялах справы за ўвесь пэрыяд судовага працэсу (6 судовых паседжаньняў) не зьявілася аніводнага пратакола (!).

Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая як заяўнікі па справе вымушаныя былі падаваць Касацыйную скаргу на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду 03.01.2014г. без папярэдніх важных працэсуальных дакумэнтаў і дзеяньняў. У сувязі з гэтым праваабаронцы дадаткова зьвярнуліся ў суд першай інстанцыі з просьбай прадставіць ім неабходныя працэсуальныя дакумэнты і час для ўнясеньня заўвагаў на пратакол і падачы дадатковай касацыйнай скаргі.

У адказ Жодзінскі суд вынес вызначэньне ад 03.01.2014г., якім касацыйная скарга была пакінута бяз руху да моманту аплаты заяўнікамі вызначанай судом дзяржпошліны напрацягу 10 дзён “з моманту ўступленьня вызначэньня ў законную сілу”. Пры гэтым, дадзенае судовае вызначэньне ад 03.01.2014г., чамусьці, было зарэгістраванае ў канцылярыі толькі 09.01.2014г., а дасланае заяўнікам поштай праз 12 дзён з моманту свайго прыняцьця (аж 15.01.2014г.). У той жа час вызначэньнем прызначаны 10-ці дзённы тэрмін “зь дня ўступленьня яго ў законную сілу” для ягонага выкананьня. У вызначэньні адзначаецца, што ў выпадку не выкананьня ўказаньняў суду ў прызначаны тэрмін “касацыйная скарга будзе вернутая.”

У сувязі з гэтым 20.01.2014г. заяўнікі занесьці квітанцыю аб аплаце вызначанай судом дзяржпошліны. У канцылярыі суду пры гэтым патлумачылі, што дагэтуль (больш чым праз 2 месяцы пасьля вынясеньня рашэньня і 3 месяцы з пачатку справы!) пратакол па справе яшчэ не падрыхтаваны для азнаямленьня (!?), і ў выпадку падрыхтоўкі дадзенай дакумэнтацыі заяўнікам належным чынам пра гэта абавязкова будзе паведамлена.

Нагадаем, што справа аб забароне пікетаваньня ў Жодзіне была распачатая 01.11.2013г.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодинский суд демонстрирует рекорды в нарушении процессуальных норм

Правозащитники в Жодино оспаривают запрет мирного пикетирования в поддержку Алеся Беляцкого и других политзаключённых в Беларуси. Но Жодинский суд демонстрирует здесь рекордные процессуальные нарушения, которые в том числе касаются сроков, установленных Гражданским процессуальным кодексом Беларуси для подготовки протоколов судебных заседаний.

Так, в Жодинском суде по общественно-политическому делу об очередном произвольном запрете Жодинским исполкомом мирного собрания даже через 2 месяца после вынесения решения отсутствуют необходимые протоколы, что не позволяет до сих пор с ними ознакомиться и полноценно оспорить вынесенное 22.11.2013г. судом отрицательное решение.

Данное решение выносилось судьей Иваном Гринкевичем 22.11.2013г. с мотивировочной частью от 29.11.2013г. – оно было представлено для ознакомления заявителям только 24.12.2013г. А в материалах дела за весь период судебного процесса (6 судебных заседаний) не появилось ни одного протокола (!).

Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая как заявители по делу вынуждены были подавать Кассационную жалобу на решение Жодинского городского суда 03.01.2014г. без предварительных важных процессуальных документов и действий. В связи с этим правозащитники дополнительно обратились в суд первой инстанции с просьбой предоставить им необходимые процессуальные документы и время для внесения замечаний на протокол и подачи дополнительной кассационной жалобы.

В ответ Жодинский суд вынес определение от 03.01.2014г., которым кассационная жалоба была оставлена ​​без движения до момента оплаты заявителями определенной судом госпошлины в течение 10 дней “с момента вступления определения в законную силу”. При этом, данное судебное определение от 03.01.2014г., почему-то, было зарегистрировано в канцелярии только 09.01.2014г., а отправлено заявителям почтой через 12 дней с момента своего принятия (только 15.01.2014г.). В то же время определением назначен 10-ти дневный срок “со дня вступления его в законную силу” для его выполнения. В определении отмечается, что в случае невыполнения указаний суда в назначенный срок “кассационная жалоба будет возвращена.”

В связи с этим 20.01.2014г. заявители занесли квитанцию ​​об оплате определенной судом госпошлины. В канцелярии суда при этом пояснили, что до сих пор (более чем через 2 месяца после вынесения решения и 3 месяцев с начала дела!) протокол по делу ещё не подготовлен для ознакомления (!?), и в случае подготовки данной документации заявителям должным образом об этом обязательно будет сообщено.

Напомним, что дело о запрете пикетирования в Жодино было начато 01.11.2013г.





Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота А.Лапіцкага

One thought on “Жодзінскі суд дэманструе рэкорды ў парушэньні працэсуальных нормаў”

  1. Такога, калі шчыра, не прыходзілася назіраць ніколі …, у прыватнасьці па грамадзка-палітычных працэсах… Нешта ў іх тут моцна забуксавала…

    Выглядае так, што суд зараз “ламае галаву”, як у практычна пайгранай для выканкаму справе аформіць працэсуальныя дакумэнты так, каб заяўнікі ня здолелі зафіксаваць парушэньняў, а неабаснаванае судовае рашэньне такім чынам у чарговы раз спакойна прайшло аспрэчваньне ў Касацыйнай інстанцыі.

    Можна нават выказаць здагадку, што нехта сёньня нават меў спадзяваньне навогул абыйсьціся без касацыі…

    Але, у любым выпадку, касацыя й працяг аспрэчваньняў безумоўна будзе. І будзе аспрэчваньне вынесенага рашэньня ў КПЧ ААН пры такой неабходнасьці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>