Не забірай жыцьцё!
2014 31/01

gi-3298-15252-bigФанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ у Барысаве.

Як паведамляе barysau.by, так званыя праваахоўнікі тут абвясьцілі сапраўднае паляваньне на заўзятараў.

Гэта пачалося пасьля таго, як у інтэрнэце зьявіліся фатаграфіі ў падтрымку ўкраінцаў. Людзей пачалі «тузаць» міліцыя ды КДБ.

Аднаму з хлопцаў ўжо далі 5 сутак арышту за тое, што яго, нібыта, апазналі на здымку. І гэта з улікам таго, што ўсе абліччы на фатаграфіі зафарбаваныя ды па ёй немагчыма ўстанавіць асобу чалавека. Пасьля таго, як барысаўца ў сераду увечары 29.01.2014г. запрасілі на гутарку ў міліцыю, дадому ён ужо не патрапіў.

А ў чацьвер 30.01.2014г. адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ і абвясьцілі прысуд за «парушэньне ўстаноўленага парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньняў…»

Гэтак жа варта адзначыць, што людзей тэрарызуюць званкамі сваякам і сябрам, пры гэтым не дасылаючы нікому позваў.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, у сувязі з гэтым адзначае:

– Неправамернасьць падобных дзеяньняў прадстаўнікоў мясцовых уладаў тут відавочная.

Пакажыце мне закон, якім забараняецца мець сваё меркаваньне і сустракацца з аднадумцамі? Хто можа забараніць мне трымаць пры гэтым у ракух незабароненую нацыянальна-гістарычную сымболіку Беларусі ці візуальна выказваць любыя знакі салідарнасьці пры фатаграфаваньні, напрыклад, як у нашым выпадку, з братэрскім народам суседняй незалежнай дзяржавы?!

Акрамя таго, хто можа законна забараніць грамадзянам фатаграфавацца ў горадзе ды дзяліцца фатаграфіямі зь сябрамі ў сацыяльных сетках Інтэрнэту, напрыклад?! Якім законам Рэспублікі Беларусь наўпрост гэта забаронена?

Ці задаваліся такімі пытаньнямі так званыя праваахоўнікі ды судзьдзі, калі ўчынялі ці ўчыняюць перасьлед, калі
фактычна выконваюць падобныя цалкам палітычна матываваныя рэпрэсыўна-карныя функцыі?!

– Факты ўціску на заўзятараў “БАТЭ” у Барысаве, пазбаўленьне волі на 5 сутак аднаго зь іх за ўдзел у калектыўным фота з выказваньнем салідарнай падтрымкі народу Ўкраіны, кваліфікаваньне судом дадзеных дзеяньняў як парушэньне Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ёсьць поўным праўным бязьмежжам! Гэта ёсьць ні чым іншым, як наўпростым непрыхаваным палітычна матываваным перасьледам з абсалютна адвольным ды непрапарцыйным прысудам, у якім утрымліваюцца і элемэнты катаваньняў (у такія маразы ў СІЗА, мякка кажучы, зусім несалодка).

Падобная практыка палітычна матываваных рэпрэсыяў за любую публічную грамадзкую актыўнасьць і перакананьні – цалкам неправамерная (калі не сказаць злачынная). Яна безпакарана рэалізуецца з дапамогаю падкантрольных ідэалягічнай “выканаўчай вэртыкалі” прызначэнцаў праваахоўна-судовай сыстэмы.

А падобныя выпадкі – не адзінкавыя. Дадзеныя ганебныя для праваахоўнікаў, судзьдзяў і для краіны цалкам факты ёсьць сьледзтвам пасьлядоўнага грубага парушэньня Рэспублікай Беларусь ейных міжнародных абавязкаў ды канстытуцыйных правоў грамадзянаў.

Беларусь як краіна-удзельніца й падпісантка Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) павінна гарантаваць сваім грамадзянам права на свабоду выказваньня свайго меркаваньня ды свабоду мірных сходаў (мітынгаў, шэсьцяў, пікетаваньняў…).

Аднак на практыцы ў Беларусі робіцца ўсё наадварот. Сёньня можна кампэтэнтна канстатаваць, што ў парушэньне артыкулаў 23, 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкулаў 19 і 21 МПГіПП, у Беларусі створаныя такія абмежаваньні й перашкоды ў рэалізацыі дадзеных канстытуцыйных правоў, што пераадоліць іх без парушэньня выстаўляемых дадатковых неправамерна завышаных патрабаваньняў не прадстаўляецца магчымым.

Напрыклад у суседнім з горадам Барысаў Жодзіне напрацягу як мінімум 15 год выканаўчая ўлада забараняе ўсе заяўкі грамадзянаў і праваабаронцаў на правядзеньне любых мірных сходаў (у асноўным – пікетаў). Грамадзяне ў такіх умовах наўпрост абсалютна пазбаўленыя малейшай магчымасьці рэалізаваць дадзенае ім Асноўным Законам фундамэнтальнае грамадзянскае права на свабоду выказваньняў і мірных сходаў.

Але падобныя дзеяньні – недапушчальныя! Адказныя асобы, якія маюць уладныя паўнамоцтвы, абавязаныя нарэшце спыніць падобную практыку запалохваньня грамадзтва, пачаць кіравацца нормамі Канстытуцыі ды адпаведных агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права.

Нагадаем, што на выходных фанаты барысаўскага БАТЭ выказалі салідарнасьць з ўкраінцамі, што пратэстуюць на вуліцах Кіева ды іншых гарадоў. Раней сваю падтрымку выказвалі фанаты магілёўскага «Дняпра», менскіх «Дынама» і «Тарпэда». Дадзеная акцыя ў Барысаве выклікала рэпрэсыі супраць верагодных ейных удзельнікаў.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Борисов: Административное преследование за выражение солидарности с Украиной

Фанатов БАТЭ, которые поддержали украинцев, терроризирует милиция и КГБ в Борисове.

Как сообщает barysau.by, так называемые правоохранители тут объявили настоящую охоту на болельщиков.

Это началось после того, как в интернете появились фотографии в поддержку украинцев. Людей начала «дергать» милиция и КГБ.

Одному из парней уже дали 5 суток ареста за то, что его, якобы, опознали на снимке. И это с учётом того, что все лица на фотографии закрашены и по ней невозможно установить личность человека. После того, как борисовчанина в среду вечером 29.01.2014г . пригласили на беседу в милицию, домой он уже не попал.

А в четверг 30.01.2014г . состоялся закрытый суд, на котором болельщику БАТЭ и объявили приговор за «нарушение установленного порядка проведения собраний, митингов, уличных шествий, демонстраций, пикетирований …»

Так же стоит отметить, что людей терроризируют звонками родственникам и друзьям, при этом не отправляя никому повесток.

Правозащитник из Жодино, Алексей Лапицкий, в связи с этим отмечает:

– Неправомерность подобных действий представителей местных властей здесь очевидна.

Покажите мне закон, которым запрещается иметь свое мнение и встречаться с единомышленниками? Кто может запретить мне держать при этом в ракух незапрещённую национально-историческую символику Беларуси или визуально выражать любые знаки солидарности при фотографировании, например, как в нашем случае, с братским народом соседнего независимого государства?

Кроме того, кто может законно запретить гражданам фотографироваться в городе и делиться фотографиями с друзьями в социальных сетях Интернета, например? Каким законом Республики Беларусь напрямую это запрещено?

Задавались ли такими вопросами так называемые правоохранители и судьи, когда совершали или совершают преследования, когда выполняют подобные полностью политически мотивированные репрессивно-карательные функции?

– Факты давления на болельщиков “БАТЭ ” в Борисове, лишение свободы на 5 суток одного из них за участие в коллективном фото с высказыванием солидарной поддержки народу Украины, квалификаваньне судом данных действий как нарушение Закона «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» есть полным правовым беспределом! Это есть ни чем иным, как прямым нескрываемым политически мотивированным преследованием с абсолютно произвольным и непропорциональным приговором, в котором содержатся и элементы пыток (в такие морозы в СИЗО, мягко говоря, совсем несладко).

Подобная практика политически мотивированных репрессий за любую публичную общественную активность и убеждения – совершенно неправомерна (если не сказать преступная ). Она безнаказанно реализуется с помощью подконтрольных идеологической “исполнительной вертикали” назначенцев правоохранительно-судебной системы.

А подобные случаи – не единичны. Данные позорные для правоохранителей, судей и для страны в целом факты являются следствием последовательного грубого нарушения Республикой Беларусь её международных обязательств и конституционных прав граждан.

Беларусь как страна-участница и подписантка Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП) должна гарантировать своим гражданам право на свободу выражения своего мнения и свободу мирных собраний (митингов, шествий, пикетирований …).

Однако на практике в Беларуси делается всё наоборот. Сегодня можно компетентно констатировать, что в нарушение статей 23, 33, 35 Конституции Республики Беларусь, а также статьи 19 и 21 МПГиПП, в Беларуси созданы такие ограничения и препятствия в реализации данных конституционных прав, что преодолеть их без нарушения выставляемых дополнительных неправомерно завышенных требований не представляется возможным.

Например в соседнем с городом Борисов Жодино напротяжении как минимум 15 лет исполнительная власть запрещает все заявки граждан и правозащитников на проведение любых мирных собраний (в основном – пикетов). Граждане в таких условиях абсолютно лишены малейшей возможности реализовать данное им Основным Законом фундаментальное гражданское право на свободу мнений и мирных собраний.

Но подобные действия – недопустимы! Ответственные лица, которые имеют властные полномочия, обязаны наконец прекратить подобную практику запугивания общества, начать руководствоваться нормами Конституции и соответствующих общепризнанных международных стандартов права.

Напомним, что на выходных фанаты борисовского БАТЭ выразили солидарность с украинцами, протестующих на улицах Киева и других городов. Ранее свою поддержку высказывали фанаты могилевского «Днепра», минских « Динамо» и «Торпедо». Данная акция в Борисове вызвала репрессии против вероятных её участников.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота belultras.by

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Барысаў: Адміністратыўны перасьлед за выказваньне салідарнасьці з Украінай”

  1. Сайт газеты «Наша Ніва» паведамляе:

    «Сёння быў яшчэ адзін суд над фанатам футбольнага клуба БАТЭ. Хлопцу патэлефанавалі дадому і запрасілі на размову. Пасля таго, як чалавек папрасіў выслаць яму позву, супрацоўнікі міліцыі прыехалі і забралі з дому.

    Пасля адведзеных па законе трох гадзін «да высвятлення асобы» ў Барысаўскі ГАУС паехаў бацька хлопца з адвакатам. У аддзеле паведамілі, што затрыманага разам з матэрыяламі справы павезлі ў суд. Наступныя дзве гадзіны адмаўляліся наогул паведамляць пра яго месцазнаходжанне.

    Да чалавека не дапускалі адваката, як і ў папярэднім выпадку, яго па-ціхаму прывезлі ў суд і асудзілі. І гэта ў прысутнасці ў судзе бацькі і адваката», — паведамляе сайт belultras.by.

    Адзін з фанатаў БАТЭ паведаміў: «Нашых знаходзяць праз Укантакце. Параўноўваюць фота ды вызвоньваюць. Клоўны. Давялося выдаляць старонку ды ствараць новую».

    На фанацкіх форумах Укантакце праходзяць паведамленні, што яшчэ ў пачатку тыдня супрацоўнікі праваахоўных органаў прыходзілі да фанатаў «Дынама», якія таксама выказаліся ў падтрымку Майдану.

    Фанаты БАТЭ зладзілі сваю акцыю салідарнасці з Украінай на мінулых выхадных. Каля дваццаці чалавек сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі «Трымайся, Украіна, мы з табой» і «Слава героям». Фоткі трапілі ў інтэрнэт, дзе былі пазітыўна ўспрынятыя.

    Наколькі вядома, затрыманым інкрымінуюць не мацюкі (дробная хуліганка), а ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі, палітычны артыкул».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>